Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Месца пошуку затопленнага савецкага танка на старой польскай карце8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па выяўленні затопленага савецкага танка. Вывучыўшы накірунак руху баявых частак 1-га танкавага корпуса па дадзенай тэрыторыі, узброіўшыся старой картай Генеральнага штаба і загрузіўшы ў навігатар даваенную польскую тапаграфічную карту 1933 года, мы адправіліся вывучаць мясцовасць. Першачарговай задачай было адшукаць балоцістае топкае месца ў накірунку, паказаным Вячаславам Іванавічам Тумчонкам. Пасля выяўлення дадзенага месца музейшчыкі збіраліся выкарыстаць спецыяльнае абсталяванне для вызначэння наяўнасці вялікай колькасці металу. На жаль, абсталяванне выкарыстаць не давялося, паколькі пошукі забалочанага месцы ў вызначаным раёне не ўвянчаліся поспехам.

У часопісе баявых дзеянняў 1-га танкавага корпуса ёсць запiс аб тым, што 1 ліпеня 1944 года 117-я танкавая брыгада авалодала мястэчкам Пліса і працягвала наступленне на Глыбокае. З прычыны таго, што праціўнік падарваў мост на рацэ Мнюта, брыгадзе прыйшлося шукаць брод у накірунку Тушына-Сукліна. У ходзе баёў за мястэчка Пліса брыгада страціла 7 баявых машын (згарэла 5 танкаў Т-34, падбіты 2 танкі).

Лясны масіў, які размясціўся пры старой дарозе Пліса-Тушына паміж рэкамі Мнюта і Кабыліца, быў старанна вывучаны намі:

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з інфармацыяй аб затопленым ў балоце савецкім танку. Аб гэтым факце яму расказала маці па дарозе з Плісы ў вёску Тушына. Маленькі Вячаслаў на ўсё жыццё запомніў словы сваёй маці: «У гэтым балотцы затоплены танк». У вёсцы яшчэ доўга расказвалі пра салдацкі танкавы шлем і пра лазню аднаго вяскоўца, якую танкісты разабралі і выкарыстоўвалі як насціл для другога танка. Такім чынам яны спрабавалі выцягнуць з балота баявую машыну. Па словах Вячаслава Іванавіча, гэта ім зрабіць не ўдалося і танк застаўся ў балоце на доўгія гады.
Вывучыўшы журнал баявых дзеянняў 1-га танкавага корпуса, які 30 чэрвеня 1944 года наступаў у згаданым кірунку, прадстаўнікі камісарыята разам з навуковымі супрацоўнікамі музея выехалі на месца. Выслухаўшы аповяд Вячаслава Іванавіча і супаставіўшы ўсе гістарычныя факты, было прынята рашэнне аб далейшым правядзенні абследавання ўказанай тэрыторыі. У бліжэйшы час музейшчыкі адправяцца на пошукі затопленага танка (сачыце за вынікамі на нашым сайце).
Сёння, у год святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, інфармацыя аб знаходжанні савецкага баявога танка на тэрыторыі раёна становіцца запатрабаванай і актуальнай. А таксама, менавіта ў гэтым годзе, у гісторыі танкавых войскаў святкуецца не менш значная дата. Роўна 100 гадоў таму каля вёскі Зябкі (Глыбоцкі раён) адбыўся першы танкавы бой Чырвонай арміі. І гэта падзея адбылася ўсяго ў нейкіх дзесяці кіламетрах ад названага Вячаславам Іванавічам месца.
Сімвалічна!

 

