Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

Калаж работы Я. Драздовіча15-16 верасня 2018 года адбудзецца моладзевы велапрабег "Дарогамі дзядзькі Язэпа», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння нашага земляка. Маршрут велапрабегу распрацаваны супрацоўнікамі нашага музея і пройдзе па тых знакавых месцах, якія звязаны з імем вядомага мастака. Глыбокае, Залессе, Антаполье, Зубкі, Летнікі, Лужкі, Германавічы, Гарадзец, Задарожжа - гэта толькі невялікая частка тых мясцін Дзісненшчыне (тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў), па якіх на працягу двух дзён будуць калясіць на роварах удзельнікі прабегу. Пры стварэнні маршруту выкарыстоўваліся запісы ў дзённіках, якія вёў Язэп Драздовіч з 1933 па 1937 год.

 «Начую ў Наваполлі. А другі дзень праводжу дома – у Летніках з Башкіром (аўт. Янкам Пачопкам) і з прыбыўшым сюды самакаткай (аўт. на веласіпедзе) Звінячым (аўт. Міхасём Машарам)…”, або “Мімаходам з Германавіч ў Антаполле, у Летніках, нацешыўшыся ўдоваль варажбой малодзенькім дзяўчаткам, адпраўляюся да брата…”, ці “Валю пехатой на фэст у Задарожжа, які закончыўся па бутэльцы піва на брата. Валю пехатой на Парэчча ў фальварак Айчызну да аднаго з найзаможнейшых з маіх небагатых фамільянаў (аўт. аднафамільцаў) і паспяваю да захаду сонца… " - так апісваў свае "вандроўкі" дзядзька Язэп.

Мы запрашаем усіх, хто жадае прыняць удзел у займальным падарожжы і яшчэ раз успомніць свайго выдатнага земляка.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 21255.