«За безопасность вместе»

С 22 марта в Глубокском районе пройдёт республиканская акция «За безопасность вместе». ...

«Глубоччина: 85 лет истории и достижений»

18 марта стартовал марафон «Глубоччина: 85 лет истории и достижений», посвящённый юбилею нашего района. На протяжении...

"Дорогами героев. Освобождение Глубоччины"

С новым музейно-педагогическим занятием "Дорогами героев. Освобождение Глубоччины", посвящённым 80-летию Великой Победы,...

Подведены итоги работы в 2024 году

Сегодня в Городском доме культуры прошло итоговое совещание работников сектора культуры Глубокского районного...

Символ гражданской зрелости вручили юным глубочанам

В преддверии Дня Конституции Республики Беларусь в актовом зале Зонального государственного архива прошла...

"Наша роднае! Беларускае!"

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, зацверджаны ў 1999 годзе рашэннем ХХХ сесіі Генеральнай...

К юбилею района

2025 год стал юбилейным для нашего района. 85 лет назад, произошло поистине историческое событие – был образован...

1. Першая гістарычная манаграфія пра Глыбокае, выдадзеная ў 1935 годзе даследчыкам Отанам Гедэманам, утрымлівае даволі цікавыя звесткі пра рэлігійнае жыццё нашага горада. Сярод іншага, у ёй згадваецца і пра першы каталіцкі касцёл, пабудаваны ў Глыбокім.

  1. Укажыце назву, пад якой вядомы гэты касцёл.
  2. Хто з’яўляецца яго фундатарам?
  3. Да якога кірунку хрысціянства належаў храм, узведзены ў Глыбокім у канцы XVI стагоддзя Крыштафам Зяновічам?

2. У адной з залаў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея на дыяраме адлюстраваны фальварак, большая частка пабудоў якога захавалася да нашага часу. Экспануецца ў музеі і прадукцыя, якая выраблялася раней у гэтым фальварку.

  1. У якім населеным пункце знаходзіўся гэты фальварак?
  2. Якая прадукцыя маецца на ўвазе?
  3. Назавіце шляхецкі род, прадстаўнікі якога былі апошнімі ўладальнікамі дадзенага фальварку.

3. У прадмове да адной са сваіх кніг наш зямляк даў наступнае вобразнае вызначэнне: “Гісторыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народу”.

  1. Хто з ураджэнцаў Глыбоччыны маецца на ўвазе?
  2. Укажыце псеўданім аўтара, пад якім выйшаў з друку гэты твор.
  3. Праз 14 гадоў пасля выдання вышэйазначанай кнігі, яе аўтар у іншай сваёй працы абгрунтаваў неабходнасць увядзення ва ўжытак новай саманазвы беларускага народа і новай назвы краіны. Якія назвы народа і краіны ён прапанаваў?

4.Многія вуліцы горада Глыбокае мянялі свае назвы па некалькі разоў: адну назву яны мелі ў пачатку XX стагоддзя, другую – у 1920 – 1930-я гады (“за польскім часам”) і зусім іншую зараз. Укажыце, пад якімі афіцыйнымі назвамі былі вядомы ў пачатку XX стагоддзя, і пад якімі ў 1920 – 1930-я гады, наступныя глыбоцкія вуліцы:

  1. вул. Фрыдрыха Энгельса.
  2. вул. Максіма Горкага.
  3. вул. Маскоўская.

5. Беларускі вучоны-географ В. А. Жучкевіч у сваім “Кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі” тлумачыць паходжанне назваў многіх населеных пунктаў нашай краіны. Паспрабуйце вызначыць вёскі Глыбоцкага раёна па тых тлумачэннях, што падае ў сваёй працы прафесар Жучкевіч.

  1. Назва паходзіць ад тэрміна, што абазначае поле, узаранае восенню для вясенняй сяўбы ярыны.
  2. Назва паходзіць ад слова, пад якім разумеюць адрэзак ракі без расліннасці, або спакойны ўчастак ракі ці вадаёма з роўным дном.
  3. У аснове назвы ляжыць тэрмін, які абазначае дарогу праз забалочанае месца, вымашчаную бярвёнамі, галлём.

 Правильные ответы:

  1. У канцы XVI стагоддзя адным з уласнікаў Глыбокага Крыштафам Зяновічам быў узведзены храм, які належаў да аднаго з кірункаў пратэстантызму – кальвінізму, які быў досыць папулярны ў той час сярод шляхты ВКЛ. Яго сын, Мікалай Багуслаў Зяновіч, перайшоўшы з кальвінізму ў каталіцтва, узвёў у Глыбокім першы вядомы гісторыкам каталіцкі храм – касцёл Святога Міхаіла.
  2. Да нашага часу ў вёсцы Азярцы захаваўся комплекс пабудоў былога фальварка, які ўключае ў сябе як жылы панскі дом, так і шматлікія гаспадарчыя пабудовы. У свой час тут выраблялі досыць якасную дахоўку (чарапіцу), якую вы можаце ўбачыць на свае вочы, наведаўшы Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Апошнімі ж уладальнікамі дадзенага фальварку быў шляхецкі род Аскеркаў.
  3. Вацлаў Ластоўскі. Сваю “Кароткую гісторыю Беларусі” ён выдаў у 1910 годзе пад псеўданімам “Власт”. У 1920-я гады Вацлаў Ластоўскі прапагандаваў новую саманазву беларускага народа – крывічы, і новую назву краіны – Крывія.
  4. Многія вуліцы горада Глыбокае мянялі свае назвы па некалькі разоў: адну назву яны мелі ў пачатку XX стагоддзя, другую – у 1920 – 1930-я гады (“за польскім часам”) і зусім іншую зараз. Напрыклад, вуліца Фрыдрыха Энгельса, у пачатку ХХ стагоддзя мела назву Друйская, а ў польскія часы – Ломжынская. Вуліца Маскоўская – адпаведна Докшыцкая і Варшаўская. У дачыненні да сучаснай вуліцы Максіма Горкага ў пачатку мінулага стагоддзя бытавалі дзве назвы – Дзісенская і Копцеўская, таму абодва варыянты адказу будуць залічаны; “пры паляках” вуліца называлася ў гонар класіка польскай літаратуры Генрыка Сянкевіча.
  5. У адпаведнасці з працай аўтарытэтнага беларускага вучонага-географа В. А. Жучкевіча, ад тэрміна, што абазначае поле, узаранае восенню для вясенняй сяўбы ярыны – “зябліва” – паходзіць назва вёскі Зябкі. Назва вёскі Пліса, па меркаванню вучонага, паходзіць ад слова, пад якім разумеюць адрэзак ракі без расліннасці, або спакойны ўчастак ракі ці вадаёма з роўным дном – “пліса, плёс”. Нарэшце, у аснове назвы вёскі Гатаўшчына і чыгуначнай станцыі Загацце ляжыць тэрмін, які абазначае дарогу праз забалочанае месца, вымашчаную бярвёнамі, галлём – “гаць”.