Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

На старцеВелапрабег, прысвечаны Дню народнага адзінства, арганізавалі і правялі ў нашым раёне напярэдадні вялікага дзяржаўнага свята. Арганізатары, а імі сталі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама і Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, прапанавалі ўсім жадаючым адправіцца ў захапляльна-пазнавальнае велападарожжа па Глыбоцкім раёне.
Маршрут велапрабегу працягласцю больш за 50 кіламетраў пралёг па маляўнічых мясцінах роднай Глыбоччыны, закрануўшы гістарычныя аб'екты, якія расказваюць пра падзеі верасня 1939 года і Вялікай Айчыннай вайны. Стартавалі ўдзельнікі велапрабегу на плошчы "17 Верасня" горада Глыбокае, а скончылі велападарожжа ля мемарыяльнага комплексу "Борок". На працягу дня яны пераадолелі той шлях, па якім 17 верасня 1939 гады рухаліся часткі Чырвонай арміі. Падрабязней пра падзеі восені 1939-га на тэрыторыі раёна можна прачытаць тут.
ФінішУ велапрабегу прынялі ўдзел сапраўдныя аматары веласіпедных падарожжаў і прыхільнікі здаровага ладу жыцця. Працуючая моладзь, навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна разам з навуковым супрацоўнікам музея пераадолелі гэты маршрут, даведаўшыся шмат новага і цікавага пра гісторыю свайго раёна.
У канцы маршруту арганізатары і ўдзельнікі велапрабегу ўзаемна падзякавалі адзін аднаму за добра арганізаванае і праведзенае мерапрыемства, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб цяжкім, але і займальным падарожжы.

За спіной родны горад. Наперадзе доўгі шлях па прасторах ГлыбоччыныІнструктаж супрацоўніка ДАІПершыя цяжкасці на маршруце - пераадоленне горкіПершыя кіламетры шляху - на тварах удзельнікаў запал і аптымізмУ школьным музеі. Знаёмства з гісторыяй вёскі ПлісаУдзельнікі велапрабега пасля наведвання Пліскай сярэдняй школыПершы этап велапрабега пройдзены (Глыбокае-Пліса)