«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

"Канстытуцыя. Гісторыя. Сучаснасць"

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі музея правялі інфармацыйны дыялог “Канстытуцыя....

Падведзены вынікі працы за 2025 год

У гарадскім доме культуры прайшла выніковая нарада работнікаў сектара культуры, дзе прысутнічалі спецыялісты з усіх...

"Прыгожае ў прыгожым"

У Міжнародны жаночы дзень наш музей стаў удзельнікам рэспубліканскай акцыі "Прыгожае ў прыгожым", якая прадставіла...

Урок мужнасці правялі супрацоўнікі музея

З матэрыяламі выставы “У баях за Айчыну”, прысвечанай дзейнасці спецыяльных фарміраванняў НКУС на акупіраванай...

Дню абаронцаў Айчыны прысвячаецца...

23 лютага 2026 года ў гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны і...

"Містэрыя кармеліцкага манастыра"

Знаёмства з Саборам Нараджэння Прасвятой Багародзіцы для ўсіх жадаючых арганізавалі супрацоўнікі музея ў Сусветны...

Запрашаем на выставуНовы выставачны праект музея прысвечаны гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі нашай краіны. У экспазіцыі прадстаўлены толькі арыгінальныя манеты і банкноты, якія хадзілі на нашых землях на працягу дзвюх тысяч гадоў, з антычных часоў і да сучаснасці. Грошы - гэта люстэрка дзяржавы і таго, што ў ім адбываецца. Таму праз манеты і банкноты мы жадаем паказаць нашу гісторыю і той складаны шлях, які прайшоў наш народ у дасягнення ўласнай незалежнасці.

Фрагмент выставыФрагмент выставы
Гісторыя беларускага народа цесна ўзаемазвязана з лёсамі іншых народаў: літоўцаў, палякаў, татараў, яўрэяў, украінцаў, рускіх, латышоў і г.д. У розныя часы беларускія землі былі часткай Старажытнай Русі, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Савецкага Саюза. І толькі ў канцы XX стагоддзі здабылі ўласную незалежнасць. Праз нашу зямлю прайшлі шматлікія войны і заваёўнікі, яе трывожылі рэвалюцыі і паўстанні, эпідэміі і хваробы. Усе гэтыя падзеі можна прасачыць праз гісторыю грашовага абарачэння.

Не згубіце магчымасць убачыць старадаўнія (і не вельмі) грашовыя знакі. Наведайце новую выставу, якая будзе працаваць да 8 лютага 2026 года.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Выдавецтва Плакат. 1990. Мастак Жаліс

108 гадоў таму адбылася Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя — адна з ключавых падзей XX стагоддзя.

Дзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі 7 лістапада адзначаўся ў СССР аж да 1991 года і лічыўся адным з самых галоўных святаў. У гэты дзень у 1917 годзе ў Петраградзе адбылося паўстанне пралетарыяту. Узброенымі матросамі, салдатамі і рабочымі была захоплена пошта, тэлеграф, тэлефон, а таксама Зімовы палац. Часовы ўрад быў звергнуты і аб'яўлена Улада Саветаў, якая праіснавала ў краіне каля сямідзесяці гадоў. Наступныя гады дзень 7 лістапада з'яўляўся дзяржаўным святам, «чырвоным днём календара», які адзначаўся масавымі дэманстрацыямі і ваенным парадам на галоўнай плошчы Масквы.

Для савецкіх людзей гэтае свята з'яўлялася яшчэ і падставай для сямейных і сяброўскіх зносін. Паштоўкі былі традыцыйнай формай віншаванняў у тыя часы. Гэта былі неад'емныя элементы перадсвяточнай атмасферы, своеасаблівыя «наладчыкі» на свята. Савецкую паштоўку, прысвечаную рэвалюцыі падпісвалі сябры, сваякі або блізкія людзі і адпраўлялі па пошце. Іх акуратна збіралі, беражліва захоўвалі многія пакаленні. Пасля таго, як Савецкі Саюз распаўся, а камуністычная партыя перастала з'яўляцца уладай, свята было адменена ў многіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Ва ўсякім выпадку, савецкая эпоха незваротна адышла ў мінулае. Сярод шматлікіх прадметаў таго часу нам засталіся ў спадчыну і паштоўкі, якія вельмі дакладна перадаюць атмасферу савецкіх святаў.

