Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Праводзіны зімы (фота 1980-х гг.)Вялікай папулярнасцю ў глыбачан і гасцей нашага горада ў савецкія часы карысталіся народныя святы і гулянні. Асабліва маштабным і значным было свята провадаў зімы – Масленіца. Гэта адно з самых старажытных славянскіх свят. Пэўнай даты ў календары яно ніколі не мела: святкаваць пачыналі за восем тыдняў да Вялікадня. Велізарным плюсам гэтага свята было тое, што працягвалася яно цэлы тыдзень. Па адной з версій нашы продкі сталі адзначаць гэтае свята, каб ушанаваць бога Вялеса, які быў заступнікам хатняй жывёле. Паказальны і той факт, што царква практычна нічога не памяняла ў язычніцкім свяце. Старажытным абрадам проста надалі некаторыя рэлігійныя рысы.

Гэта было па-сапраўднаму народнае свята, на якое прыходзілі ўсе, як кажуць “ад мала да вяліка”. Як дзетвара, так і дарослыя, з вялікім задавальненнем коўзаліся з горкі, удзельнічалі ў снежных баях, каталіся на санях па вуліцах роднага горада. На свяце можна было не толькі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, але і атрымаць каштоўны прыз за перамогу. Не адно свята не абыходзілася без слупа з падарункамі - многія глыбачане дэманстравалі ў гэтым конкурсе свае спрыт і сілу. А колькі прысмакаў можна было пакаштаваць на гэтым свяце!

Вось што пісала наша газета пра масленіцу ў 1979 годзе: “Аб пачатку свята традыцыйных провадаў Зімы абвясцілі праімчаўшыеся па вуліцах горада ўпрыгожаныя тройкі, былінныя рускія волаты. Гарадскі стадыён ператварыўся ў казачны куток… Казачны Ямеля на сваёй запаветнай печы адкрывае новую старонку свята – масавае гулянне…”

Прайшлі гады, а свята провадаў зімы было і застаецца адным з самых папулярных у глыбачан.

"Тры асілкі" (фото 1980-х гг.)Народнае свята (фота 1980-х гг.)

Фрагмент мерапрыемстваНапярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, супрацоўнікі музея наведалі Корабаўскую сярэднюю школу ім. Р. І. Мацеюна. Мэтай візіту стала правядзенне ваенна-патрыятычнай гадзіны "Салдат вайны не выбірае", удзельнікамі якой выступілі вучні старэйшых класаў школы. Падчас мерапрыемства навучэнцы прагледзелі невялікі відэаролік, створаны музейшчыкамі па ўспамінах глыбачан, якія прымалі ўдзел у Афганскай вайне 1979 - 1989 гадоў. Крыху бліжэй з гісторыяй гэтага канфлікту юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся дзякуючы прэзентацыі, падрыхтаванай музейнымі работнікамі.
Фрагмент мерапрыемстваСімвалічна, што гэта сустрэча адбылася менавіта ў Карабах, бо мясцовая школа з 2012 года носіць імя Рамана Іосіфавіча Мацеюна - аднаго з пяці ўраджэнцаў нашага раёна, якія загінулі падчас той вайны. Правядзенне такіх урокаў ва ўстановах адукацыі з'яўляюцца данінай павагі ўсім беларусам, якія з гонарам выканалі ў гады ваеннай службы свой абавязак перад Айчынай.

(13 лютага 2026 года)

