Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

"Музейны астравок" у дзеянні1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у нашым горадзе адбылося ўжо традыцыйнае свята "Свет дзяцінства - свет цудаў". У свяце прыняў удзел і наш музей, які прадставіў увазе юнай глыбоцкай публікі інтэрактыўную пляцоўку "Музейны астравок".
На музейнай пляцоўцыУ гэты цудоўны першы дзень лета, якое ў кожнага дзіцяці ў першую чаргу звязана са школьнымі канікуламі, адпачынкам і забавамі, супрацоўнікі музея пастараліся пацешыць маленькіх гасцей свята цікавымі і пазнавальнымі заняткамі. На тэрыторыі музейнага «астраўка» дзетвара з захапленнем гуляла ў Мема (пошук картак з парнымі выявамі музейных экспанатаў), адгадвала крыжаванкі на тэмы спорту і мультгерояў, праводзіла сапраўдныя шашачныя баталіі і пазнавала навобмацак цікавыя музейныя прадметы. Прыемна адзначыць, што нашы дзеці сустрэлі лета не толькі весела і пацешна, але і з карысцю!

(1 червеня 2025 года)

Фрагмент мерапрыемства12 мая адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства расказвалі пра эвалюцыю дзяржаўных сімвалаў, пра спалучэнні малюнкаў і каляровай гамы на гербе і сцягу. Увазе прысутных былі прадстаўлены відэаролікі пра кампазітара Нестара Сакалоўскага, аб Плошчы Дзяржаўнага Сцяга ў Мінску.
Вынікам мерапрыемства стала ўсведамленне таго, што дзяржаўныя сімвалы - гэта адлюстраванне мінулага, сучаснасці і будучыні народа.

(12 мая 2025 года)

Фрагмент мерапрыемства9 мая наш горад адсвяткаваў адно з самых светлых свят у календары - Дзень Перамогі. Глыбоцкі музей прыняў удзел ва ўрачыстасцях і падрыхтаваў тэматычную пляцоўку "Вайна далёкая і блізкая", якая разгарнулася на гарадской плошчы.Фрагмент мерапрыемства На ёй жыхары і госці нашага горада змаглі пазнаёміцца з музейнымі экспанатамі ваеннай тэматыкі, згуляць у самаробныя шашкі (менавіта такія майстравалі партызаны, забаўляючыся ў хвіліны вольнага часу), зрабіць атмасфернае фота, сабраць салдацкі рэчмяшок, прайсці гульню-віктарыну "Міннае поле" і паказаць сябе знаўцам гісторыі.
Музейная пляцоўка стала часткай вялікага свята і не пакінула абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.

(10 мая 2025 года)

Фрагмент мерапрыемства8 мая ў рамках абласнога патрыятычнага марафону "Памяць" адбыўся адкрыты дыялог "Подзвігу народа жыць у стагоддзях", прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дырэктар музея, старшыня раённай арганізацыі РДГА "Беларускае таварыства "Веды" Алена Мядзелец расказала пра падзеі ваенных гадоў на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Фрагмент мерапрыемстваПадчас дыялогу была закранута тэма генацыду беларускага народа, вызваленчай аперацыі "Баграціён", а таксама вынікаў і ўрокаў Другой Сусветнай вайны. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі гістарычны відэафільм "Яны вызвалялі Глыбокае", створаны супрацоўнікамі музея на аснове ўспамінаў ветэрана вайны, ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна Віктара Іосіфавіча Бярозаўскага. Завяршылася мерапрыемства сумесным выкананнем знакамітай песні "Дзень Перамогі".

(8 мая 2025 года)

Фрагмент мерапрыемстваГэты год праходзіць пад асаблівым знакам - 80-годдзя Вялікай Перамогі. Для кожнага з нас гэтая тэма блізкая. Да яе мы дакранаемся з гонарам за пераможцаў і болем за нанесеныя фашыстамі раны, беражліва захоўваючы памяць аб тых трагічных і гераічных гадах. Для большасці беларускай моладзі Вялікая Айчынная вайна - боль і несмяротны подзвіг народа. А эмоцыі, якія адчувае маладое пакаленне ў адносінах да падзей Вялікай Айчыннай вайны, - гэта ў першую чаргу разуменне маштабаў той катастрофы, якая адбылася, забраўшы жыцці вялікай колькасці людзей. У большасці маладых людзей ёсць сваякі, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, або былі яе сведкамі. І выражанае суперажыванне падзеям таго перыяду ў нашай моладзі можна растлумачыць таксама тым, што ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца каласальная работа па захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Фрагмент мерапрыемстваЧарговым мерапрыемствам, праведзеным у раёне ў рамках святкавання Вялікай Перамогі, стала дыялогавая пляцоўка, у рабоце якой прыняў удзел і супрацоўнік нашага музея Аляксандр Хайноўскі. У мэтах знаёмства з гераічным мінулым роднай Глыбоччыны ўдзельнікам мерапрыемства быў падрыхтаваны і паказаны відэазапіс-успамін ветэрана вайны Бярозаўскага Віктара Іосіфавіча. Менавіта Віктар Іосіфавіч летам 1944 года прымаў удзел у баях па вызваленні тэрыторыі Глыбоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і адным з першых увайшоў у горад Глыбокае 3 ліпеня 1944 года. Удзельнікі мерапрыемства з непадробнай цікавасцю слухалі ўспаміны ветэрана і дзяліліся інфармацыяй аб сваіх сваяках, удзельніках падзей Вялікай Айчыннай вайны.