Вывучэнне пытання на месцыУ адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай усталяваць памятны знак або крыж на месцы масавага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў вёсак Рабчонкі, Лабецкія, Блудовікі, Смалеўшчына сучаснага Полацкага раёна ў маі 1944 года.
Па ўспамінах жанчыны, якая звярнулася да улад, страшная трагедыя адбылася ў вёсцы Шарагі Глыбоцкага раёна 8 мая 1944 года. Фашысты масава зганялі людзей з бліжэйшых вёсак на чыгуначную станцыю для адпраўкі ў Германію. Маладых і здаровых канваіравалі ў Зябкі, а старых і дзяцей сабралі ў трох адрынах вёскі Шарагі і спалілі. Пра гэту падзею не раз успамінаў бацька Ганны Дзмітрыеўны. Калі, ужо пасля вайны, ён з дачкой ездзіў з Рабчонкаў у Празарокі, то заўсёды спыняўся ў гэтым памятным месцы і доўга плакаў. Бо ў гэтай вёсцы фашысты спалілі яго першую сям'ю - жонку і пяць яго дзяцей.
Ганна Дзмітрыеўна выразна памятае, як аднойчы ў іх доме сабраліся старэйшыя жыхары вёскі і паспрабавалі ўспомніць тых землякоў, якіх знішчылі фашысты ў Шарагах. Налічылі больш за 150 чалавек.
Фрагмент старой карты з указаннем населенага пунктаДля разгляду звароту на месца трагедыі выехалі прадстаўнікі мясцовых органаў улады (старшыня Празарокскага сельскага выканаўчага камітэта Міхайлоўская І.І., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Карніловіч Л.Ф.), навуковы супрацоўнік музея Хайноўскі А.В., благачынны Глыбоцкага благачыння протаіерэй Міхаіл Ізаітка. Рашалася пытанне магчымасці ўстаноўкі памятнага крыжа на месцы трагедыі. Цяжкасць вызначэння гэтага месца заключалася ў тым, што населены пункт Шарагі быў зняты з рэгістрацыі яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў. За паўстагоддзя тэрыторыя былой вёскі страціла ўсе прыкметы населенага пункта. Яе землі былі ўведзены ў шматгадовы сельскагаспадарчы абарот, што згладзіла ўсе прыкметы беларускай вёскі. Агульнымі намаганнямі месца для ўстаноўкі памятнага знака было вызначана і ў бліжэйшы час крыж будзе ўсталяваны!

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад – сярэдняй школы разам з супрацоўнікамі аўтаклуба Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці праводзілі добраўпарадкаванне тэрыторыі гэтага мемарыяла.
Навядзенне парадку на магіле расстраляных яўрэяў мястэчка ПлісаМерапрыемства праводзілася ў рамках абласной патрыятычнай акцыі “Дарогамі памяці”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сярод аўтаклубаў Віцебскай вобласці. Пачалося яно з наведвання месцаў воінскіх пахаванняў па дарозе з Глыбокага ў Плісу, а менавіта брацкай магілы ахвяр вайны ў в. Арэхаўна і магілы невядомага салдата каля в. Гваздова. Экскурсіі для супрацоўнікаў аўтаклуба і навучэнцаў Пліскай школы на мемарыяльных месцах гэтага маршрута правёў навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў.
Ля магілы невядомага салдатаБрацкая магіла вязняў пліскага гета ўжо шмат год нагадвае жыхарам вёскі пра адну з найбольш трагічных старонак у гісторыі Плісы. 1 чэрвеня 1942 года на ўскрайку вёскі гітлераўцамі былі расстраляны 410 мясцовых яўрэяў. Раніцай вязняў гета выгналі з дамоў і пад шчыльным ачапленнем павялі да ўжо выкапанай ямы. 20-гадовы хлопец Мошэ Цымкінд, адзін з трох пліскіх яўрэяў, ацалелых падчас гэтай акцыі, з гарышча дома, дзе ён здолеў схавацца ад карнікаў, добра бачыў, як за вёску, сярод іншых, вялі яго маці, брата і сястру. Ён добра разумеў, што чакае яго родных, але нічога не мог зрабіць. Адпомсціць гітлераўцам ён здолеў, патрапіўшы да партызан – са зброяй у руках Мошэ Цымкінд змагаўся да самага вызвалення роднай Плісы летам 1944 года.
Менавіта яго намаганнямі на месцы, дзе былі расстраляны бязвінныя жыхары Плісы быў пастаўлены помнік. У год 75-годдзя Перамогі ў лёсавызначальнай для нашага народа вайне, мерапрыемствы, накшталт таго, што было праведзена сумеснымі намаганнямі аўтаклуба Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, Пліскай дзіцячы сад – сярэдняй школы і Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, маюць вялікую карысць. Яны не дазваляюць нам забыцца на тыя падзеі, што вартыя застацца ў памяці сучасных і будучых пакаленняў.

У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным мерапрыемстве дзеці змаглі здзейсніць віртуальную экскурсію па раённаму цэнтру і ўбачыць, як на працягу апошніх 80-ці гадоў мяняўся іх родны горад. Вучні адной з гарадскіх школ на віртуальнай экскурсіі па горадзеА дапамаглі школьнікам здзейсніць такое займальнае падарожжа старыя фотаздымкі, якія захоўваюцца ў фондах нашага музея. Дапоўненыя сучаснымі фатаграфіямі з відамі гарадскіх вуліц, будынкаў і плошчаў, яны выклікалі жывую цікавасць у наведвальнікаў нашага мерапрыемства.
На працягу гэтага года і Вы можаце здзяйсняць такія экскурсіі.

