Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемства14 снежня 2023 года ў актавай зале раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол “Гістарычны шлях Савецкай Беларусі”, прысвечаны 105 гадавіне з дня ўтварэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі мерапрыемства сталі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і гісторыка-этнаграфічны музей.
Праграма круглага стала была надзвычай насычаная! Удзельнікі абмеркавалі ролю ССРБ у гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, паглядзелі фрагмент дакументальнага фільма, які расказвае пра Глыбоцкі МКК, пазнаёміліся з экспанатамі музея Паўла Сухога і кніжнай выставай аб савецкім мінулым Беларусі, праслухалі шэраг дакладаў па гісторыі, сыгралі ў інтэрактыўную гульню «Больш? Менш? Роўна?».
Вынікам мерапрыемства стала разуменне перадумоў стварэння сучаснай незалежнай Рэспублікі Беларусь, важнасці пераемнасці пакаленняў для захавання гістарычнай памяці народа.

(14 снежня 2023 года)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Напісана вайной!Кожны год 9 снежня адзначаецца прыняцце Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго - найважнейшага міжнароднага дакумента, прынятага пры стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і які непасрэдна папярэднічаў прыняццю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі A/RES/69/323 ад 29 верасня 2015 года гэты дзень стаў таксама Міжнародным днём памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

У 75-ю гадавіну прыняцця Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду адбылося выязное пасяджэнне Маладзёжнай палаты Глыбоцкага раёна на базе Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея. З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Міхайлаўна Цяліца, якая падкрэсліла важнасць захавання гістарычнай памяці ў нашай краіне і недапушчальнасці паўтарэння страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі пасяджэння агледзелі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа, праслухалі відэалекторый "Напісана вайной!", падрыхтаваны супрацоўнікамі музея, абмяняліся ўражаннямі.

(9 снежня 2023 года)

Падчас мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемстваВыступленне старшыні Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў на мерапрыемстве

Момант мерапрыемстваТэматычная гасцёўня «Архіважна: гісторыя Глыбоччыны ў асобах» прайшла 27 лістапада 2023 года ў Дзяржаўным занальным архіве г. Глыбокае. У мерапрыемстве, падчас якога прагучалі выступленні аб выдатных асобах Глыбоцкага краю, прыняў удзел і навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі. Ён расказаў прысутным аб унікальным культурным аб'екце горада Глыбокае - скверы знакамітых землякоў, закрануўшы неардынарныя факты з біяграфій выдатных асоб, ураджэнцаў Глыбоччыны.

(27 лістапада 2023 года)

“Свет з цікавасцю адкрываецца...”Наш музей прыняў актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы “Свет з цікавасцю адкрываецца…” валанцёрскай групы “Дабрыня” Глыбоцкай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. 3 лістапада 2023 года навуковы супрацоўнік музея разам з валанцёрамі адправіліся да інваліда-калясачніка з мэтай арганізаваць і правесці экскурсію, паказаць гістарычныя і культурныя славутасці нашага горада. А дапамагчы здзейсніць такое займальнае падарожжа чалавеку з парушэннем апорна-рухальнага апарата дапамаглі сучасныя тэхналогіі - акуляры віртуальнай рэальнасці. Падчас віртуальнага падарожжа жанчына дзялілася з гасцямі сваімі ўспамінамі аб родным горадзе, расказвала пра сябе і сваю працоўную дзейнасць. Прыемна адзначыць, што такія сустрэчы даюць магчымасць людзям з абмежаванымі магчымасцямі не заставацца са сваімі праблемамі сам-насам, знаходзячыся ў ізаляванай прасторы, а дазваляюць ім адчуваць сябе паўнавартаснымі грамадзянамі.

(4 лістапада 2023 года)

“Свет з цікавасцю адкрываецца…”“Свет з цікавасцю адкрываецца…”“Свет з цікавасцю адкрываецца…”

