Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Юрый ГагарынЮрый Гагарын - савецкі лётчык, біяграфію якога кожны ведае яшчэ са школы. Гагарын - чалавек, які здзейсніў першы палёт у космас. Лётчык-касманаўт стаў узорам і легендай не толькі для жыхароў СССР, ён з'яўляецца ганаровым грамадзянінам многіх гарадоў свету. Юрый Аляксеевіч адкрыў новую старонку ў даследаванні космасу і стаў сімвалам развіцця савецкай навукі і авіяцыі.

У памяць аб гэтым чалавеку і яго подзвігу ў імя касмічнай навукі горад Гжатск у Смаленскай вобласці быў перайменаваны ў горад Гагарын. Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыяй у 1968 годзе быў заснаваны медаль імя Ю. А. Гагарына. Імя Гагарына носіць Ваенна-паветраная акадэмія і Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў. Імя першага касманаўта носіць "Камсамольскі-на-Амуры авіяцыйны завод імя Ю. А. Гагарына", які з'яўляецца філіялам Авіяцыйнай холдынгавай кампаніі "Сухі". І разам з тым, адна з цэнтральных вуліц горада Глыбокае, практычна адразу ж пасля знамянальнай падзеі, была перайменавана ў вуліцу Гагарына.

Вуліца Гагарына ў Глыбокім (красавік 2021 г.)У рашэнні Глыбоцкага гарвыканкама ад 20.04.1961 №37 пазначана: «Разгледзеўшы хадайніцтва Глыбоцкага райпрамкамбіната і калектыву работнікаў УНР-65 у адзначэнне вялікага подзвігу героя-лётчыка, касманаўта Юрыя Гагарына, выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных вырашае: перайменаваць вуліцу Беластоцкую ў вуліцу Юрыя Гагарына».

Затым у нашым горадзе з'яўляецца вуліца Мікалаева (названая ў гонар 3-га савецкага касманаўта Андрыяна Рыгоравіча Мікалаева) і вуліца Касманаўтаў.

З гэтай знамянальнай падзеі атрыбуты космасу пачалі пранікаць нават у побыт простых савецкіх людзей. Іх можна было сустрэць на кожным кроку. Грамадзяне краіны Саветаў прачыналіся пад звон будзільніка «Усход», выпушчанага ў гонар палёту Гагарына на аднайменным касмічным апараце. Снедалі і пілі чай, выкарыстоўваючы падшклянкі з выявай зорак, камет і спадарожнікаў. Пыласос «Ракета», ёлачныя цацкі ў выглядзе касманаўтаў і халадзільнікі абцякальнай формы - увесь побыт быў звязаны з космасам і касмічнымі вобразамі. У кожнага другога савецкага чалавека была сабрана вялікая калекцыя марак на касмічную тэму.

Ды і сам піянер космасу ўсміхаўся са шматлікіх плакатаў, паштовых марак і сувенірных паштовак. Усе хлапчукі і дзяўчынкі марылі быць касманаўтамі, ва ўсіх быў гонар, што космас пакораны менавіта сваім, блізкім і практычна родным чалавекам - Юрыем Гагарына.

У нашым музеі захоўваюцца такія прадметы, з якімі мы і прапануем вам пазнаёміцца:

Фарфоравая фігуркаНавагодняя цацкаСавецкі сувенірны значокСавецкая паштоўкаНавагодняя паштоўкаЮ. А. Гагарын і С. П. Каралёў на стартавай пляцоўцы касмадрома (надпіс на паштоўцы)Паштовая марка. 1968 годПаштовая марка. 1968 годПаштовая марка. 1976 год