Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Пад час выступлення24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в. Мосар Марына Ткачонак з творчай місіяй наведалі лячэбна-працоўны прафілакторый № 9 горада Віцебска. Галоўная мэта гэтага візіту - пазнаёміць супрацоўнікаў установы і людзей, што праходзяць тут рэабілітацыю, з прыгажэйшым месцам на паўночным захадзе Віцебскай вобласці - вёскай Мосар, дзе знаходзіцца старадаўні касцёл Святой Ганны і знакаміты культурна-дэндралагічны комплекс. Па сутнасці, гэта была віртуальная экскурсія, дзякуючы якой прысутныя змаглі пазнаёміцца з багатай гісторыяй вёскі, з мясцовымі адметнасцямі і, канешне ж, з асобай легендарнага ксяндза Юозаса Булькі, які быў вядомы сваёй непрымірымай барацьбой з п'янствам.

Выстава "Маляваныя сны"У дні "Вішнёвага фестывалю" у нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу “Райскі сад – 2019”, прысвечаны творчасці Язэпа Драздовіча. Супрацоўнікі нашага музея прынялі актыўны ўдзел у працы пленэра. Для мясцовых жыхароў і гасцей фестывалю была арганізавана і праведзена выстава маляваных дываноў «Маляваныя сны». На ёй былі прадстаўлены работы не толькі Язэпа Драздовіча, але і іншых майстроў гэтага папулярнага на Глыбоччыне напрамку народнага мастацтва. Улічваючы тое, што выстава праходзіла на адкрытым паветры (пляцоўка музейнага панадворка), маляваныя дываны з фондаў нашага музея змаглі ўбачыць усе жадаючыя.

Падарунак глыбачанам ад прадстаўнікоў роду КорсакаўКожны год на “Вішнёвы фестываль” прыязджаюць госці з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з далёкага і блізкага замежжа. Асабліва людна ў гэтыя дні ў музеі. Нават тыя, хто ўжо раней знаёміўся з экспазіцыяй музея, зноў прыходзяць да нас, і шмат хто не з пустымі рукамі. Гэты фестываль не стаў выключэннем.

Медаль Амерыканскага біяграфічнага інстытута, уручаная Барысу Кіту пасля занясення яго імя ў залу славыНаш даўні сябар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар Майсяёнак Андрэй Георгіевіч перадаў музею некаторыя ўнікальныя прадметы з архіва вядомага навукоўца ў галіне астранаўтыкі, заслужанага прафесара Мэрылендскага ўніверсітэта (ЗША), старэйшага члена Амерыканскага таварыства астранаўтыкі, ганаровага члена Брытанскага міжпланетнага грамадства, члена камітэта міжнароднай Акадэміі астранаўтыкі (Парыж) Барыса Кіта. Асабістыя рэчы вучонага былі перададзеныя нашаму музею не выпадкова - Барыс Кіт называў горад Глыбокае сваёй другой радзімай. Справа ў тым, што ў гады нямецкай акупацыі Барыс Кіт працаваў настаўнікам матэматыкі ў Паставах. Па падазрэнні ў сувязях з партызанамі ён быў арыштаваны гестапа і адпраўлены ў Глыбоцкую турму, дзе кожны дзень чакаў расстрэлу. Дзень вызвалення з турмы ён потым называў днём свайго другога нараджэння.

Кніга А.Майсяёнка "55 год у нутрыцыялогіі"Прэзентаваў Андрэй Майсяёнак нашаму музею і сваю кнігу «55 гадоў у нутрыцыялогіі». Гэта праца была падрыхтаваны нашым земляком-навукоўцам да свайго 75-годдзя. Кніга з дароўным надпісам зойме ганаровае месца сярод экспанатаў нашага музея.