Фотаздымак у стылі рэтра...Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю УЛКСМ, прайшло ў гарадскім Доме культуры. Актыўны ўдзел у святкаванні прыняў і наш музей. Спецыяльна да гэтага дня супрацоўнікі музея падрыхтавалі тэматычную выставу "Камсамол: летапіс мужнасці і славы", размясціўшы яе ў фае Дома культуры. Музейныя прадметы нагадалі ветэранам камсамольскага руху пра тую, савецкую, эпоху, напоўніўшы іх сэрцы прыемнымі ўспамінамі пра сумесныя мерапрыемствы, сяброўства і ўзаемавыручку, светлае і бесклапотнае юнацтва, пра вялікія і малыя справы і падзеі, многія з якіх сталі здабыткам гісторыі. І гэта не проста ўспаміны, не проста настальгія па былой маладосці. Гэта вельмі важныя старонкі гісторыі камсамольскага братэрства, якія дапамагаюць узнавіць тое, чым жыла моладзь некалькі дзесяцігоддзяў таму, тое, што натхняе нас і надае нам сілы сёння.
З вялікай цікавасцю знаёміліся з выставай і прадстаўнікі сучаснай моладзі. Яны не проста разглядалі рарытэтныя прадметы, але і слухалі расказ пра тую легендарную эпоху.

(29 кастрычніка 2023 года)

Успаміны пра камсамольскае жыццёКалі мы былі маладымі...Гэта, напэўна, было цікава...

Абласная ўзнагарода ў руках Дзмітрыя Абрамчыка13 кастрычніка 2023 года ў канцэртнай зале Віцебскай абласной філармоніі адбылося ўрачыстае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры, на якім ушаноўвалі лепшых працаўнікоў сферы. Адным з узнагароджаных стаў навуковы супрацоўнік нашага музея Дзмітрый Сяргеевіч Абрамчык, удастоены Ганаровай граматы Упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Віншуем!

Лепшыя работнікі культуры на сцэне Віцебскай абласной філармоніі (2023)

Стары вясковы могільнікГлыбоцкая зямля па-ранейшаму хавае нямала цікавых мясцін, здольных заінтрыгаваць нават спрактыкаваных краязнаўцаў. У чарговы раз давялося пераканацца ў гэтым навуковым супрацоўнікам музея, якія адправіліся пагодлівым вераснёўскім днём у невялікую даследчую экспедыцыю ў наваколлі вёскі Замошша Падсвільскага сельсавета.
Яе ініцыятарам стаў настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы в. Кавалі айцец Мікалай Войтаў. Святар прапанаваў супрацоўнікам музея наведаць размешчаную ў пары кіламетраў ад Кавалёў вёску Замошша, на ўскраіне якой, паводле яго слоў, знаходзяцца старажытныя могілкі. Варта прызнаць, адпраўляючыся з айцом Мікалаем у гэтую паездку, мы не чакалі ўбачыць настолькі цікавы аб’ект.
Каменны крыж на старым могільнікуПерад намі паўстаў старажытны цвінтар, які размясціўся на некаторым узвышшы, на плошчы, якая мае форму амаль правільнага квадрата. На могілках мы ўбачылі каменныя надмагільныя помнікі, але найбольшую ўвагу прыцягнулі каменныя крыжы, вычасаныя з вялікага памеру валуноў. З першага погляду было зразумела, што пахаванні ў гэтым месцы не праводзяцца ўжо больш за стагоддзе, што пацвердзілі і мясцовыя жыхары. Верагодна, што могілкі Замошша могуць адносіцца яшчэ да эпохі Вялікага княства Літоўскага – старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы.
Каменны крыж у лесе вёскі ЗамошшаПа шчаслівым выпадку, гэтая “знаходка” аказалася не адзінай. Пакуль супрацоўнікі музея і кавальскі бацюшка з непадробнай увагай вывучалі старадаўнія каменныя крыжы, да іх падышоў мясцовы жыхар – Мікалай Іванавіч Васільчык, які паведаміў, што ў нейкіх паўтара кіламетрах адсюль можна паглядзець яшчэ адзін старажытны магільнік, які хаваецца ў лесе. Мікалай Іванавіч пагадзіўся праводзіць гасцей да гэтага загадкавага месца, адзначанага дзясяткам старанна вычасаных каменных крыжоў, якія былі раскіданыя на адлегласці 10-15 метраў адзін ад аднаго. Варта адзначыць, што яшчэ некалькі гадоў таму гэтыя крыжы ляжалі на зямлі, паступова ў яе урастаючы. Але намаганнямі мясцовага жыхара, неабыякавага да мінулага свайго краю, яны зноў прынялі вертыкальнае становішча, пазначыўшы магілы, якія з’явіліся ў гэтай мясцовасці ў вельмі далёкія часы.
Каменныя крыжы, якія ўзвышаюцца на старых могілках і ў лесе каля вёскі Замошша, выступаюць велічным напамінам пра старажытную гісторыю Глыбоцкай зямлі. Якія таямніцы яны хаваюць, да якога канкрэтна часу адносяцца – магчыма, у будучыні нам удасца адказаць на гэтыя пытанні.

