Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Па ініцыятыве нашага музея была арганізавана і праведзена навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Глыбоцкая мінуўшчына”.

Пад час канферэнцыіУ ёй прынялі ўдзел як мясцовыя краязнаўцы, так і даследчыкі нашай гісторыі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Варшаўскага ўніверсітэта і, нават, з далёкай Італіі. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі мелі розную тэматыку: ад біяграфічных звестак пра гістарычных асоб да гісторыі канкрэтных архітэктурных аб'ектаў і цэлых населеных пунктаў цяперашняга Глыбоцкага раёна. З асаблівым цікавасцю слухалі выступленне нашага госця з Неапаля, манаха тэатынца Аляксандра. Ён закрануў найбольш ранні этап гісторыі горада, звязаны з асобай Язэпа Корсака і дзейнасцю манахаў кармелітаў босых. Маючы магчымасць дакрануцца да арыгінальным дакументах у архівах Еўропы, Аляксандр выкарыстаў іх у сваёй працы.

З выставай гасцей музея знаёміць Уладзімір Мірончык

Праграма святкавання 600-годдзя нашага горада пачалася з адкрыцця выставы «З чаго ўсё пачыналася». Раніцай 3 ліпеня ў музеі сабраліся жыхары і госці горада, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і кіраўніцтва раёна. Удзельнікі мерапрыемства змаглі акунуцца ў атмасферу сярэднявечнага мястэчка, пачуць цікавыя звесткі пра святыні нашага горада, убачыць унікальную калекцыю старажытных манет. 

Корсакі падчас экскурсіі ў музеіУ мерапрыемствах па святкаванню 600-годдзя горада Глыбокае прынялі ўдзел нашчадкі Язэпа Корсака, заснавальніка глыбоцкіх храмаў. Госці з Варшавы падарылі касцёлу св. Тройцы копію карціны фундатара, напісаную польскімі мастакамі. Для нашага музея яны таксама падрыхтавалі падарунак - генеалагічнае дрэва роду Корсакаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы падарунак быў перададзены музею і адразу ж змешчаны ў экспазіцыю выставы «З чаго ўсё пачыналася». Дзякуючы гэтаму падарунку мы сёння маем падрабязную інфармацыю пра гэты старажытны шляхецкі род. На памяць аб знаходжанні ў нашым музеі Корсакі павезлі ў Польшчу добрыя эмоцыі і шмат цікавых гістарычных фактаў пра сваіх продкаў.

Падарунак для музея Фонды музея папоўніліся новымі экспанатамі. На днях музей наведаў наш зямляк, пісьменнік і журналіст Уладзімір Шломан. Ён падарыў нашаму музею тры свае новыя кнігі, якія выйшлі ў выдавецтве «Букмастер» ў гэтым годзе. «Баявыя пальчаткі», «Спытайце ў Макса» і «Гаспадар саваны» - дзіцячыя аповесці пра таямнічыя прыгоды юных даследчыкаў. Кнігі з подпісамі аўтара стануць часткай музейнай калекцыі нашых літаратараў.

У пачатку верасня 2012 года на паліцах кніжных магазінаў з’явілася новае выданне – фотаальбом “Глыбокае: повязь часоў”. Гэта сумесная праца супрацоўнікаў нашага музея і выдавецтва “Літаратура і Мастацтва”. 175 ужо вядомых і яшчэ невядомых паштовак і фотаздымкаў з фондаў музея распавядуць чытачам пра тое, як на працягу стагоддзя змяняўся наш горад. Мы спадзяёмся, што гэта кніга абудзіць цікавасць не толькі ў старэйшага, але і маладога пакалення. Бо нават 20 гадоў таму назад Глыбокае выглядала зусім па-іншаму. Убачыўшы фатаграфію ў кнізе, на якой звыклае сёння месца выглядае інакш, пачынаеш задаваць пытанні: якая гісторыя гэтага месца, чаму раней яно выглядала менавіта так, якія людзі жылі ў тыя часы? Вось тут і пачынае прачынацца цікавасць да гісторыі свайго горада, сваёй роднай зямлі.

Фотаальбом "Глыбокае: повязь часоў" - гэта своеасаблівы падарунак нашаму роднаму гораду да Дня беларускага пісьменства.

Адным з асноўных напрамкаў навукова-даследчай дзейнасці гісторыка-этнаграфічнага музея ў 2012 годзе з'яўляецца збор матэрыялаў аб знакамітых земляках. Супрацоўнікамі ўжо сабраны багаты матэрыял аб жыццёвым і творчым шляху многіх паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і грамадскіх дзеячаў, народных майстроў Глыбоччыны. У пачатку сакавіка гэтага года наш музей папоўніўся новымі цікавымі экспанатамі. Калектыў СШ № 2 вырашыў перадаць на пастаяннае захоўванне каштоўны матэрыял, які доўгі час зберагаўся ў школьным літаратурным музеі. Сярод перададзеных экспанатаў маюцца цікавыя і, у нейкай ступені, унікальныя рэчы.