Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Будынак будучага музея. Фота 1930-х гг.Па рашэнню выканкама раённага Савета народных дэпутатаў № 204 ад 31 жніўня 1992 года былы будынак гарсавета па вуліцы Энгельса,24 быў перададзены пад музей. Гэты будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры першай паловы ХХ ст. (адзін з дамоў тагачаснага жылога сектара Глыбокага). Узведзены ён быў у 1931 – 1932 гг. мясцовым жыхаром у “нацыянальным стылі” – сінтэз барока, класіцызма і мадэрна.

На працягу некалькіх гадоў ішоў працэс стварэння музейнай экспазіцыі (мастацкае афармленне залаў – Гліва Д.Х., Гілевіч Я.Я. – г. Мінск, Сотнікаў С.М. – г. Віцебск), ажыццяўляўся збор экспанатаў (на момант адкрыцця ў фондах налічвалася 4526 экспанатаў). 

30 снежня 1997 года гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Такім чынам у гараджан з’явілася магчымасць далучыцца да гістарычнай спадчыны раёна, і вось ужо каторы год калектыў супрацоўнікаў музея плённа працуе на ніве вывучэння мінуўшчыны нашага рэгіёна. 

Рашэннем Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ад 8 жніўня 2005 года адкрыты філіял гісторыка-этнаграфічнага музея ў вёсцы Мосар. На 16 гектарах тэрыторыі комплексу размешчаны алеі, скульптурныя кампазіцыі рэлігійнай тэматыкі, малыя архітэктурныя формы, дагледжаныя кветнікі, альтанкі, штучныя вадаёмы і інш. Дзейнічае этнаграфічны музей, экспазіцыя якога адлюстроўвае гісторыю Мосара, яго прыродныя і культурныя асаблівасці.