(кастрычнік 2023 года)

Юры Аляксандравіч Сабалеўскі са студэнтамі Беларускага політэхнічнага інстытута (фота 1975 г.)29 верасня 2023 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага вучонага, прафесара, доктара тэхнічных навук, заслужанага будаўніка БССР - Юрыя Аляксандравіча Сабалеўскага.

У гісторыі Глыбоччыны прадстаўнікі гэтага прозвішча пакінулі значны след. Дзед Юрыя Аляксандравіча быў простым селянінам, меў невялікі надзел зямлі з якога кармілася ўся сям'я. Каб пракарміць сям'ю ў зімовы перыяд, яму даводзілася падзарабляць пашывам і рамонтам абутку. Сям'я мела свой невялікі дом на вуліцы Нізкай (сёння вуліца Гагарына), частка якога яны здавалі ў арэнду.
У гэтым доме нарадзіўся і рос бацька Юрыя - Аляксандр Антонавіч Сабалеўскі, народны настаўнік Беларусі, які аддаў больш за паўстагоддзя свайго жыцця справе выхавання падрастаючага пакалення. Прайшоўшы шлях ад настаўніка ў невялікай вясковай школе граматы да дырэктара адной з самых прэстыжных сталічных школ, Аляксандр Антановіч пакінуў пасля сябе вялікі педагагічны вопыт і метадычныя рэкамендацыі маладым выкладчыкам. Імя мудрага настаўніка Сабалеўскага не раз успаміналі і тыя глыбачане, каму давялося вучыцца ў пасляваенны час у школах Глыбоцкага раёна.

Падрабязна даведацца пра жыццёвы шлях вучонага Юрыя Аляксандравіча Сабалеўскага можна тут.

(28 верасня 2023 года)

Фінішняя кропка маршруту. Усе задаволены.У чарговы раз у нашым горадзе прайшоў гарадскі квэст "Загадкі вішнёвых пялёсткаў". На гэты раз удзельнікамі інтэрактыўнага гарадскога арыентавання сталі глыбачане сталага веку, але маладыя душой. Яны з вялікай цікавасцю акунуліся ў атмасферу пошуку і вывучэння гістарычных і культурных аб'ектаў роднага горада. Прыемна адзначыць, што на самыя складаныя пытанні, над стварэннем якіх доўга думалі навуковыя супрацоўнікі музея, удзельнікі квэста хутка і лёгка знайшлі правільныя адказы. Магчыма, дапамаглі ім у гэтым шматгадовы досвед і жыццёвая мудрасць. Аб тым, як праходзіла гэта захапляльнае падарожжа, мы прапануем пазнаёміцца і вам, наведвальнікам нашага сайта.

(верасень 2023 года)

На старцеЛя першага загаданага аб'екта (СУ-27)Глыбоцкая вішня знойдзенаЯшчэ адно заданне выканана!Ля бюста знакамітага землякаЛя "рарытэтнага" транспартнага сродку

Дзень народнага адзінства ў ГлыбокімСёлета наша краіна ў трэці раз адзначыла самае маладое з дзяржаўных святаў Беларусі - Дзень народнага адзінства. У гэты дзень мы ўспамінаем падзеі больш чым 80-гадовай даўніны, калі 17 верасня 1939 года савецкая армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Менавіта ў гэты дзень пачаўся гістарычны працэс па ўз'яднанні дзвюх частак падзеленай раней беларускай зямлі і аднаўленні адзінства беларускай нацыі.
Выступленне навуковага супрацоўніка музеяУ памяць аб гэтых лёсавызначальных падзеях у Глыбокім адбылася патрыятычная акцыя "Беларусь - гэта мы!", удзел у якой прыняў і навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў. Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіла на плошчы, якая вось ужо не адно дзесяцігоддзе носіць назву - "17 Верасня". Менавіта тут сабраліся глыбачане і госці нашага горада, каб у чарговы раз адсвяткаваць адну з найбольш значных дат нашай гісторыі - Дзень народнага адзінства.

(17 верасня 2023 года)