Вопросы III тура квиз-марафона «О той земле, где родился ты»
У рамане беларускага пісьменніка, ураджэнца Дзісенскага павета змешчана апісанне публічнага пакарання смерцю, якое сапраўды мела месца ў Глыбокім: “Акупацыйныя ўлады ў расклееных па ўсім гарадку аб’явах сцвярджаюць, што асуджаны … займаўся забойствам, дыверсіямі і шпіянажам. … Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся. У першай машыне расчыніліся дзверцы, з яе крытага кузава вылезла чацвёра паліцэйскіх. Яны вывелі з машыны чалавека са звязанымі рукамі. Гэта быў шыракаплечы, зусім малады юнак…”
- Укажыце імя пісьменніка і назву рамана.
- У якім годзе ў Глыбокім адбылася апісаная ў кнізе падзея?
- Назавіце імя пакаранага смерцю чалавека.
Вызваленне ад гітлераўскіх захопнікаў далося Глыбокаму дарагой цаной – многія вуліцы горада былі зруйнаваны амаль цалкам. Адной з пабудоў, якой пашанцавала ўцалець, быў трохпавярховы жылы дом, пабудаваны ў 1920-я гады.
- Якая ўстанова адукацыі размяшчалася ў гэтым будынку з 1944 па 1955 год?
- Як называлася падпольная патрыятычная моладзевая арганізацыя, што дзейнічала ў Глыбокім сярод навучэнцаў гэтай установы ў 1945-1947 гадах?
- Назавіце беларускую паэтэсу, члена Саюза пісьменнікаў СССР, якая ў 1946-1948 гадах вучылася ў дадзенай установе.
Карпатлівая праца археолагаў дазваляе нам лепш спазнаць старажытную гісторыю нашай зямлі. Археалагічныя даследаванні на Глыбоччыне ў розны час праводзілі Ф. В. Пакроўскі, Я. Драздовіч, У. Галубовіч, Л. У. Дучыц, Э. М. Зайкоўскі і іншыя.
- Укажыце назву вёскі Глыбоцкага раёна ў ваколіцах якой у канцы XVIII стагоддзя праводзіліся адны з першых у гісторыі Беларусі дакументальна зафіксаваныя археалагічныя раскопкі.
- Назавіце беларускага археолага, які ў 1965 годзе знайшоў каля адной з вёсак Узрэцкага с/с манетна-рэчавы скарб XI стагоддзя.
- Каля якой вёскі знаходзіцца самае вялікае скапленне курганоў на Глыбоччыне (каля 300 насыпаў)?
У сярэдзіне 1920-х гадоў у Глыбокім у раёне сучасных вуліц Вольнай і Камсамольскай былі пабудаваны шэсць аднатыпных драўляных дамоў, прызначаных для пражывання чыноўнікаў павятовай адміністрацыі. Нягледзячы на тое, што яны не захавалі свой першапачатковы выгляд, большасць з іх да гэтага часу нясе рысы вельмі цікавага архітэктурнага стылю.
- Як называецца гэты архітэктурны стыль?
- Укажыце імя архітэктара, па праекту якога былі ўзведзены згаданыя будынкі.
- Назавіце ўраджэнца Глыбоччыны, жыльца аднаго з гэтых дамоў – аўтара шматлікіх краязнаўчых фатаграфій з жыцця Глыбокага 1920 – 1930-х гадоў.
У 1613 годзе ў Амстэрдаме была надрукавана карта Вялікага княства Літоўскага, створаная пад кіраўніцтвам мастака і гравёра Тамаша Макоўскага. Гэта карта, выдадзеная па ініцыятыве і за кошт дзяржаўнага дзеяча і мецэната Мікалая Крыштафа Радзівіла “Сіроткі”, стала першай буйнамаштабнай картай нашай старажытнай дзяржавы і адрознівалася ад ранейшых работ даволі высокай ступенню дакладнасці.
- Пералічыце населеныя пункты Глыбоцкага раёна, адлюстраваныя на гэтай карце.
- Назавіце аўтара геаграфічнай карты, на якой упершыню было абазначана Глыбокае.
- У якіх населеных пунктах Глыбоччыны, згодна Генеральнай карце Мінскай губерні 1821 года, знаходзіліся паштовыя станцыі павятовай паштовай дарогі?
Правильные ответы:
- Прыведзены ў пытанні ўрывак узяты з рамана «“Крэсы” змагаюцца» беларускага пісьменніка Міхася Машары. Апісаная ў гэтым творы сцэна публічнага пакарання смерцю на плошчы невялікага заходнебеларускага горада заснавана на рэальных падзеях 1931 года, калі ў Глыбокім за шпіянаж на карысць СССР быў павешаны па прысуду польскіх улад мясцовы жыхар Міхаіл Дзмітрыеў.
- Згаданы ў другім пытанні трохпавярховы будынак з 1944 па 1955 год быў месцам размяшчэння Глыбоцкага педагагічнага вучылішча, якое ў 1948 годзе скончыла будучая вядомая беларуская паэтэса Еўдакія Лось. З 1945 года сярод навучэнцаў педагагічнага вучылішча дзейнічала падпольная патрыятычная моладзевая арганізацыя “Саюз беларускіх патрыётаў”, што праіснавала да лютага 1947 года.
- У 1790 годзе ўладальнік маёнтка Мосар Роберт Бжастоўскі правёў у наваколлі гэтай вёскі першыя ў гісторыі Беларусі дакументальна зафіксаваныя археалагічныя раскопкі. У 1965 годзе каля вёскі Гараўляны вядомы беларускі археолаг Георгій Васільевіч Штыхаў знайшоў манетна-рэчавы скарб XI стагоддзя. Найбольшае ж скапленне курганоў на Глыбоччыне (каля 300 насыпаў) знаходзіцца каля вёскі Перавоз Падсвільскага сельсавета.
- У сярэдзіне 1920-х гадоў у раёне сучасных вуліц Камсамольскай і Вольнай па праекту архітэктара Юльюша Клоса былі ўзведзены шэсць аднатыпных драўляных дамоў у папулярным на той час закапанскім стылі. У адным з іх пражывала сям’я Леанарда Рачыцкага – аўтара шматлікіх краязнаўчых фатаграфій з жыцця Глыбокага 1920 – 1930-х гадоў.
- Глыбокае, Мосар, Пліса, Псуя і Верхняе на карце ВКЛ Тамаша Макоўскага. Упершыню на геаграфічныя карты Глыбокае патрапіла ў 1570-х гадах. У 1579 годзе яго змясціў на карту Полацкага ваяводства Станіслаў Пахалавіцкі. У тым жа дзесяцігоддзі наш горад пад назвай “Glubekorra” апынуўся і на карце Лівоніі, складальнікам якой быў Ян Партанціус. Адным з важнейшых шляхоў, што пралягаў праз Глыбоччыну ў XIX стагоддзі, была павятовая паштовая дарога. На ёй, сярод іншых, былі і паштовыя станцыі ў Забор’і і Сароках.





















