Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

У 2017 годзе ў маскоўскім выдавецтве была надрукавана кніга "Глыбокае: Памяць пра яўрэйскае мястэчка". Яна аб'яднала ў сабе дадзеныя вуснай гісторыі, фальклору і этнаграфіі, эпіграфікі, архіўныя матэрыялы пра жыццё яўрэяў мястэчка Глыбокае ў Заходняй Беларусі, сабраныя як падчас школы-экспедыцыі Цэнтра "Сэфер" і Цэнтра славяна-юдаікі Інстытута славяназнаўства РАН (22-30 ліпеня 2015 г.), так і ў ходзе архіўных пошукаў. Удзельнікі школы-экспедыцыі ля будынка музея (2015 г)Кніга стала вопытам рэканструкцыі "яўрэйскай гісторыі" былых беларускіх мястэчак. Хочацца верыць, што выданне, прысвечанае яўрэйскаму Глыбокаму, гісторыі міжэтнічных кантактаў, якія захавалі ў народнай памяці і помніках матэрыяльнай культуры, будзе запатрабаванае як спецыялістамі (гісторыкамі, этнографамі, фалькларыстамі), так і шырокім колам чытачоў, неабыякавым да гісторыі яўрэйскага народа і яго культурных традыцый.

Адкрыццё канферэнцыіНавукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч» прайшла ў Глыбокім 25 верасня 2020 года. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Дз.Сахарава БДУ, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, Рымска-каталіцкі Касцёл у Беларусі.
Навуковы форум працягнуў серыю навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных асобе вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча (1847-1928), закрануўшы многія старонкі гісторыі Глыбоцкага краю, які мае багатаю гісторыка-культурную спадчыну.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій: віцебскі біскуп Алег Будкевіч, протаіерэй Міхаіл Ізаітка, рабін Віцебска Малкіель Гаргодзе, ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, ксёндз Мікалай Ціхановіч. На канферэнцыі прагучалі выступленні на самыя розныя тэмы. Навукоўцы, педагогі-краязнаўцы, навучэнцы, супрацоўнікі нашага музея (Ігар Фёдараў і Аляксандр Хайноўскі) расказалі пра помнікі археалогіі рэгіёну, гісторыі некаторых вёсак, малавядомых гістарычных падзеях, знакамітых земляках. Удзельнікі закранулі пытанні яўрэйскай гісторыі Глыбокага, дзейнасці каталіцкіх ордэнаў кармелітаў босых і ордэна францысканцаў на землях Глыбоччыны. У бліжэйшы час матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.
У ходзе работы канферэнцыі ўсе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі выставы «Малой радзіме прысвячаецца», а таксама для ўдзельнікаў праведзена экскурсія па гістарычных месцах горада Глыбокае.

На выставе "Малой радзіме прысвячаецца"Пад час працы канферэнцыіВыступленне юнага краязнаўцы Глыбоччыны Мядзелец Ганны

Віталь Воранаў з падарункамі музеюЗ 2017 года на Глыбоччыне праводзіцца міжнародны фестываль «Дударскі рэй». Гэта ўнікальнае дзейства накіравана на адраджэнне і папулярызацыю старадаўняга беларускага народнага інструмента - дуды. Музей прыняў актыўны ўдзел у правядзенні гэтага свята, падрыхтаваўшы выставу "Вялікапольскія дуды ў ХХІ стагоддзі".
У 2018 годзе ў рамках фестывалю ў музеі адбылася выстава "Славацкія дуды ў ХХІ стагоддзі", на якой былі прадстаўлены шматлікія фота і відэаматэрыялы пра дударскія фэсты ў Славакіі, а таксама гучалі беларуская дуда і славацкая гайда.

У 2020 годзе фестываль прайшоў у онлайн фармаце, і ўсе карыстальнікі інтэрнэту змаглі ацаніць эксклюзіўнасць дадзенага мерапрыемства. Дзякуючы нашаму земляку і ініцыятару фестывалю Віталю Воранаву, на днях у музеі з'явіліся новыя ўнікальныя экспанаты. Самым яркім з іх стала дакладная копія глыбоцкай дуды, зробленая майстрам Сяргеем Чубрыкам. Арыгінал, датаваны 1849 годам, захоўваецца ў Нацыянальным музеі Літвы.

