Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

18 мая ў нашым музеі было шматлюдна. Жыхары і госці горада выдатна ведаюць - у гэты асаблівы дзень праходзіць акцыя "Ноч музеяў", а музейшчыкі абавязкова падрыхтуюць мноства сюрпрызаў.
З самай раніцы стартавала прома-акцыя «Працуеце? Тады мы ідзём да вас!». Супрацоўнікі музея выехалі ва ўстановы і прадпрыемствы горада, дзе ў тэатралізаванай і жартаўлівай форме пазнаёмілі работнікаў з найбольш цікавымі экспанатамі музея.

 

Асноўнае дзейства ў рамках акцыі "Ноч музеяў - 2023" разгарнулася ўвечары ў сценах музея і на адкрытых пляцоўках побач з ім. У ходзе анімацыйнай праграмы "Падарожжа па старонках нашай гісторыі" наведвальнікі музея разам з манахам кармелітам вывучылі старажытныя рэцэпты лекавых сродкаў, пазнаёміліся з каларытнай сямейнай парай, якая вельмі любіць прадметы даўніны, але дрэнна ў іх разбіраецца, паслухалі глыбоцкія байкі ад яўрэя-гандляра, а з вуснаў мясцовага юрыста пачулі сапраўдную гісторыю будынка, у якім сёння размяшчаецца наш музей.

 Манастырскі шакалад пераможцу віктарыны"Дзед з бабай" у гасцях у музейшчыкаўБайкі глыбоцкага "яўрэя"

Затым наведвальнікам былі прапанаваны забавы на любы густ. Знаўцы гісторыі змаглі праверыць свае веды ў інтэлектуальным квэсце "Займальны свет музея". Пытанні гэтай гульні былі няпростыя, але ўважлівы ўдзельнік мог знайсці адказы на іх проста ў экспазіцыі музея. Для самых азартных музейшчыкі падрыхтавалі гульню-стратэгію "Крочым у мінулае", удзельнікі якой змаглі акунуцца ў мінулае, прагуляцца па старым горадзе і набыць як мага больш аб'ектаў на гульнявым полі, выкарыстоўваючы для дасягнення гэтай мэты віртуальныя грашовыя сродкі або ўласны інтэлект. Ну, і поспех адыгрываў тут не апошнюю ролю!

 Фота на доўгую памяцьЗ бацькамі ў музей!Музейны пачастунак ад гасцінных гаспадынь

Юныя наведвальнікі музея змаглі ў гэты дзень прыняць удзел у археалагічных раскопках, выкарыстоўваючы пры гэтым звыклыя інструменты археолага (лапатка, скрабок, пэндзлік), а таксама сучасны металашукальнік. Усе рарытэты, схаваныя загадзя музейшчыкамі на імправізаванай пляцоўцы, былі паспяхова знойдзены юнымі даследчыкамі даўніны.

 Гісторыя ад глыбоцкга "юрыста"Бяспройгрышная латарэя «Справа выпадку»Займальная археалогія

Жадаючыя змаглі бясплатна адправіць у гэты вечар рарытэтную паштовую паштоўку з відамі Глыбокага ў любую кропку нашай краіны, або проста пайсці са свята з памятным сувенірам, выйграўшы яго ў бяспройгрышнай латарэі "Справа выпадку".
А тыя, хто прагаладаўся, падарожнічаючы па старонках гісторыі, змаглі падсілкавацца ў нашай лаўнж-зоне «Музейная прызба», дзе дзве ветлівыя гаспадыні частавалі простымі, але вельмі смачнымі беларускімі стравамі.

 Паштоўка са святаУ музейным дворыкуЗа гульнявым полем