Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

На старцеПра вёску Мосар як глыбачане, так і госці нашага раёна ведаюць не па чутках. Гэты населены пункт штогод наведваюць тысячы турыстаў не толькі з Беларусі, а і з многіх краін свету. Добра ведае гэтае месца на карце раёна і наша моладзь. А ў апошнія гады пераадоленне экскурсійнага маршруту Глыбокае - Мосар на веласіпедах стала добрай традыцыяй – вяршыць добрыя справы, займаючыся навядзеннем парадку на тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар.

Ля помніка загінуўшым землякамІ вось новы старт - 15 верасня 2021 года. Удзельнікі велапрабегу – працуючая моладзь Глыбоччыны. Маршрут звыклы Глыбокае - Мосар. Мэта - аказаць дапамогу вядомаму храму ў навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі. Здавалася б, усё проста і прадказальна. Але, у самы апошні момант, агульным рашэннем усіх удзельнікаў велапрабегу, маршрут да храма быў зменены. Замест звыклага, унесенага ва ўсе турыстычныя даведнікі маршруту Глыбокае - Удзела - Мосар, веласіпедысты адправіліся даволі мудрагелістым шляхам: Глыбокае - Зарубіна - Карабы - Канстанцінава - Верхняе - Залеські - Варанцы - Мосар. І не выпадкова, бо ў кожнай маленькай вёсачцы роднага краю велападарожнікі аглядалі славутасці і слухалі расказ экскурсавода Хайноўскага Аляксандра, які суправаджаў моладзь па ўсім маршруце.

На шляху да храма (ля праваслаўнай святыні вёскі Верхняе)Па прыбыцці ў Мосар і невялікага адпачынку, удзельнікі велапрабегу адправіліся вяршыць добрыя справы. У рамках дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера”, якую праводзіць грамадская арганізацыя “БРСМ”, хлопцы і дзяўчаты заняліся навядзеннем парадку па “дарозе на Галгофу”. Уздоўж дарогі, якая вядзе на гару, усталяваныя крыжы паабапал. Першыя крыжы з’явіліся ў гэтым месцы яшчэ ў 2007 годзе. За доўгі час некаторыя пакрыліся іржой, пабляклі, нахіліліся, таму глыбоцкая моладзь узялася прыводзіць іх у належны выгляд: чысціць, выраўноўваць, фарбаваць. Складанасцяў у працы хапіла: мудрагелістасць крыжоў ускладняла працу па ачышчэнні і афарбоўцы, ды і багністая мясцовасць (а назва вёскі ў перакладзе з фіна-угорскага азначае «балота») ставіла мокрыя і брудныя перашкоды, але добрая справа была зроблена. Яркае восеньскае сонца зайграла блікамі на абноўленых крыжах, а моладзь зноў адправіліся ў дарогу па маршруце Мосар - Удзела - Глыбокае. Мэта, пастаўленая перад удзельнікамі велапрабегу, была дасягнута!

Адпачынак і знаёмства з музеем у МосарыВелаэкскурсія па тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексуНавядзенне парадкуНавядзенне парадкуНавядзенне парадкуНавядзенне парадкуНавядзенне парадкуНавядзенне парадкуНавядзенне парадку