Акрамя копіі глыбоцкай дуды ў музеі з'явілася арыгінальная акарына (майстар Валерый Зінкевіч), а таксама дудачка - праца італьянскага майстра Рока Меліса (такія дудачкі ствараліся і беларускімі майстрамі). Глыбоцкая дуда істотна ўпрыгожыла тэматычную вітрыну, прысвечаную заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму, у трупе якога на дудзе граў Адам Шульга.

77 гадоў таму адбылася падзея, якая назаўжды змяніла культурнае аблічча нашага горада -- у жніўні 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі гета ў Глыбокім, у якім знаходзілася каля пяці тысяч чалавек. Выжыць у той бойні змаглі зусім нямногія, а адна са старэйшых яўрэйскіх абшчын нашай краіны спыніла сваё існаванне.
Мітынг на месцы трагедыі (2020 год)Штогод у Глыбокім праводзяцца жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтым сумным падзеям. 2020 год не стаў выключэннем - 18 жніўня каля брацкай магілы на вуліцы Чкалава прайшоў жалобны мітынг, у якім удзельнічалі многія неабыякавыя жыхары нашага горада. У мітынгу прынялі ўдзел і супрацоўнікі музея, падрыхтаваўшы невялікі экскурс у гісторыю яўрэйскай абшчыны Глыбокага.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да брацкай магілы.

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго вынікі, а разам з тым і прывесці правільныя адказы на пытанні, змешчаныя ў ім:

Ух, куды мы патрапілі...Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы гарадскі квэст, прыняць удзел у якім вырашылі 12 каманд. І хоць нейкі час здавалася, што з-за моцнага дажджу квэст можа не адбыцца, у рэшце рэшт, надвор’е злітасцівілася над глыбачанамі і дазволіла тузіну каманд выйсці на старт.

Як і раней, злучальным звяном паміж камандамі і арганізатарамі квэста выступіў мабільны дадатак Viber. Атрымаўшы ад вядучых у 16:26 канверты з заданнямі, у далейшым удзельнікі гульні мелі з арганізатарамі зносіны толькі пры пасрэдніцтве Viber, праз які дасылалі адказы. Пытаннямі квэста сталі фотаздымкі, на кожным з якіх быў адлюстраваны невялікі фрагмент той ці іншай выдатнай мясціны Глыбокага. Ад гульцоў патрабавалася зразумець, пра якое месца ў горадзе ідзе гаворка і сфатаграфавацца ўсёй камандай каля яго. Удзельнікі пракладвалі маршрут самастойна, і, што ж рабіць, часам заходзілі зусім не туды, але з зайздроснай упартасцю працягвалі свой пошук.

У выніку, палова каманд за адведзеныя на выкананне заданняў дзве гадзіны змагла знайсці адказы на ўсе пытанні, таму пры размеркаванні выніковых месцаў на першы план выйшла хуткасць праходжання квэста. Мы дзякуем усім, хто не пашкадаваў часу, каб спазнаць свой горад у дробязях.

Каманда "Справа Адважных" у пошуку чарговага аб'ектаНядзельным днём 28 чэрвеня многiя глыбачане маглі бачыць незвычайную карціну: не звяртаючы ўвагу на спякоту і стомленасць, па гораду ў розных напрамках бегалі невялікія групы маладых людзей, аб’яднаныя адной мэтай – знайсці правільныя адказы на дзесяць пытанняў новага квэста, падрыхтаванага навуковымі супрацоўнікамі музея.
На старт выйшлі 9 каманд, прычым месца старту ўсе каманды выбіралі па сваім меркаванні. Злучальным звяном паміж камандамі і арганізатарамі квэста выступіў мабільны дадатак Viber, з дапамогай якога роўна ў 13:00 удзельнікі гульні адначасова атрымалі ўсе дзесяць заданняў, а разам з імі і магчымасць самастойна пракладваць свой маршрут. У кожным пытанні квэста было зашыфравана пэўнае месца нашага горада. Таму, знайшоўшы яго, нашы гарадскія вандроўнікі павінны былі выслаць арганізатарам, якія пільна сачылі за імі, фотаздымак гэтага аб’екта і чакаць ад іх адказу.
Чаго толькі не ўбачылі на тварах удзельнікаў арганізатары квэста, асабліва бліжэй да канца гэтага трохгадзіннага «марафону»: радасць, упэўненасць, вясёлы запал, трывожную надзею, стомленасць, фаталізм... І тым не менш, аддаем належнае ўсім камандам – нягледзячы на не самае спрыяльнае надвор’е (тэмпература паветра была каля +25), імі была праяўлена зайздросная ўпартасць, годная павагі.

