Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Аляксандр Грын23 жніўня 2020 года адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Грына. У адзначэнне гэтай даты моладзь Глыбоччыны адправіцца ў велапрабег, галоўным пунктам якога стане наведванне месца, звязанага з імем пісьменніка. У вёсцы Якубенкі, дзе нарадзіліся і жылі бацька, дзед і прадзед Аляксандра Грына, сёння ўсяго адзін жылы дом. А калісьці гэты населены пункт насіў статус панскага двара ў цэнтры буйнога маёнтка, які належаў беларускаму шляхецкага роду Грынеўскіх. 

22 жніўня (у суботу) ў 10.00 удзельнікі велапрабегу стартуюць з Глыбокага. Пераадолеўшы ў гэты дзень адлегласць у паўсотню кіламетраў і наведаўшы па шляху руху некалькі гісторыка-культурных каштоўнасцей рэгіёну, удзельнікі агледзяць аб'екты былога радавога маёнтка Грынеўскіх, што захаваліся да нашага часу. Канчатковым пунктам першага экскурсійнага дня стане наведванне ўнікальнага для Беларусі прыроднага аб'екта - карставай пячоры на беразе возера Гінькава.

У другі дзень (23 жніўня) веласіпедыстам трэба будзе пераадолець не меншую адлегласць, наведаць і агледзець вялікую колькасць архітэктурных і гістарычных аб'ектаў Глыбоцкага раёна. Бліжэй да вечара веласіпедысты плануюць вярнуцца ў Глыбокае.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у гэтай пазнавальна-займальнай велавандроўцы. Звяртайцеся па тэлефоне 2 12 55.