Узгадваючы старонкі роднай гісторыіУ гэтым годзе ў нашым музеі з'явіўся новы кірунак у працы - пры музеі была створана і пачала працу музейная студыя «Сустрэчы ў стылі nostalgie». Першае пасяджэнне членаў студыі прайшло нядаўна ў адным з музейных залаў і было прымеркавана да 80-годдзя ўтварэння Глыбоцкага раёна. Незвычайны для музейнай работы фармат мерапрыемства дазволіў правесці яго максімальна прадуктыўна.За кубкам гарбаты і размова становіцца больш душэўнай Справа ў тым, што першая сустрэча адбылася за «круглым» сталом: з кубкам гарбаты і рознымі пачастункамі, якія, дарэчы, падрыхтавалі і прынеслі усе, хто прыйшоў на гэту сустрэчу. У такой, па-хатняму цёплай і сяброўскай абстаноўцы, дзяліліся ўдзельнікі мерапрыемства з музейнымі супрацоўнікамі сваімі ўспамінамі аб мінулым Глыбоцкага раёна, разглядаючы сабраныя музейшчыкамі старыя фатаграфіі аб станаўленні і развіцці роднага горада. З пачуццём настальгіі ўспаміналі члены студыі лепшыя моманты з свайго дзяцінства і юнацтва, а іх шаноўны ўзрост і велізарны жыццёвы вопыт дазволіў музейшчыкам даведацца шмат новага з гісторыі горада і раёна.

Паважаныя знаўцы мінуўшчыны. Сёння мы прапануем вам прыняць удзел у творчым праекце – гістарычным квіз-марафоне “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”. Наш квіз-марафон – гэта віктарына з 4-ма турамі, удзельнічаць у якой могуць навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна, студэнцкая і працоўная моладзь ва ўзросце да 31-го года.

Экскурс у гісторыюУ суботу 22 лютага 2020 года адбылася знакавая падзея ў гісторыі Глыбокага - напісана новая старонка летапісу горада і раёна. На доме 111 па вуліцы Максіма Горкага былі ўстаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі. Гаспадары дома, родныя брат і сястра Георгій Вікенцьевіч Дрозд і Зоя Вікенцьеўна Голікава (Дрозд), беражліва захоўваюць памяць пра свайго бацьку, удзельніка Першай сусветнай вайны, кавалера Георгіеўскага крыжа 4-й ступені Вікенція Клеменцьевіча Дразда і яго добрага сябра, вядомага мастака, этнографа, фалькларыста, гісторыка і археолага Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Імёны гэтых людзей і былі ўшанаваныя ў бронзе. У падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі нашага музея.

Дружны калектыўУ Лепелі прайшла выніковая калегія ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, на якой былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры за 2019 год. У працы калегіі прынялі ўдзел і супрацоўнікі нашага музея, падрыхтаваўшы цікавую прэзентацыю сваёй установы.

За высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы музей» пераможцам названы Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм старэйшаму навуковаму супрацоўніку музея Хайноўскаму Аляксандру Вітальевічу аб'яўлена падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Віртуальнае знаёмства з вішнёвай сталіцайМузейная прэзентацыяВывучэнне ўдзельнікамі калегіі вопыта работы

"Ало, да свята ўсё гатова! Можна пачынаць!"У канцы студзеня 2020 года ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння раёна. Актыўны ўдзел у святкаванні прыняў і наш музей. Падчас свята ў фае Дома культуры працавала выстава ўзнагарод, якімі ў свой час узнагароджваўся і раён, і лепшыя яго прадстаўнікі. Дзякуючы створанаму музейшчыкамі медыяпраекту «Горад Глыбокае ўчора і сёння» удзельнікі мерапрыемства змаглі ўбачыць, як мяняўся горад Глыбокае на працягу гэтых васьмідзесяці гадоў. Старыя фотаздымкі з музейных фондаў перанеслі іх у Глыбокае 1940-80-х гадоў. І галоўнае, усе жадаючыя змаглі пакінуць на памяць пра гэта свята фотаздымак, зроблены ў рэтра фотазоне.

Знаёмства з экспанатамі выставыФотаздымак на памяцьЗнаёмства з выставай