Паштоўкі і плакаты СССР дапамогуць нам захаваць гэтыя часы ў памяці. Рускія мастакі-ілюстратары добра пастараліся і стварылі па-сапраўднаму прыгожыя творы, на якія прыемна любавацца, што б яны сабой не сімвалізавалі. 

З 13 кастрычніка па 2 лістапада 2025 года ў музеі прайшла выстава-дэкарацыя "Матулін куфэрак", прысвечаная Дню маці. Кожны прадмет дадзенай выставы — маленькая гісторыя пра цеплыню мацярынскай любові і ўтульнасць роднага дому. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыіруюцца з вобразам мамы. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці.

Экспанаты выставы - гэта звычайныя бытавыя рэчы, якія да нядаўняга часу выкарыстоўваліся ў паўсядзённым жыцці глыбачан. Наведвальнікі змаглі ўбачыць ручнікі з вышытымі птушкамі, дываны з кветкавымі ўзорамі, самаробнае адзенне і іншыя цікавыя прадметы. Амаль усе яны - ручной работы, што падкрэслівае ролю жанчыны як стваральніцы ўтылітарных, але, пры гэтым, і прыгожых рэчаў. У кожнага, хто завітаў на выставу, “Матулін куфэрак” выклікаў шчырыя эмоцыі, напоўніў сэрцы ўспамінамі і адчуваннем матчынай пяшчоты.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Удзельнікі мерапрыемстваПасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтавала жыхарам і гасцям нашага горада падарунак - выставу "Традыцыі і культура Японіі", якая знаёміць з рознымі аспектамі традыцыйнай японскай культуры.
Выстаўка прадстаўлена экспанатамі, якія былі выраблены ў Японіі і наглядна дэманструюць светапогляд і лад жыцця японцаў: макеты архітэктурных помнікаў, узоры страў японскай кухні, японскія лялькі, кімано, макеты традыцыйнага хатняга начыння і многае іншае.

Фрагмент адкрыцця выставы18 ліпеня, у першы дзень Вішнёвага фестывалю адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, дзе супрацоўнікі музея расказалі аб культуры і традыцыях Японіі. Мерапрыемства прыцягнула мноства наведвальнікаў, якія пажадалі дакрануцца да загадкавага свету Краіны ўзыходзячага сонца.
Завяршылася адкрыццё выставы майстар-класам па каліграфіі і арыгамі. Наведвальнікі з цікавасцю вывучалі складаныя іерогліфы і спрабавалі стварыць папяровага жураўліка.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня. Не прапусціце магчымасць пазнаёміцца з гэтым займальным праектам.

Фрагмент адкрыцця выставыФрагмент адкрыцця выставыФрагмент адкрыцця выставы

"Мы з гарбатай не сумуем"На выставу старажытных самавараў і прадметаў чаявання мы запрашаем жыхароў і гасцей нашага горада. Наведаўшы выставу ў гэтыя па-зімоваму марозныя дні, Вы не толькі ўбачыце яго вялікасць - САМАВАР, але і пазнаёміцеся з тымі прадметамі побыту нашых продкаў, якія суправаджалі чайную цырымонію. Гэта і разнастайныя чайныя сервізы, і прывабныя чайныя прыналежнасці, і прасцейшыя прыстасаванні для прыгатавання сагравальных напояў мінулых гадоў.
Фрагмент выставыА галоўнае, наведаўшы гэтую выставу вы пазнаеце асаблівасці культуры чаявання розных пластоў грамадства мінулых стагоддзяў. Прычым, даведаецеся не толькі аб айчынных традыцыях, але і аб традыцыях чаявання ў арабскім свеце, у Японіі і нават у старажытным Егіпце.
Спадзяёмся, што пасля знаёмства з нашай выставай, вы захаваеце, а можа нават прымножыце, традыцыі чаявання і будзеце з велізарнай асалодай бавіць доўгія зімовыя вечары за кубачкам духмянага чаю.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставыВыстава самавараўЭкспанат выставы

