Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Ігнат БуйніцкіБеларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.

Нарадзіўся 10 жніўня (22 жніўня) 1861 года ў маёнтку Палевачы Празароцкай воласці ў сям’і дробнага шляхціца. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў у родных мясцінах каморнікам. У 1907 годзе ў сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.

У Вільні 12 лютага 1910 года тэатр Буйніцкага прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. З гэтага часу трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага». У 1910 - 1913 гг. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк), двойчы выступаў у Пецярбургу, а таксама ў Варшаве.

Буйніцкі падтрымліваў тэатр уласнымі сродкамі. У рэпертуары былі песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі п’ес «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» Марка Крапіўніцкага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі, «Міхалка» братоў Далецкіх, «Сватанне» Антона Чэхава, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, твораў Янкі Купалы, Альберта Паўловіча і інш. Ігнат Буйніцкі меў сяброўскія і творчыя кантакты з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Элізай Ажэшкай, Змітраком Бядулем, Цёткай (якая сама ўдзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса). Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатру. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях: Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі»), Ігнась («Модны шляхцюк»), Аляксей («У зімовы вечар»), умела выяўляў гумар і тонкую іронію. Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых уладаў, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. З-за матэрыяльных цяжкасцяў і ўціску царскіх уладаў у 1913 годзе дзейнасць трупы спынілася. У 1914 годзе Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак Першая сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэтую задуму. У пачатку 1917 года Ігнат Буйніцкі прапанаваў арганізаваць прафесійны тэатр у Мінску – Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. У гады вайны быў на вайсковай службе ў Маладзечне. Памёр на сцэне ў час рэпетыцыі, займаючыся салдацкай мастацкай самадзейнасцю. Быў пахаваны на вясковых могілках в. Палевачы, перапахаваны ў 1975 годзе ў Празароках. Сядзіба Ігната Буйніцкага, якая знаходзілася за чыгуначным пераездам Палівачы, не захавалася.

У вёсцы Празарокі ў будынку сярэдняй школы створаны музей заснавальніка тэатра (адкрыты ў 1982 годзе), на магіле земляка ўстаноўлены помнік (скульптар І. Міско), у скверы знакамітых землякоў горада Глыбокае - бюст бацькі беларускага нацыянальнага тэатра (2012 год).