Паштовая картка "Glubokoje - Kathedrale" (пач. ХХ стагоддзя)
Паштоўка часоў Першай сусветнай вайны з відам на праваслаўны храм – сабор Раства Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім, была надрукаваная выдавецтвам “Венінг”, якое знаходзілася на тэрыторыі Цюрынгіі (назва, прынятая для некалькіх германскіх дзяржаў). Падчас Першай сусветнай вайны Глыбокае было занята нямецкімі войскамі з лютага па снежань 1918 года. Паштовы штэмпель нямецкай палявой пошты захаваў дакладную дату, калі гэта паштоўка была адпраўлена – 13 верасня 1918 года.
Акрамя храма на паштоўцы, надрукаванай больш за сто год таму, выразна бачны навакольныя будынкі, некаторыя з якіх захаваліся да нашага часу.






















