Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

У Міжнародны дзень музеяў была арганізавана і праведзена акцыя «Ноч музеяў - 2016». У гэтым годзе тэматыка акцыі была вызначана як «Гульнявая ноч у музеі». Для ўсіх жадаючых былі падрыхтаваныя гульнявыя пляцоўкі, дзе з дапамогай музейнага прадмета і сучасных гульнявых тэхналогій любы мог акунуцца ў свет дзяцінства. 

На адкрытай пляцоўцы каля сцен музея праводзіліся гульні і забавы, у якія гулялі нашы бабулі і дзядулі. Незвычайны спрыт прадэманстравалі ўдзельнікі народнай гульні, у якой трэба было перанесці кацялок з печы на стол з дапамогай старадаўніх вілак. І гэта ў поўнай цемры - вочы удзельніка гульні былі завязаныя ручніком. Шпаркасць і кемлівасць дэманстравалі ўдзельнікі каманднай гульні «Ручнікі», у якой трэба было як мага хутчэй накруціць доўгі ручнік на качалку. А затым гэты ручнік неабходна было разгладзіць так, як гэта рабілі нашы бабулі. Не меншую цікавасць выклікала ў гэты вечар і народная гульня «Госць на парозе". Згодна з правіламі гульні некалькі ўдзельнікаў павінны былі разаслаць перад «госцем» палавік, добранька прытаптаў (патанцаваць на ім ) і згарнуць назад. Усе пераможцы атрымлівалі салодкія цукеркі.

Вось з чым гулялі мае мама і татаНастольная бітваІ як яны з гэтым гулялі?

Спецыяльна для гэтай ночы ў выставачнай зале музея быў падрыхтаваны гульнявы пакой, дзе можна было не толькі ўбачыць цацкі 1970-80-х, але і пагуляць у гульні апошніх дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя.
Толькі на гэтую ноч адзін з залаў музея ператварыўся ў месца правядзення інтэрактыўнай гульні «Гістарычны бой». Сумясціўшы сучасныя камп'ютэрныя тэхналогіі і ўнікальныя музейныя прадметы, супрацоўнікі падрыхтавалі гэту захапляльную бітву. Кожны жадаючы змог праверыць свае веды ў пытаннях краязнаўства і прадэманстраваць іх іншым удзельнікам гульні. Лепшыя эрудыты атрымалі памятныя падарункі.

Ух ты!Інтэлектуальныя баталііВось яно маё дзяцінства

Кульмінацыяй гэтай ночы стаў «Глыбоцкі квэст». Гэта гарадское інтэлектуальна-прыгодніцкае арыентаванне было падрыхтавана спецыяльна для гэтай ночы. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды: каманда працоўнай моладзі і каманда старшакласнікаў гарадскіх школ. Для ўдзельнікаў гульні былі падрыхтаваны вельмі складаныя задачы-галаваломкі, знайшоўшы адказ на якія ўдзельнікі гульні адпраўляліся да гістарычнага аб'екту нашага горада. Абследаваўшы загаданы аб'ект, яны знаходзілі ў ім літару. Наведаўшы восем славутасцяў роднага горада, каманды знайшлі ўсе схаваныя літары і склалі словы: «мястэчка» і «Глыбокае». І няхай у гэты раз каманда працоўнай моладзі апынулася трошкі хутчэй, задавальненне ад гульні атрымалі ўсе без выключэння ўдзельнікі.