Удзельнікі мерапрыемства27 студзеня 2026 года наш музей падрыхтаваў тэматычнае мерапрыемства – інфармацыйную гадзіну “Набат памяці”, прысвечаную Дню памяці ахвяр Халакосту. Анлайн-сустрэча аб'яднала больш за 30 удзельнікаў з розных краін свету, нагадаўшы нам аб тым, што трагедыя Халакосту не павінна быць забытая.
Тэлемост звязаў Глыбокае з горадам Кір'ят-Бялік, размешчаным у Хайфскай акрузе Ізраіля і з'яўляецца горадам-пабрацімам беларускага райцэнтра. Яго адкрыў мэр Кір'ят-Бяліка Элі Дукорскі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў, ён падкрэсліў важнасць захавання памяці аб мільёнах людзей, якія сталі ахвярамі нацысцкага генацыду і адзначыў, што асаблівую каштоўнасць сёння мае аб'яднанне намаганняў розных краін і пакаленняў дзеля захавання гістарычнай праўды. Выступленне супрацоўніка музеяПаводле яго слоў, удзел у такіх праектах - знак таго, што ў свеце па-ранейшаму шмат неабыякавых людзей. З боку Глыбокага ў тэлемосце прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, члены БРСМ, а таксама выкладчыкі гісторыі ўстаноў адукацыі горада і раёна.
Цэнтральнай падзеяй тэлемоста стала выступленне вязніцы Люблінскага гета і канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым Мір'ям Арэль. Удзельнікі мерапрыемстваУ звароце яна расказала пра трагічны лёс сваёй сям'і, пра жыццё ў гета, пра лагерныя выпрабаванні і пра тое, якім коштам удалося выжыць. Мір'ям Арэль заклікала моладзь памятаць урокі мінулага і не дапусціць паўтарэння такіх трагедый у будучыні. Для многіх удзельнікаў тэлемоста яе аповед стаў унікальнай магчымасцю пачуць праўду пра Халакост з першых вуснаў – ад чалавека, які прайшоў пекла нацысцкіх лагераў. Пасля завяршэння тэлемоста ўдзельнікі з Глыбокага абмеркавалі пытанні вывучэння Халакоста на тэрыторыі Глыбоцкага раёна і намецілі прыярытэтныя напрамкі далейшай даследчай і асветніцкай работы.

(27 студзеня 2026 года)

Запрашаем!Гістарычную гадзіну «Сімвалы майго горада», прысвечаную 20-годдзю заснавання герба і сцяга горада Глыбокае, правялі супрацоўнікі музея, распавёўшы прысутным пра даволі працяглую гісторыю развіцця геральдыкі на Глыбоччыне. Гаворка ішла пра тое, як з'явіўся сучасны гарадскі герб і якую сімволіку ён нясе, а таксама пра цікавыя факты з гісторыі глыбоцкага сцяга. Удзельнікі мерапрыемстваСустрэчу ажывіла інтэрактыўная складаючая, падчас якой гасцям мерапрыемства было прапанавана здагадацца, якім населеным пунктам раёна мог бы адпавядаць загадзя створаны з дапамогай сучасных камп'ютарных тэхналогій герб.
Прыемна, што ўдзельнікамі сустрэчы сталі пераважна маладыя людзі, якім гэтае мерапрыемства дапамагло зірнуць на гісторыю роднага горада з новага боку.

