"Адзінствам моцныя"
2 красавіка ў дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адбылася анлайн-сустрэча "Адзінствам моцныя" прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і навучэнцаў Глыбоцкага і Докшыцкага раёнаў (Беларусь), а таксама гарадоў Дзмітрыеў і Жалезнагорск (Расія). Тэлемост прысвечаны тэме 80-годдзя Вялікай Перамогі, адзінай вялікай мэты да якой ішоў савецкі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках мерапрыемства прадстаўлены прэзентацыі на тэму партызанскага руху і вызвалення Беларусі, генацыду савецкага народа. Расказвалі ўдзельнікі сустрэчы аб вядомых і невядомых героях вайны, увекавечанні іх памяці, аб музейных экспанатах, дзяліліся ўспамінамі ветэранаў.
Завяршылася мерапрыемства канструктыўным дыялогам і планаваннем далейшага супрацоўніцтва.
(2 красавіка 2025 года)




