Кніга Тадэуша Даленга-Мастовіча "Прафесар Вільчур" (1939 г)Унікальны падарунак паднеслі жыхарам Глыбокага ў дні фестывалю прадстаўнікі знакамітай сям'і Корсакаў. Яны перадалі музею рарытэтнае выданне, кнігу нашага земляка Тадэвуша Даленга-Мастовіча «Прафесар Вільчур». Гэты твор з'яўляецца працягам папулярнага рамана «Знахар». Прыжыццёвае выданне, якое з'яўлялася ўласнасцю адной з бібліятэк Львова, сёння прывезена на радзіму пісьменніка і перададзена ў экспазіцыю нашага музея.

Ад імя ўсіх глыбачан мы дзякуем нашых сяброў за падарункі, якія папоўнілі фонды музея. Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва!

 

Капітаны каманд на галоўнай сцэне городу

У чарговы раз для глыбачан, якія цікавяцца гісторыяй і любяць актыўны адпачынак, супрацоўнікамі музея быў праведзены гарадскі квэст. Адбыўся ён у рамках VII Вішнёвага фестывалю, таму і назву атрымаў адпаведную – “Таямніцы вішнёвай квецені”. Нягледзячы на тое, што за пару гадзін да старту над горадам “разверзліся хлябі нябесныя” і моцны лівень з громам і маланкай пагражалі сарваць гульню, бліжэй да яе пачатку непагадзь уляглася, і на старт выйшлі 15 каманд-удзельніц.

А гульня пачынаецца з усмешкі...Каманда РУП "Белтэлекам" на старцеНа працягу ўсяго мерапрыемства супрацоўнікі музея – “вядучыя” квэсту – падтрымлівалі з усімі яго ўдзельнікамі пастаянны нябачны кантакт. У наш час такую магчымасць прадстаўляюць спецыяльныя праграмы для смартфонаў, якія даўно сталі часткай нашага паўсядзённага жыцця. Адна з такіх праграм, усталяваная на тэлефонах удзельнікаў і вядучых, і стала сувязным звяном усяго квэсту.

Сутнасць гульні была даволі простая: на старце каманды-ўдзельніцы атрымалі канверты з дзевяццю аднолькавымі пытаннямі, у якіх былі зашыфраваны дзевяць выдатных мясцін Глыбокага. Пры гэтым каманда не была абмежавана ў чарговасці праходжання заданняў, кожная група была вольная сама выбіраць на якое пытанне яна будзе шукаць адказ у першую чаргу, а на якое – у апошнюю. Такім чынам, удзельнікі самастойна фармавалі маршрут праходжання квэсту.

Першае абмеркаванне каманды-пераможцы квэстуДабраўшыся да схаванага ў пытанні аб’екта, члены каманды павінны былі сфатаграфавацца на яго фоне і тут жа адправіць гэта фота з нумарам адказу вядучым квэсту. Атрымаўшы фота, вядучыя паведамлялі пра тое, правільна ці няправільна яны выканалі заданне. За правільныя адказы камандзе высылалася адно з дзевяці слоў, з якіх у выніку неабходна было скласці выслоў’е класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, якое стала своеасаблівым сімвалам усяго квэсту: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”.

 Каманда "вішнёвая казка" у адным са знойдзеных аб'ектаўПры вызначэнні трох прызавых месцаў журы зыходзіла з правільнасці знойдзенага аб’екта, хуткасці праходжання і дакладнасці перадачы сэнсу складзенага выразу.

“Бронзавым” прызёрам гульні стала каманда Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната, другое месца занялі прадстаўнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а перамога дасталася камандзе Глыбоцкага дзяржпрафліцэя.

Шчыра дзякуем ўдзельнікам квэсту за іх упартасць, вытрымку і мэтанакіраванасць. Мы упэўнены, што гэта не апошняя наша сустрэча!

Галоўнае правільна вызначыць маршрутКаманда ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат""Не спыняцца і не здавацца" - лозунг каманды раённага вузла пачтовай сувязі

Удзельнікі канферэнцыіУ чарговы раз у дні «Вішнёвы фестывалю» у нашым горадзе была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя па садоўніцтву. У ёй прынялі ўдзел як глыбачане, так і госці горада. Вядучыя спецыялісты нашай краіны ў галіне раслінаводства, супрацоўнікі Інстытута пладаводства Кастрыцкая Манана Сяргееўна, Кандрацёнак Юлія Георгіеўна і Палубятка Ілля Генадзевіч, пазнаёмілі глыбачан з сартавымі навінкамі беларускай селекцыі, сакрэтамі вырошчвання пладовых дрэў і кустоў на прысядзібных участках, спосабамі эфектыўнай барацьбы з хваробамі і шкоднікамі нашых садоў.