(20 студзеня 2026 года)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Падчас мерапрыемства27 снежня ў культурна-дэндралагічным комплексе в. Мосар адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Юозаса Булькі. На сустрэчу сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і прыехалі шматлікія госці: святары, прадстаўнікі мясцовай улады, супрацоўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея і культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар і проста ўсе тыя, хто быў знаёмы з гэтым дзіўным чалавекам. Удзел у мерапрыемстве біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча падкрэсліў значнасць мосарскай святыні і вялізную ролю ў яе адраджэнні ксяндза-прэлата Булькі.
Прэзентацыя кнігіПадчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі “Любіў Бога, прыроду і беларускі народ” пра жыццё і дзейнасць славутага святара, падарункавыя экзэмпляры якой аўтар выдання кс. Ян Крэміс уручыў ганаровым гасцям. Увазе прысутных была прапанавана выстава фатаздымкаў "На службе Богу і людзям", а таксама ўнікальныя відэаматэрыялы, знятыя пры жыцці Юозаса Булькі.
Прывітальнае слова біскупа Алега БуткевічаВядучы мерапрыемствы Аляксандр Хайноўскі нагадаў асноўныя біяграфічныя звесткі знакамітага святара. Віцебскі біскуп Алег Буткевіч, старшыня Удзелаўскага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Казіміравіч Карман, а таксама святары, якія прыехалі ў гэты дзень, падзяліліся ўспамінамі аб сваім настаўніку. Дарэчы, ксёндз Булка выхаваў 13 святароў. Усе выступоўцы сведчылі пра самаахвяраванне, працавітасць, любоў да кожнага чалавека, прыклад моцнай веры ў Бога, любоў да зямлі і прыроды, а таксама пра нястомную барацьбу святара з алкагалізмам.
Успаміны Казіміра ЯцыныДоктар Казімір Вацлававіч Яцына адзначыў, што не проста сябраваў з Булькам, але і ўсімі сіламі дапамагаў яму з самага пачатку служэння на глыбоцкай зямлі.
Успаміны Віктара КарманаПершы экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в. Мосар Марына Раманаўна Ткачонак расказала аб дружнай і згуртаванай працы ўсіх прыхаджан па стварэнню будучага прыродна-ландшафтнага комплексу.
Экскурсавод Алена Паўлаўна Альшэўская шмат гадоў запар прывозіла ў Мосар турыстычныя групы не толькі з усёй Беларусі, і з далёкага і блізкага замежжа. Яна адзначыла, што Мосар прыцягваў турыстаў не толькі сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, але і магчымасцю паразмаўляць з неардынарным чалавекам, якім быў Юозас Булька.
Мінула вось ужо 15 гадоў, як побач з намі няма светлага, добрага чалавека. Але людзі па-ранейшаму едуць у гэтае знакамітае месца, і цяпер яны прыходзяць да магілы святара, каб ушанаваць яго памяць, падзякаваць яму за прыгажосць, якую ён стварыў з дапамогай прыхаджан, за вялізную шчодрасць яго сэрца. Добрыя справы Юозаса Булькі працягваюцца ў яго вучнях, сябрах, аднадумцах, а памяць пра яго заўсёды будзе жыць на Мосарскай зямлі.

(29 снежня 2025 года)

Успаміны Марыны ТкачонакЛя магілы ксяндза Ю. БулькіПадчас мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемства23 снежня ў Бягомльскім музеі народнай славы адбыліся V дзіцячыя партызанскія чытанні, прымеркаваныя да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленні партызанамі гарадскога пасёлка Бягомль ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У ходзе чытанняў былі заслуханы выступленні навучэнцаў школ Докшыцкага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. У рэжыме анлайн да дзяцей з Беларусі далучыліся школьнікі Дзмітрыеўскага раёна Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Выступленне Пятрага УладзіславаВыступленні дзяцей, якія прагучалі на мерапрыемстве, закранулі тэмы партызанскага руху на тэрыторыі Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай партызанскіх зон, генацыду беларускага народа, вызвалення населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іншыя аспекты, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Выступленне Рабкоўскага АркадзіяУ чытаннях прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога. Пятрага Уладзіслаў рассказаў прысутным пра ўклад доследнага канструктарскага бюро Сухога ў Перамогу (навуковы кіраўнік - настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Рабіза Наталля Аляксандраўна). Рабкоўскі Аркадзь выступіў з рассказам пра карныя аперацыі, праведзеныя супраць мірнага насельніцтва Глыбоцкага раёна (навуковы кіраўнік – старшы навуковы супрацоўнік музея Хайноўскі Аляксандр Вітальвіч).
Па матэрыялах IV дзіцячых партызанскіх чытанняў быў падрыхтаваны зборнік артыкулаў "Партызанскі архіў", у якім апублікавана даследчая праца "Шарагі: вёска з лёсам Шунеўкі" навучэнца сярэдняй школы №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога Мядзельца Станіслава.

