Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - адзін з самых слаўных дзён у нашым календары. Гэта свята воінскай доблесці і гонару, свята сапраўдных мужчын, на сілу, вернасць і мужнасць якіх наша краіна спадзяецца ў любую эпоху.

Беларуская паштоўка да Дня Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флотуУ СССР гэта свята адзначалася як Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту. Маладая савецкая дзяржава мела патрэбу ў моцнай арміі і ў 1918 годзе былі падпісаныя дэкрэты аб стварэнні Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (28 студзеня) і Рабоча-сялянскага Чырвонага флоту (11 лютага). Афіцыйным днём нараджэння Чырвонай Арміі лічыцца 23 лютага 1918 года, калі атрады чырвонагвардзейцаў атрымалі першую перамогу над кайзераўскімі войскамі пад Псковам і Нарвай у ходзе Першай сусветнай вайны. Праўда, на некалькі гадоў пра гэты дзень забыліся. І толькі праз чатыры гады, 27 студзеня 1922 года Прэзідыум УЦВК РСФСР апублікаваў пастанову аб чацвёртай гадавіне Чырвонай Арміі, у якой гаварылася: «У адпаведнасці з пастановай IX Усерасійскага з'езда Саветаў аб Чырвонай Арміі Прэзідыум УЦВК звяртае ўвагу выканкамаў на надыходзячую гадавіну стварэння Чырвонай Арміі». У 1923 годзе, у год пяцігадовага юбілею Чырвонай Арміі, адбылося шырокае святкаванне і з гэтага часу дату сталі адзначаць масава па ўсёй краіне. Першапачаткова свята называлася Дзень Чырвонай Арміі і Флоту. Але ўжо з 1946 года змянілася назва на “Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту”. У нашай краіне дзень 23 лютага атрымаў афіцыйны статус дзяржаўнага свята толькі ў сакавіку 1998 года. З гэтага моманту ён становіцца «мужчынскім» днём у календары нараўне з жаночым святам 8 сакавіка.

Ва ўсе часы ў дадзенае свята ўносіліся розныя карэктывы, але як бы яно не называлася, менавіта ў гэты дзень у бок мужчын гучаць самыя цёплыя пажаданні і дорацца падарункі. Адным з самых даступных і папулярных падарункаў ва ўсе часы была паштовая картка (паштоўка).

Савецкая віншавальная паштоўка - гэта заўсёды маленькі плакат, асабліва, калі яна звязаная з дзяржаўнымі святамі. Сюжэт вельмі просты і пры гэтым напоўнены сімваламі і знакамі. Да прыкладу, паштоўкі, прысвечаныя 23 лютага, - гэта заўсёды зорка, гэта сцягі родаў войскаў, віды ваеннай тэхнікі...

Да 1950-х гадоў тэматычныя паштоўкі выдаваліся рэдка. Сур'ёзнымі накладамі савецкая паштоўка стала выходзіць з 1953-54 гадоў. Да гэтага часу былі адноўлены паліграфічныя прадпрыемствы і з'явілася магчымасць выпускаць паштоўкі вялікімі накладамі. У 1968 годзе, да 50-годдзя Савецкай Арміі, мільёны святочных паштовак разляцеліся па ўсёй краіне. З сярэдзіны 1950-х і да канца 1980-х гадоў штогод да 23 лютага выходзіла па 10-15 відаў паштовак. Выбар быў велізарны, але у кожнай савецкай паштоўцы адчувалася моц і непераможнасць Савецкай Арміі.

Сёння мы прапануем вам успомніць мінулае з дапамогай савецкай віншавальнай паштоўкі:

19571958 1965 1966 1967 1968 1968 21968 31969 19701971 1973 1974 1975 197819811982198319841987 1988 1989 1990