Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

16 мая ў музеі было шматлюдна. Глыбочане і госці горада сабраліся ў музейным дворыку, каб раздзяліць з намі прафесійнае свята!

Адкрылася вячэрняя праграма інтрыгуючым пралогам, прадстаўленым у выглядзе выпуску навін. «Спецыяльны карэспандэнт» у рэжыме прамога ўключэння правёў інтэрактыў з прысутнымі на пляцоўцы, «хэдлайнерам» стаў Лявон Якубовіч, у вобразе якога выступіў старшы навуковы супрацоўнік. Ну а якія ж навіны без рэкламнай паўзы і прагнозу надвор'я? Гэта таксама было!

 Пачатак музейнага святаНа музейнай пляцоўцыКапітал шоў "Музей цудаў"Капітал шоў "Музей цудаў"На музейнай пляцоўцыГульнёвы момант свята

Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў муз-кросе «Выпрабуй на сабе», дзе праявілі небывалы спрыт і кемлівасць. Весела было і на дзіцячай пляцоўцы. Скрыня адчуванняў, мема, шашкі, традыцыйныя беларускія забавы былі запатрабаваны нашымі маленькімі наведвальнікамі.

На гульнёвай пляцоўцы Гульнёвая зала музеяДзеці гуляюцьНа музейнай пляцоўцыУ час гульніВывучаем музейны экспанат

Спецыяльна да "Ночы музеяў" мы падрыхтавалі выставу "Лепшае з лепшых", найбольш цікавыя прадметы з фондаў былі прадстаўлены шырокай публіцы.

 Знаёмства з экспанатамі выставыУ музеіУ выставачным зале музея

Госці свята ўдзельнічалі ў гістарычным экспромце "Што было далей", і дружна складалі апавяданне аб прыгодах барона Мюнхгаўзена ў Глыбокім. Гульнятэка «Тайны экспанат» - гэта пляцоўка для эрудытаў, аматараў складаных пытанняў і мудрагелістых разважанняў.

 Патаемны экспанатУдзельнікі мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

У залах музея працавала творчая лабараторыя "Паштовы ліст 19 стагоддзя", дзе кожны жадаючы з дапамогай пяра і чарнілаў змог аформіць незвычайную візітоўку і зацвердзіць яе арыгінальнай пячаткай.

 Візітоўка з мінулагаУ творчай майстэрніМомант афармлення візітоўкі

Мабыць, самым незвычайным у гэтую музейную ноч стаў спірытычны сеанс "Шчасце ў жыцці прадкажа варажба". У арыгінальнай атмасферы варажбітка, у вобразе якой выступіла галоўны захавальнік фондаў, выклікала духаў продкаў, варажыла па руцэ, на картах і свечках. Шмат цікавага і незвычайнага даведаліся пра сваю будучыню нашы наведвальнікі!

 Музейнае гаданнеМомант спірытычнага сеансуФрагмент мерапрыемства

У музейным дворыку працавалі фуд-зоны, дзе госці свята змаглі крыху падсілкавацца, а таксама выпіць складзенай і прыгатаванай з розных лекавых траў гарбаты.

 Пагуляў - падсілкуйся!Гарбаты зашмат не бывае!!!Зробіў заказ - чакай!

У разгар музейнага вечара стартаваў займальны квэст "Застацца ў жывых". 10 каманд разгадвалі складаныя заданні, успаміналі гісторыю горада. Нягледзячы на ветранае надвор'е, накал страсцей панаваў на пляцоўцы ля сцен музея! З трыццаці ўдзельнікаў "у жывых" засталося толькі трое.

 Гульня на выжыванне ў самым разгарыІнтэлектуальны квэст у час святочнай ночыМамант гульні

На працягу ўсяго вечара працавала бяспройгрышная латарэя, а завяршылася свята павольнай экскурсіяй "Прагуляемся перад сном". У вечаровым прыцемку ішла ціхая размова пра славутасці нашага горада, яго загадкі і таямніцы.

 Бяспройгрышная латарэя Капітал шоў "Музей цудаў"Складанае пытанне ад Ігара

Ноч музеяў 2025 года завяршылася. Невялікай камандай музейных работнікаў мы пастараліся зрабіць гэты халаднаваты майскі вечар цёплым, вясёлым і цікавым.

 Прагноз надвор'я ад ДзмітрыяУдзельнікі гульні капітал шоў "Музей цудаў" з узнагародамі"НеслуЧАЙные встречи" на музейнай пляцоўцы

(19 мая 2025 года)