(23 снежня 2025 года)

Фрагмент мерапрыемстваШтогод у трэцюю нядзелю лістапада работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці нашай краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята, якое з'яўляецца важнай падзеяй для ўсіх, хто працуе ў гэтых сферах.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, прайшло ў гарадскім доме культуры, дзе для ўзнагароджання сабраліся тыя, хто ўнёс вялікі ўклад у гарантаванне харчовай бяспекі краіны, насычэнне ўнутранага рынку высакаякаснай прадукцыяй сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі. У адной з залаў дома культуры праходзіла выстава-дэгустацыя прадукцыі вядучых сельскагаспадарчых і харчовых прадпрыемстваў раёна з прадстаўленнем навінак вытворчасці і прадукцыі, якая заслужыла любоў і давер спажыўцоў. Супрацоўнікамі нашай установы да дадзенага мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава, якая расказвае пра тое, як вырошчвалі хлеб нашы дзяды і прадзеды, пра герояў-хлебаробаў Глыбоччыны.

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Успамінаючы мінулаеСвяткаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі - гэта своеасаблівая даніна павагі гістарычным падзеям, якія прывялі да здабыцця незалежнасці Беларусі. У многіх гарадах нашай краіны напярэдадні гэтай знамянальнай даты прайшлі ўрачыстыя мітынгі з ускладаннем кветак да помніка Леніну і, канешне ж, святочныя канцэрты. Не стаў выключэннем і наш горад, дзе 108-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі з вялікім размахам.
Урачыстаму канцэрту ў гонар святочнай даты, які адбыўся ў гарадскім доме культуры, папярэднічала тэматычная выстава "7 лістапада - чырвоны дзень календара". Створаная музейшчыкамі выстава перанесла наведвальнікаў у часы, калі падрыхтоўка і святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі з'яўлялася найважнейшай падзеяй у жыцці кожнага савецкага грамадзяніна. Экспанаты выставы камусьці нагадалі, а камусьці і расказалі не толькі пра грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё краіны, але і пра паўсядзённы побыт яго жыхароў. Гэты невялікі музейны куток нагадаў аб даўно прайшоўшай эпосе, якую многія і сёння ўспамінаюць з настальгіяй.

(7 лістапада 2025 года)

"Барышня, соедините со Смольным!"Знаёмства з экспанатамі выставы"Так і было!"

Фрагмент мерапрыемстваМерапрыемства, прысвечанае святкаванню Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшло ў выставачнай зале нашага музея. Удзел у гутарцы-абмеркаванні "Гэты дзень у гісторыі краіны" прынялі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый Глыбоцкага раёна, члены працоўных калектываў нашага горада, навучэнцы ўстаноў адукацыі. І, няхай, многія з удзельнікаў дадзенага мерапрыемства знаёмыя з гістарычным мінулым некалі вялікай краіны пад назвай СССР не па чутках, усё ж такі яны з непадробнай цікавасцю слухалі расказ навуковага супрацоўніка музея, разбаўляючы яго сваімі асабістымі ўспамінамі, абмяркоўвалі падзеі далёкага 1917 года і іх уплывам на фарміраванне сучаснага беларускага грамадства і дзяржавы. Дадзенае мерапрыемства, праведзенае музейшчыкамі напярэдадні гістарычнай даты, яшчэ раз нагадала глыбачанам аб неабходнасці захавання праўдзівых гістарычных звестак без якіх-небудзь фальсіфікацый, якія могуць прывесці да скажонага разумення сучаснасці і будучыні нашай дзяржавы.

(6 лістапада 2025 года)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемства

Выступленне дырэктара музеяДзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адсвяткавалі ў Глыбокім. Кіраўніцтва раёна, члены раённага каардынацыйнага савета, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, моладзевы актыў і проста жадаючыя ўсклалі кветкі да помніка Леніна, што знаходзіцца ў двары Глыбоцкай раённай гімназіі.
Перад прысутнымі выступіла дырэктар музея Алена Мікалаеўна Мядзелец, якая расказала аб гэтым выдатным грамадскім і палітычным дзеячы, з імем якога, у першую чаргу, асацыіруецца дадзеная дата ў календары нашай дзяржавы.

(6 лістапада 2025 года)

Удзельнікі мерапрыемства ля помніка Леніна