Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

У чарговы раз карэспандэнты Віцебскага тэлебачання прыехалі на Глыбоччыну. А што з таго атрымалася? Глядзіце!

"Галоўны эфір" - штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма Агенцтва тэленавін. Карэспандэнт Марына Раманоўская падрыхтавала сюжэт пра трагічныя старонкі ваенных гадоў, які расказвае пра гістарычнае мінулае Глыбоччыны. Мы прапануем вам пазнаёміцца з ім.

Праграма "Паміж іншым" пераносіць нас у атмасферу фестывалю "Вытокі", які прайшоў у нашым горадзе 23-24 чэрвеня 2023 года. Давайце паглядзім! Далучайцеся!

Авіяканструктар Павел Восіпавіч Сухі - адзін з тых людзей, якімі па праву ганарыцца Беларусь. Ураджэнец горада Глыбокае стаў знакамітым авіяканструктарам, а самалёты маркі "Су" займаюць дастойнае месца ў гісторыі развіцця айчыннага і сусветнага самалётабудавання. Шлях Паўла Сухога да самалётабудавання быў няпростым, яму ў поўнай меры давялося адчуць і радасць перамог, і горыч паражэнняў. Таленавіты савецкі канструктар авіяцыйнай тэхнікі, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі ў СССР Павел Восіпавіч Сухі пакінуў аб сабе ўдзячную памяць не толькі ў небе, але і на зямлі.
Сцэнарый: Аляксей Лосеў
Рэжысёр: Уладзімір Луцкі
Усе правы належаць Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" © 2015 г.

Так называецца цыкл сюжэтаў Віцебскай студыі тэлебачання, створаных на аснове захаваных архіўных кінастужак, знятых работнікамі студыі на працягу шасцідзесяці апошніх гадоў. Цудам захаваныя кадры старой кінастужкі - гэта алічбаваная гісторыя, якая пераносіць гледача на шмат гадоў таму.
Падзея, з якой мы хацелі б пазнаёміць наведвальнікаў нашага сайта, адбылася ў далёкім 1975 годзе. У цэнтры вёскі Празарокі, на магіле Ігната Буйніцкага, устаноўлены і ўрачыста адкрыты помнік. Стваральнік помніка - народны скульптар Іван Місько. Адлітая з бетону стэла з урэзанай выявай і надпісам: «Ігнату Буйніцкаму — заснавальніку сучаснага беларускага тэатра». Кадры рэпартажу гэтай падзеі вы можаце ўбачыць прама зараз.

 

Нацысцкая машына знішчэння, ці гета на тэрыторыі Беларусі - гэта тэма была закранута ў адным з сюжэтаў «Галоўнага эфіру» ад 29 студзеня 2023 года. Матэрыялы для сюжэту аб глыбоцкім гета былі падрыхтаваны і прадстаўлены навуковым супрацоўнікам нашага музея - Ігарам Фёдаравым.

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат быў прыняты ў эксплуатацыю ў студзені 1972 года ў адпаведнасці з загадам Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР №30 ад 20 студзеня 1972 года. Да гэтага моманту на прадпрыемстве была запушчана ў эксплуатацыю першая чарга па вытворчасці згушчанага малака з цукрам, цэльнамалочнай прадукцыі і масла.
З 1 ліпеня 1972 года ў эксплуатацыю запушчана другая чарга па вытворчасці згушчанага малака без цукру. З году ў год прадпрыемства расло і развівалася, нарошчваліся вытворчыя магутнасці, праводзілася тэхнічнае пераўзбраенне. На камбінаце, з першых дзён яго існавання, працавалі як дасведчаныя майстры сваёй справы, так і маладыя, перспектыўныя кадры. Гэта яны стваралі знакамітую глыбоцкую згушчонку.
У 1992 годзе беларускія дакументалісты знялі фільм пра дваццаць гадоў працы найбуйнейшага ў СССР прадпрыемства па перапрацоўцы малака і выпуску малочнакансервавай прадукцыі. Мы прапануем і вам акунуцца ў гісторыю і паглядзець гэты невялікі фільм.

Пачатак XX стагоддзя - адзін з самых складаных гістарычных перыядаў нашай краіны. Беларусь спачатку была падзелена, а потым аб'ядналася. У гэтым матэрыяле мы раскажам пра драматычныя палітычныя падзеі таго часу. А таксама пра тое, як мянялася жыццё простых грамадзян розных частак Беларусі.