Майская музейная ноч 2020 года
18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя "Ноч музеяў", у якой шмат гадоў запар прымае ўдзел і Глыбоцкі музей. У гэтым годзе наш музей прыме ўдзел у акцыі ў фармаце онлайн: на віртуальнай пляцоўцы сайта і на афіцыйных старонках установы ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники».

У гэты дзень наведвальнікам музейнага сайта будзе прадстаўлены рэтраспектыўны відэаагляд «Ноч музеяў у Глыбокім... Як гэта было». Мы падрыхтуем самыя яркія, цікавыя, запамінальныя моманты музейных святаў мінулых гадоў. 20-хвілінны ролік дазволіць вярнуцца назад і ўспомніць падзеі музейнай ночы мінулых гадоў. Мы запрашаем не толькі на прагляд, але і спадзяемся на актыўнае абмеркаванне гэтага відэароліка. Аўтары трох найбольш арыгінальных каментарыяў стануць уладальнікамі музейных прэміум-сертыфікатаў.
У гэты дзень на віртуальнай пляцоўцы пройдзе інтэлектуальная бліц-гульня «Пазл музейных падзей». Мы прапануем вам некалькі пытанняў з гісторыі Глыбоцкага музея з магчымымі варыянтамі адказаў:
Пытанні да інтэлектуальнай бліц-гульні «Пазл музейных падзей»
- Назавіце дату стварэння ў Глыбокім гісторыка-этнаграфічнага музея:
а) 1 верасня 1992 г.
б) 30 снежня 1997 г.
в) 15 сакавіка 1975 г.
г) свой варыянт адказу
- На ваш погляд, які самы каштоўны экспанат у экспазіцыі музея. Да адказу, па магчымасці, прыкладзіце фотаілюстрацыю.
- Колькі залаў уключае экспазіцыя музея:
а) 4
б) 7
в) 11
г) свой варыянт адказу
- Глыбоцкі музей месціцца па адрасе: вул. Фрыдрыха Энгельса, 24. Назавіце дату ўзвядзення гэтага будынка:
а) 1898 г.
б) 1931 г.
у) 1956 г.
г) свой варыянт адказу
- Дзякуючы якому чалавеку ў музеі з'явіўся філіял:
а) Юозас Булька (2005 г.)
б) Віктар Ламака (2000 г.)
в) Міхаіл Кандзерскі (2008 г.)
г) свой варыянт адказу
- Назавіце прозвішча супрацоўніка, які працуе ў музеі з моманту адкрыцця экспазіцыі і па сённяшні дзень.
- Колькі разоў і калі калектыў музея заносіўся на раённую дошку гонару:
а) два (2013 і 2020 гг.)
б) ні разу;
в) тры (2004, 2013 і 2020 гг.)
г) свой варыянт адказу.
- Назавіце агульную колькасць супрацоўнікаў музея і яго філіяла (чал.):
а) 19
б) 8
в) 31
г) свой варыянт адказу
- Колькі прадметаў захоўваецца ў фондах музея:
а) звыш 5 000 прадметаў
б) звыш 13 000 прадметаў
в) звыш 47 000 прадметаў
г) свой варыянт адказу
- У якім годзе Глыбоцкі музей далучыўся да акцыі "Ноч музеяў":
а) 2002 г.
б) 2015 г.
у) 2009 г.
г) свой варыянт
- Выберыце з прапанаваных варыянтаў экспанат №1 з фондаў музея:
а) хустка жаночая
б) піла лучковая
в) сшытак вучнёўскі
г) свой варыянт
- 12. Што, на вашу думку, знаходзіцца ў падвалах музея.
І па даўняй, заведзенай гадамі традыцыі, мы будзем рады бачыць Вас у гэты дзень у музеі. На працягу ўсяго дня ўваход у музей будзе бясплатным. Увазе нашых наведвальнікаў мы прапануем займальную экскурсію па залах музея і знаёмства з выставай «Адна на ўсіх Перамога», прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Усе жадаючыя змогуць у гэты дзень адправіцца на аглядную экскурсію па горадзе, здзейсніць гістарычныя падарожжы, наведаць памятныя мясціны Глыбокага.
Мы, супрацоўнікі музея, будзем рады раздзяліць прафесійнае свята са сваімі наведвальнікамі! Чакаем Вас!




