(5 мая 2025 года)

Удзельнікі мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемства25 красавіка 2025 года ў гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Глыбоцкага раёна. Для гасцей свята наш музей падрыхтаваў тэматычную выставу «Горад Глыбокае: учора і сёння», якая расказвае пра тое, як мяняўся райцэнтр за ўсю гісторыю свайго існавання.
Фрагмент мерапрыемстваАснова экспазіцыі – лічбавыя копіі старых фотаздымкаў Глыбокага з фондаў музея, якія прадстаўлены разам з сучаснымі кадрамі, знятымі з таго ж самага ракурсу. Дапоўнілі выставу калектыўныя ўзнагароды прадпрыемстваў і ўстаноў Глыбоцкага раёна, граматы і дыпломы заслужаных працаўнікоў рэгіёну, а таксама прадметы, добра знаёмыя тым, хто з гонарам можа сказаць - я родам з БССР!

(25 красавіка 2025 года)

Фрагмент мерапрыемстваНапярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі наш музей падрыхтаваў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце.
Супрацоўнікі музея наведалі ўстановы адукацыі Глыбоцкага раёна, дзе прадставілі ўвазе вучняў і педагогаў мультымедыйную выставу-прэзентацыю "Узнагарода герояў". Фрагмент мерапрыемстваАснову мерапрыемства склалі баявыя ўзнагароды часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў фондах нашай установы. Іх уручалі за ўдзел у беспрэцэдэнтных ваенных аперацыях, за подзвігі на фронце і ў тыле, за барацьбу не на жыццё, а на смерць.
Колькі іх, баявых узнагарод Вялікай Айчыннай вайны? Чаму многія з іх так і засталіся не ўручанымі? Колькі гадоў было самаму маладому герою, узнагароджанаму медалём «За баявыя заслугі»? Пра гэта і многае іншае вучні нашых школ даведаюцца, наведаўшы дадзенае мерапрыемства.

(18 красавіка 2025 года)

На старце гульніНа старце гульніУ Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў супрацоўнікамі музея была праведзена гульня-падарожжа "Застылая гісторыя: незвычайныя помнікі Глыбоччыны".
Напярэдадні самым актыўным прадстаўнікам устаноў і арганізацый раёна былі ўручаны канверты з пытаннямі, адказам на якія сталі гісторыка-культурныя аб'екты нашага горада.
Згодна з умовамі гульні, акрамя аб'екта ў нашым горадзе неабходна было прапанаваць і яго аналаг у сусветнай прасторы. Варыянты адказаў былі дасланыя на электронную пошту музея, а ў якасці заахвочвання ўдзельнікі атрымалі памятны сувенір.

А што з гэтага атрымалася, гледзіце самі:

Падчас мерапрыемства11 красавіка на базе УА "Глыбоцкі дзяржаўны каледж" пры ўдзеле фонду "Русский мир" прайшла канферэнцыя "Літаратурны турызм як метад актыўнага навучання, спосаб развіцця цікавасці да літаратуры і творчасці пісьменніка", прысвечаная развіццю і папулярызацыі літаратурнага турызму ў рэгіёне. У час правядзення мерапрыемства былі заслуханы даклады і навуковыя выступленні выкладчыкаў устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна, а таксама іх калег з Расійскай Федэрацыі. На канферэнцыі з дакладам на тэму "Выкарыстанне музейнага фонду як сродак развіцця рэгіянальнага літаратурнага турызму" выступіў навуковы супрацоўнік Абрамчык Дзмітрый.

(11 красавіка 2025 года)

Фрагмент мерапрыемства2 красавіка ў дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адбылася анлайн-сустрэча "Адзінствам моцныя" прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і навучэнцаў Глыбоцкага і Докшыцкага раёнаў (Беларусь), а таксама гарадоў Дзмітрыеў і Жалезнагорск (Расія). Тэлемост прысвечаны тэме 80-годдзя Вялікай Перамогі, адзінай вялікай мэты да якой ішоў савецкі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках мерапрыемства прадстаўлены прэзентацыі на тэму партызанскага руху і вызвалення Беларусі, генацыду савецкага народа. Расказвалі ўдзельнікі сустрэчы аб вядомых і невядомых героях вайны, увекавечанні іх памяці, аб музейных экспанатах, дзяліліся ўспамінамі ветэранаў.
Завяршылася мерапрыемства канструктыўным дыялогам і планаваннем далейшага супрацоўніцтва.

(2 красавіка 2025 года)