Сусветны дзень пошты

Сусветны дзень пошты штогод адзначаецца 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874...

Віншуем!!!

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята...

Форум маладых спецыялістаў

Маладое пакаленне беларусаў - будучыня нашай краіны, і яму трэба надаваць пільную ўвагу. 7 кастрычніка ў актавай зале...

Сустрэчы сяброў працягваюцца

У чарговы раз сучасныя інтэрнэт тэхналогіі дазволілі арганізаваць і правесці сустрэчу трох музеяў - Дзмітрыеўскага...

"Яно маё - Глыбокае"

Для кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года...

"Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў"

Ёсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня...

"Сімвал Адзінства 2026"

10 верасня ў раёне адбылося маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Наш горад сустракаў...

Гістарычныя выданніУ канцы 2023 года выйшлі ў свет два навуковыя выданні, прысвечаныя вельмі важным вехам беларускай гісторыі. Кніга "Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі" падрыхтавана Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прадстаўлены новыя і раней невядомыя матэрыялы аб планаванні і правядзенні нацыстамі палітыкі генацыду беларускага народа, а таксама прыведзены дакументальныя доказы зверстваў фашыстаў у дачыненні да мірнага насельніцтва акупіраваных тэрыторый.
Кніга "Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938-1947)" Кніга "Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938-1947)" прысвечана 85-годдзю стварэння Вярхоўнага Савета БССР. У ёй расказваецца пра гістарычны шлях нашага народа па стварэнні канстытуцыйных асноў беларускай дзяржаўнасці ў рамках узнікнення і дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР у мірны даваенны час, у гады Вялікай Айчыннай вайны і першыя пасляваенныя гады. Прыемна ўсведамляць, што ў гэтым выданні надрукаваны матэрыял, падрыхтаваны супрацоўнікам нашага музея.
Упэўненыя, што дадзеныя кнігі знойдуць свайго чытача, а матэрыялы, надрукаваныя ў гэтых выданнях, будуць выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы і правяддзенні мерапрыемстваў патрыятычнай скіраванасці.