Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Фрагмент выставы "Аграном з Летнікаў"У кастрычніку - лістападзе 2020 года ў нашым музеі працавала незвычайная выстава “Аграном з Летнікаў”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння агранома, пісьменніка і грамадскага дзеяча Янкі Пачопкі. Незвычайнасць выставы ў тым, што на ёй экспаваўся толькі адзін прадмет – копія карціны Пётра Сергіевіча. Гэту карціну перадала ў мінулым годзе нашаму музею дачка Янкі Пачопкі – Валянціна Іванаўна Павульская. Пра сустрэчу з дачкой агранома мы ўжо пісалі раней.
Пётра Сергіевіч напісаў партрэт Янкі Пачопкі ў 1929 годзе, і з гэтага часу ён захоўваўся у сям’і агранома ў Летніках. Толькі пасля смерці бацькі ў 1977 годзе дачка забрала партрэт і прывезла ў свой дом у вёску Загор’е. Тут, у калгасе “Герой працы”, Валянціна Іванаўна адпрацавала аграномам усё сваё жыццё.
Сімвалічна, што карціна на момант выставы была выстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі музея на вітрыне, прысвечанай мастаку Язэпу Драздовічу. Не сакрэт, што Янка Пачопка і Драздовіч былі лепшымі сябрамі. Вельмі часта дзядька Язэп гасцяваў у доме Пачопкаў у Летніках, пра што пісаў у сваім дзённіку:

Партрэт Янкі Пачопкі (мастак А. Марачкін. 2006 г.)“8 кастрычніка 1933 года.
Іду ў Летнікі да Янкі Пачопкі. Ён чалавек хатні… Пайду к яму пагукаць, пачытаць, падзяліцца”

“1936 год.
Новы год па новаму стылю спаткаў у праваслаўнай хаце за працай. А Новы год “стары” (разам са старымі Калядамі) спатыкаў на сваёй кватэры з “Башкіром” у Летніках, а дзеля гэтага спаткання, каб было ў чым спатыкаць, аж два каўры на гэтую інтэнцыю ў суполцы з “Башкірам” прыйшлося напэцкаць, бо “Башкір” таксама ў сваім родзе мастак – каўры для баб малюець ды, як кажуць, “ні з-пад формы”, “набіваюць”, а з-пад рукі рысуючы ўзоры крэйдай – малюець”

“Весна 1937 года.
Другую “старую” (праваслаўную Пасху, ужо як сапраўды спатканую вясну) правёў у Летніках, у Янкі Башкіра, но ўжо як маёўку. Са шпацырам у лес… Там было й некалькі прыехаўшых гасцей са стараны на самакатках або роварах, як іх цяпер пачалі называць... Былі тут і дачка гаспадара з Дзісенскай гімназіі Лінка-журавінка і наш ”вялікі і родны” Міхась Машара…”

Выстава аднаго прадмета працавала ў музеі да 15 лістапада 2020 года, а потым гэты цікавы экспанат заняў сваё месца ў фондасховішчы.