Пачатак працы канферэнцыіПрактычнымі рэкамендацыямі па вырошчванні экалагічнай сельгаспрадукцыі падзяліўся глыбачанін Сенькавец Васіль Нікандравіч, фермер сялянска-фермерскай гаспадаркі. Па матэрыялах кнігі Л. Ракавай «Гісторыя на градках: агародніцтва на Беларусі», экскурс у гісторыю садоўніцтва і агародніцтва нашай краіны падрыхтавала бібліятэкар Карандей Таццяна Уладзіміраўна.

Выстава-дэгустацыя сучасных сартоў вішніВішнёвы фестываль праляціць, як адно імгненне. Пяць дзён горад жыве ў атмасферы свята, народных гулянняў, конкурсаў і віктарын. Наш горад у гэтыя дні наведаюць тысячы гасцей і кожны возьме на памяць аб Вішнёвай сталіцы, акрамя незабыўных уражанняў і эмоцый, памятныя сувеніры. З сімвалам нашага фестывалю - Вішнёвікам пазнаёміла ўсіх удзельнікаў канферэнцыі дырэктар базы адпачынку «Чачалі» Чэбан Людміла Сцяпанаўна. Асаблівай папулярнасцю ва ўсіх удзельнікаў канферэнцыі карысталася, стаўшая ўжо традыцыйнай, выстава-дэгустацыя пладоў сучасных гатункаў вішні. На выставе, якую падрыхтавалі нашы даўнія сябры з Інстытута пладаводства, можна было не толькі ўбачыць разнастайнасць гатункаў, але і ацаніць смакавыя якасці ягад.

Удзельнікі форуму ў рабоце інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі 1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У форуме прынялі ўдзел дэлегацыі з гарадоў Кастамукша і Петразаводск (Рэспубліка Карэлія), студэнты Маскоўскага педагагічнага універсітэта, а таксама моладзь Глыбоцкага раёна.
Для удзельнікаў форуму супрацоўнікамі музея была праведзена экскурсія па залах музея і цікавых месцах нашага горада, а таксама арганізавана работа інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі «Праз стагоддзі, праз гады - памятайце». У працы інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі прынялі ўдзел: настаўнік сярэдняй школы № 1 Наталля Рабіза, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Ізаітка, галоўны захавальнік фондаў музея Вольга Бахір. Удзельнікі інтэрактыўнай пляцоўкі даведаліся аб правядзенні навукова-даследчай і пошукавай працы ў розных установах нашага горада і раёна. Адбыўся абмен думкамі і канструктыўны дыялог.

"Свечка Памяці" у ГлыбокімМітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі сабраліся прадстаўнікі раённых прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь Глыбоччыны і вучні гарадскіх школ. Сюды прыйшлі ўсе - для каго дзень 22 чэрвеня стаў днём смутку і памяці. Жывыя кветкі на плітах брацкай магілы і мігатлівыя агеньчыкі запаленых лампад - гэта даніна памяці загінуўшым у той страшнай вайне.
Супрацоўнікі нашага музея таксама прынялі ўдзел у мітынгу, падрыхтаваўшы расказ пра трагічныя старонкі ваенных гадоў Глыбоцкага раёна.

Фота на памяцьВостры позірк і верная рука...16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей прыняў актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Супрацоўнікі арганізавалі і правялі этнаграфічную гульнятэку “Разам з татам у музей”, на якой маленькія жыхары нашага горада са сваімі бацькамі змаглі ўбачыць старажытныя цікавыя рэчы і, галоўнае, пагуляць у старадаўнія гульні. Гульні, у якія гулялі нашы бабулі і дзядулі, патрабавалі ад дзяцей і іх бацькоў не толькі актыўных дзеянняў, але і ўважлівасці. Узнагародай для ўсіх, хто спрабаваў свае сілы ў музейнай гульнятэцы, стаў не толькі вясёлы настрой, а і цікавыя звесткі пра жыццё нашых продкаў.

Спрыт рук...Госць на парозе, а ў хаце не прыбрана...Папрацавалі - можна і пагуляць...

"Полымя міру" у МосарыЭстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў нашым раёне. У маршруце адразу некалькі знакавых месцаў, якія адлюстроўваюць гістарычную і культурную спадчыну рэгіёну. Першым населеным пунктам на тэрыторыі раёна, куды агонь Другіх Еўрапейскіх гульняў даставілі факеланосцы стала вёска Мосар - унікальны турыстычны комплекс з дэндралагічных паркам і знакамітым касцёлам Святой Ганны. Удзельнікаў эстафеты агню "Полымя міру" гасцінна сустракаў народны тэатр фальклору "Цярэшка".Удзельнікаў эстафеты вітае "Цярэшка" На адкрытай пляцоўцы раскінулася выстава-кірмаш сувеніраў, зробленых рукамі народных умельцаў Глыбоцкага дома рамёстваў. Факел з «Полымем міру» пранесла па самых маляўнічых месцах культурна-дэндралагічнага комплексу народны майстар Беларусі Святлана Скавырка, якая валодае вытанчаным мастацтвам роспісу дываноў.Факел з агнём Другіх Еўрапейскіх гульняў у руках Святланы Скавырка Некалькі гадоў таму маляваныя дываны атрымалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны. Свята працягнулі канцэртная праграма «Народныя матывы», этна-дыскатэка «Карагод сяброўства» і свабоднае наведванне этнаграфічнага музея, заснаванага ў свой час вядомым ксяндзом Юозасам Булькам.
З Мосара «Полымя міру» адправілася ў раённы цэнтр, дзе яго пранеслі па цэхах Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. Затым удзельнікі эстафеты накіраваліся ў дэндралагічны сад, які з'яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння, другім па велічыні і відавай разнастайнасці дэндрарый Беларусі пасля мінскага Батанічнага саду.

 

Пра свайго бацьку ўспамінае Валянціна Іванаўна11 красавіка супрацоўнікі музея завіталі да Павульскай Валянціны Іванаўны. Дачка вядомага беларускага агранома, публіцыста і грамадскага дзеяча Янкі Пачопкі запрасіла нас у госці, каб перадаць раённаму музею некаторыя рэчы з уласнага архіва і падзяліцца ўспамінамі пра свае сустрэчы з мастаком Язэпам Драздовічам і пісьменнікам Міхасём Машарам. Доўга расказвала Валянціна Іванаўна пра свайго бацьку, які ў роднай вёсачцы Летнікі заўсёды з вялікай радасцю прымаў сапраўдных сяброў-беларусаў – Драздовіча і Машару. Яе, тады зусім яшчэ маленькую дзяўчынку, Драздовіч жартаўліва называў “Лінка-журавінка”. Успомніла гаспадыня і тое, што пасля смерці мастака ў іх доме яшчэ доўгі час захоўвалася скрыня з яго археалагічнымі знаходкамі. Гэты, знойдзены Драздовічам скарб “дагістарычнай даўніны”, Валянціна, яшчэ будучы студэнткай, перадала на захоўванне Полацкаму музею. Нашаму ж музею падаравала Валянціна Іванаўна партрэт свайго бацькі, які быў калісьці напісаны беларускім мастаком Пётрам Сергіевічам. Праўда, арыгінальная работа беларускага мастака, захоўваецца ў Мастацка-этнаграфічным музеі Я.Н. Драздовіча ў в. Германавічы, куды яе перадаў мастак Алесь Марачкін. Для сям’і Валянціны Іванаўны ён стварыў копію, якую і перадала нашаму музею на пастаяннае захоўванне “Лінка-журавінка”…