Літаратурны турызм на Глыбоччыне
11 красавіка на базе УА "Глыбоцкі дзяржаўны каледж" пры ўдзеле фонду "Русский мир" прайшла канферэнцыя "Літаратурны турызм як метад актыўнага навучання, спосаб развіцця цікавасці да літаратуры і творчасці пісьменніка", прысвечаная развіццю і папулярызацыі літаратурнага турызму ў рэгіёне. У час правядзення мерапрыемства былі заслуханы даклады і навуковыя выступленні выкладчыкаў устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна, а таксама іх калег з Расійскай Федэрацыі. На канферэнцыі з дакладам на тэму "Выкарыстанне музейнага фонду як сродак развіцця рэгіянальнага літаратурнага турызму" выступіў навуковы супрацоўнік Абрамчык Дзмітрый.
(11 красавіка 2025 года)




