Паштоўка-віншаванне з Днём Савецкай арміі і Ваенна-марскога флота стала ў СССР традыцыйным знакам увагі для вайскоўцаў толькі ў другой палове XX стагоддзя. Паштоўкі-віншаванні з 23 лютага не былі такія папулярныя, як, напрыклад, паштоўкі "З Новым годам!" або "З 8 сакавіка!", таму што ў тыя часы не было звычаю віншаваць усіх мужчын. Свята мела больш афіцыйны характар, і ў гэты дзень віншавалі менавіта прафесійных вайскоўцаў.
"Класічная" віншавальная паштоўка з 23 лютымПазней сталі віншаваць і тых, хто прайшоў службу ў арміі, а ў 1980-я гады – віншавалі ўжо ўсіх мужчын як сапраўдных ці патэнцыяльных абаронцаў. І ніхто не сумняваўся ў тым, што ў выпадку чаго мужчыны ўстануць на абарону Радзімы, сваіх сясцёр, жонак і матуль. На паштоўках таго часу абавязкова адлюстроўваліся суровыя воіны і маракі, сцягі СССР і рэспублік, зоркі, а галоўнае, выявы самых перадавых узбраенняў, якімі была ўзброена савецкая армія.
Паштоўка мастака Уладзіміра ЗарубінаАпрача традыцыйна прынятых выяў, у СССР вялікую папулярнасць набылі віншавальныя паштоўкі з дзіцячым сюжэтам. Напрыклад, знакаміты сваімі навагоднімі паштоўкамі мастак Уладзімір Зарубін аформіў паштоўку да 23 лютага, на якой намаляваў хлопчыка, які надзеў вялікую яму бесказырку і стаіць на фоне партрэта матроса-рэвалюцыянера – дзеда ці прадзеда. Такім чынам падкрэслівалася пераемнасць пакаленняў у справе абароны Радзімы. Трэба прызнаць, што падобных паштовак у СССР было выпушчана значна менш, чым з традыцыйным сюжэтам. Але яны былі, і, па шчаслівым збегу акалічнасцяў, некалькі такіх асобнікаў захоўваюцца ў фондах нашага музея.

Прапануем і вам пазнаёміцца з імі.

 Паштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССР

Без солнца нет счастья, без женщины нет любви,
без матери нет ни поэта, ни героя.
Вся гордость мира – от матерей.

Максим Горький

Дзень маціДля жанчыны няма больш значнай і незабыўнай падзеі ў жыцці, чым нараджэнне дзіцяці. Быць маці - гэта ні з чым непараўнальнае шчасце! Быць маці - значыць даць жыццё новаму чалавеку, ахоўваць і аберагаць дзіцяці, навучыць яго жыць у гэтым свеце і дапамагчы стаць паўнавартасным членам грамадства. Падкрэсліваючы глыбокае паважлівае стаўленне да жанчыны-маці, у большасці краін свету заснавана свята - Дзень маці. На дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя поры года. У нашай краіне Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка.

Гісторыя свята сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае богаслужэнне. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць усіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да такога важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.

Фрагмент выставыФатаграфія з самых першых дзён свайго існавання стала прадметам захаплення чалавецтва, і застаецца такім да гэтага часу. Выгляд рэальнага свету, застылага ў вечнасці, не мог не выклікаць адпаведных эмоцый - бо ўжо сам па сабе фотаздымак падобны да маленькага цуду.
Гэтаму "цуду", роўна як і мастацтву фатаграфіі ў цэлым, прысвечана новая выстава. Наведаўшы яе, вы зможаце прасачыць за ходам развіцця і ўдасканалення фотасправы, спазнаць гэты складаны працэс стварэння здымка ці проста атрымаеце асалоду ад знаёмства са старым фотаздымкам. Паспяшайце. Выстава будзе працаваць толькі да канца жніўня.

Фрагмент выстаыФрагмент выставыФрагмент выставы

Выстава “І клічуць, і гучаць, і звіняць”, якая зараз праходзіць у нашым музеі, знаёміць наведвальніка са старажытнымі музычнымі інструментамі. На ёй прадстаўлены ўнікальныя ўзоры музычных інструментаў, якія выкарыстоўваліся глыбачанамі ў розныя гістарычныя перыяды, а значыць сталі неад’емнай часткай музычнай культуры нашага рэгіёна. Выстаўка працуе з 3 па 28 красавіка 2024 года ў выставачнай зале нашага музея. Запрашаем Вас у захапляльны свет музыкі.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы