Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Падняты з зямлі скарб манет5 кастрычніка 2017 года ў Глыбокім знойдзены скарб. Чыгунок з манетамі падняў коўш экскаватара падчас земляных работ у цэнтры горада. У знаходцы было 299 сярэбраных і нікелевых манет. Гэты гаршчок з манетамі праляжаў у зямлі каля 80 гадоў. У асноўным гэта польскія грошы, якія былі адчаканены ў першай палове мінулага стагоддзя. Некалькі срэбных манет часоў Расійскай імперыі наміналам пяцьдзясят капеек і адзін рубель. Самая старая манета скарбу датуецца 1817 годам. Гэта сярэбраная манета ў 5 злотых Царства Польскага, якое знаходзілася ў гэты перыяд у складзе Расійскай імперыі (час кіравання Аляксандра І). У чыгунку былі і дзве манеты ЗША. Ніякіх здагадак аб тым, хто схаваў скарб у цэнтры горада, ні ў самім чыгуне, ні побач з ім не знойдзена. На наступны дзень у катлаване была знойдзена недастатковая для круглага ліку 300-я манета. Лёс скарбу ўжо прадвызначаны - манеты папоўняць фонды нашага музея. Убачыць знойдзены скарб ўсе жадаючыя могуць у адной з залаў музея. Ён выстаўлены для ўсеагульнага агляду.

Месца знаходкі скарбу300 манет з чыгунка

 

Глыбоцкая вішняЗ 18 па 22 ліпеня 2017 года ў нашым горадзе праходзіў юбілейны «Вішнёвы фестываль». У гэтым годзе ён набыў статус міжнароднага. Музей прыняў актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах фестывалю. Намі была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя па садоўніцтве, у якой прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты нашай краіны па пытаннях пладаводства. Яны пазнаёмілі з сартавымі навінкамі беларускай селекцыі і іх вырошчваннем на прысядзібных участках.

На выставе пладоўДэгустацыя пладоў беларускай селекцыіПрактычнымі рэкамендацыямі па вырошчванні садоў падзяліліся фермеры сялянска-фермерскай гаспадаркі «Сад», што на Лепельшчыне. З вялікай цікавасцю выслухалі ўдзельнікі канферэнцыі выступленні па гісторыі садоўніцтва на Беларусі. Аб манастырскіх садах і зямельных уладаннях мяшчан распавялі навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Упершыню ў нашай канферэнцыі прыняў удзел адзін з самых аўтарытэтных сельскагаспадарчых часопісаў краіны - «Гаспадар». Зацікавіла ўдзельнікаў канферэнцыі выстава пладоў сучасных гатункаў вішні і іншых пладова-ягадных культур, якую арганізавалі супрацоўнікі Інстытута пладаводства. А галоўнае, выстаўленыя на паказ ягады можна было не толькі пабачыць, але і ацаніць іх смакавыя якасці. Упрыгожаннем свята стала музейная выстава «Вішнёвая квецень», на якой былі прадстаўлены лепшыя моманты і сувенірная прадукцыя папярэдніх фестываляў. Выстава праходзіла на галоўнай плошчы горада і была даступная ўсім жадаючым. Тут жа праходзіла і другая музейная выстава, якая сабрала ўсіх неабыякавых да народнага музычнага інструменту - гармоніка. Не сакрэт, што званне музычнага сімвала «Вішнёвы фестывалю» можна прысвоіць менавіта гэтаму інструменту.

Фрагмент мерапрыемства22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У 2016 годзе споўнілася 75 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Гэтая трагічная дата назаўжды застанецца ў памяці нашых грамадзян. Вайна забрала больш за 27 мільёнаў жыццяў савецкіх грамадзян. У гэты дзень у нашым горадзе прайшла акцыя "Свечка памяці", у якой прынялі ўдзел і супрацоўнікі музея. У цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці намі было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага памятнага дня. Запрошаныя на сустрэчу пачулі расказ пра ваенныя падзеі на Глыбоччыне і паглядзелі створаны музейшчыкамі відэафільм «Мы памятаем ...»
У дзень памяці мы яшчэ раз успомнілі трагічныя старонкі гісторыі нашага горада, акунуліся ў атмасферу ваенных гадоў.

Момант мерапрыемства6 снежня 2016 года ў нашым горадзе прайшлі II Рэгіянальныя калядныя чытанні. Мерапрыемства было арганізавана і сумесна праведзена кіраўніцтвам Полацкай епархіі, Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам і Глыбоцкім раённым Саветам дэпутатаў. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся многія надзённыя пытанні, якія тычацца ролі Праваслаўя ў гісторыі і сучасным развіцці нашай краіны.
Разгляд тэм, што выносіліся на парадак дня рэгіянальных Калядных чытанняў, праходзіла на пасяджэннях пяці тэматычных секцый. У працы секцыі "Гісторыка-культурная спадчына Праваслаўя як крыніца духоўнага і грамадскага развіцця Беларусі», прынялі ўдзел і супрацоўнікі музея. Праца секцыі праходзіла ў саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, а ўзначаліў яе архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Намі было падрыхтавана выступленне на тэму: «Праваслаўныя храмы Глыбоччыны - гісторыка-культурная спадчына рэгіёну». Удзельнікі мерапрыемства з вялікай цікавасцю азнаёміліся з сабраным музейшчыкамі матэрыялам і ўнеслі прапанову аб неабходнасці цеснага супрацоўніцтва музея і праваслаўнай царквы ў пытаннях пошуку страчаных хрысціянскіх святыняй.

10 мая 2015 года музеем была арганізавана і праведзена канферэнцыя маладых гісторыкаў, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі. У ёй прынялі ўдзел настаўнікі школ горада і раёна, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. У сваіх выступленнях маладыя гісторыкі пазнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з малавядомымі старонкамі ваеннай гісторыі і славутымі людзьмі Глыбоцкага раёна. Трынаццаць выступленняў, і за кожным крапатлівая праца юных даследчыкаў гістарычнага мінулага роднага краю.

Выступленне маладых гісторыкаўЮныя ўдзельнікі канферэнцыіУзнагароджанне

Па ініцыятыве нашага музея была арганізавана і праведзена навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Глыбоцкая мінуўшчына”.

Пад час канферэнцыіУ ёй прынялі ўдзел як мясцовыя краязнаўцы, так і даследчыкі нашай гісторыі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Варшаўскага ўніверсітэта і, нават, з далёкай Італіі. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі мелі розную тэматыку: ад біяграфічных звестак пра гістарычных асоб да гісторыі канкрэтных архітэктурных аб'ектаў і цэлых населеных пунктаў цяперашняга Глыбоцкага раёна. З асаблівым цікавасцю слухалі выступленне нашага госця з Неапаля, манаха тэатынца Аляксандра. Ён закрануў найбольш ранні этап гісторыі горада, звязаны з асобай Язэпа Корсака і дзейнасцю манахаў кармелітаў босых. Маючы магчымасць дакрануцца да арыгінальным дакументах у архівах Еўропы, Аляксандр выкарыстаў іх у сваёй працы.

З выставай гасцей музея знаёміць Уладзімір Мірончык

Праграма святкавання 600-годдзя нашага горада пачалася з адкрыцця выставы «З чаго ўсё пачыналася». Раніцай 3 ліпеня ў музеі сабраліся жыхары і госці горада, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і кіраўніцтва раёна. Удзельнікі мерапрыемства змаглі акунуцца ў атмасферу сярэднявечнага мястэчка, пачуць цікавыя звесткі пра святыні нашага горада, убачыць унікальную калекцыю старажытных манет. 

Корсакі падчас экскурсіі ў музеіУ мерапрыемствах па святкаванню 600-годдзя горада Глыбокае прынялі ўдзел нашчадкі Язэпа Корсака, заснавальніка глыбоцкіх храмаў. Госці з Варшавы падарылі касцёлу св. Тройцы копію карціны фундатара, напісаную польскімі мастакамі. Для нашага музея яны таксама падрыхтавалі падарунак - генеалагічнае дрэва роду Корсакаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы падарунак быў перададзены музею і адразу ж змешчаны ў экспазіцыю выставы «З чаго ўсё пачыналася». Дзякуючы гэтаму падарунку мы сёння маем падрабязную інфармацыю пра гэты старажытны шляхецкі род. На памяць аб знаходжанні ў нашым музеі Корсакі павезлі ў Польшчу добрыя эмоцыі і шмат цікавых гістарычных фактаў пра сваіх продкаў.

Падарунак для музея Фонды музея папоўніліся новымі экспанатамі. На днях музей наведаў наш зямляк, пісьменнік і журналіст Уладзімір Шломан. Ён падарыў нашаму музею тры свае новыя кнігі, якія выйшлі ў выдавецтве «Букмастер» ў гэтым годзе. «Баявыя пальчаткі», «Спытайце ў Макса» і «Гаспадар саваны» - дзіцячыя аповесці пра таямнічыя прыгоды юных даследчыкаў. Кнігі з подпісамі аўтара стануць часткай музейнай калекцыі нашых літаратараў.

У пачатку верасня 2012 года на паліцах кніжных магазінаў з’явілася новае выданне – фотаальбом “Глыбокае: повязь часоў”. Гэта сумесная праца супрацоўнікаў нашага музея і выдавецтва “Літаратура і Мастацтва”. 175 ужо вядомых і яшчэ невядомых паштовак і фотаздымкаў з фондаў музея распавядуць чытачам пра тое, як на працягу стагоддзя змяняўся наш горад. Мы спадзяёмся, што гэта кніга абудзіць цікавасць не толькі ў старэйшага, але і маладога пакалення. Бо нават 20 гадоў таму назад Глыбокае выглядала зусім па-іншаму. Убачыўшы фатаграфію ў кнізе, на якой звыклае сёння месца выглядае інакш, пачынаеш задаваць пытанні: якая гісторыя гэтага месца, чаму раней яно выглядала менавіта так, якія людзі жылі ў тыя часы? Вось тут і пачынае прачынацца цікавасць да гісторыі свайго горада, сваёй роднай зямлі.

Фотаальбом "Глыбокае: повязь часоў" - гэта своеасаблівы падарунак нашаму роднаму гораду да Дня беларускага пісьменства.