"Эта песня, дружище, твоя и моя"
Выстава электрычнай гукавой апаратуры і носьбітаў музычнай інфармацыі прапануе наведвальнікам убачыць, а галоўнае, пачуць гучанне старых мелодый з дапамогай патэфона, электрафона, магнітафона, радыёлы, магнітолы. Не меншы інтарэс выклікае ў наведвальнікаў калекцыя вінілавых пласцінак і іншых носьбітаў запісаў музыкальных твораў мінулых часоў. Для стварэння адпаведнай эмацыянальнай атмасферы падчас правядзення экскурсіі гучаць фанаграмы знакамітых хітоў савецкага часу, у тым ліку арыгінальнае гучанне праз прайграванне вінілавых дыскаў.
Выстава запрашае наведвальнікаў розных узроставых, як кажуць – ад мала да вяліка. Мы чакаем вас з 13 лютага па 3 сакавіка 2026 года.






















