"Адпачынак-2025"

У Мінску прайшла міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2025". У час работы гэтага форуму розныя краіны і рэгіёны прэзентавалі свой турыстычны патэнцыял, знаёмілі наведвальнікаў з новымі прапановамі ў сферы арганізацыі адпачынку і забаў, абмяркоўвалі надзённыя праблемы галіны.
Глыбоччына славіцца сваёй цудоўнай прыродай, унікальнымі гістарычнымі помнікамі, старажытнымі храмамі і культурнымі традыцыямі. Таму не выпадкова ў працы выставы прыняў удзел і наш музей. Прэзентаваўшы для наведвальнікаў магчымасці падарожжаў і пазнавальнага адпачынку з дапамогай сучасных VR-тэхналогій, супрацоўнікі нашага музея ўнеслі важкі ўклад у прыцягненне турыстаў на Глыбоччыну, а значыць у развіццё турыстычнай галіны ўсяго рэгіёну.
(28 сакавіка 2025 года)