Расказ супрацоўніка музея Ігара Фёдарава пра вайнуУдзельнікі мерапрыемстваАкцыя "Свечка Памяці" прайшла ў нашым горадзе 22 чэрвеня 2020 года. У Парку Перамогі на жалобную цырымонію сабраліся ўсе, для каго гэты дзень у календары стаў днём смутку і памяці. Жывыя кветкі на плітах брацкай магілы і мігатлівыя агеньчыкі запаленых лампад - гэта даніна памяці тым, хто загінуў у той страшнай вайне.

Супрацоўнікі нашага музея таксама прынялі ўдзел у мітынгу, распавёўшы пра трагічныя старонкі ваенных гадоў Глыбоцкага раёна.

У скверы знакамітых землякоў18 чэрвеня 2020 года для Глыбокага было адзначана даволі заўважнай падзеяй – горад сустракаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Ізраіль Алона Шогама разам з удзельнікамі прома-тура “Страчаны рай: жыццё і катастрофа беларускіх штэтлаў”. Дадзены прома-тур, падрыхтаваны Нацыянальным агенцтвам па турызму, накіраваны на знаёмства з жыццём былых яўрэйскіх мястэчак, наведванне музеяў і мемарыяльных комплексаў, пахаванняў і памятных месцаў, звязаных з гісторыяй яўрэйскага насельніцтва Глыбоцкага, Докшыцкага і Ушацкага раёнаў.

У Глыбокім жа ў гэты дзень да згаданых мерапрыемстваў дадалося яшчэ адно – урачыстае адкрыццё памятнага знака на месцы, дзе раней размяшчаўся сінагагальны комплекс яўрэйскай абшчыны. Пасля адкрыцця памятнага знака ўсе ўдзельнікі прома-тура разам з ізраільскім паслом накіраваліся на знаёмства з горадам і яго славутасцямі, а таксама наведалі мемарыяльныя месцы, дзе пахаваны ахвяры Вялікай Айчыннай вайны. На працягу ўсяго маршрута гасцей суправаджалі навуковыя супрацоўнікі нашага музея Аляксандр Хайноўскі і Ігар Фёдараў, якія распавялі ім нямала цікавых гісторый з глыбоцкай мінуўшчыны.

Ля бюста Эліэзера Бен-ЯгудыЭкскурсія па горадзе пачалася на беразе возера Глыбокае (сучасная назва Кагальнае) і прадоўжылася на Цэнтральнай плошчы (былая Базарная). Затым госці наведалі сквер славутых землякоў і затрымаліся ля бюста бацькі сучаснага іўрыта - Эліэзера Бен-Ягуды. Удзельнікі прома-тура ўсклалі кветкі на мемарыяльным комплексе “Барок”, запалілі лампады на месцы масавага расстрэлу глыбоцкіх яўрэяў і прынялі ўдзел у мітынгу на брацкай магіле вязняў глыбоцкага гета. Апошнім месцам маршруту ў Глыбокім сталі старыя яўрэйскія могілкі, дзе госці на свае вочы пабачылі адно са старэйшых на Беларусі надмагілляў, што датуецца 1708 годам.

Будзем спадзявацца, што азначаны візіт стане падмуркам новага папулярнага турыстычнага маршрута, бо для гасцей з Ізраіля, як і для ўсіх, хто цікавіцца яўрэйскай тэматыкай, у Глыбокім ёсць што паглядзець.

Надышоў час падвесці вынікі другога тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”. Варта адзначыць, што ўдзельнікі нашай віктарыны па-ранейшаму дэманструюць высокі ўзровень ведаў па гісторыі Глыбоччыны. Разам з тым, мы ўпэўнены, што ў пытаннях і адказах квіз-марафону яны знойдуць штосьці новае і цікавае для сябе.