Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём) у дзяржаўнай установе культуры "Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей" (далей - музей) праводзіцца дырэктарам установы, у адпаведнасці з графікам, які зацвярджаецца дырэктарам музея.
Асабісты прыём праводзіцца ва ўстаноўленыя графікам асабістага прыёму дні і гадзіны. Інфармацыя аб часе і месцы правядзення асабістага прыёму, а пры наяўнасці папярэдняга запісу на асабісты прыём - аб парадку яго ажыццяўлення размяшчаецца ў агульнадаступных месцах (на інфармацыйным стэндзе ўстановы і на афіцыйным сайце ўстановы).
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму службовай асобы, якая вядзе асабісты прыём, такі прыём праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, забяспечваецца своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы іншай службовай асобай.
Асабісты прыём праводзіцца па папярэднім запісе.
Папярэдні запіс на асабісты прыём дырэктарам установы, яе намеснікам ажыццяўляецца пры звароце грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб асабіста, па тэлефоне або па пісьмовым або электронным звароце.
Аб змяненні па аб'ектыўных прычынах узгодненых пры папярэднім запісе па тэлефоне назначаных дня і (або) часу прыёму грамадзянін павінен быць своечасова паведамлены.
У мэтах забеспячэння якаснага і арганізаванага правядзення асабістага прыёму пры ажыццяўленні папярэдняга запісу высвятляецца сутнасць пытання, матывы звароту, а таксама іншыя неабходныя для арганізацыі асабістага прыёму звесткі, даюцца неабходныя кансультацыі і тлумачэнні аб парадку разгляду зваротаў. Заяўнікі могуць атрымаць папярэднюю кансультацыю ў службовай асобы, у сферы кампетэнцыі якой знаходзіцца прадмет звароту.
Пры ажыццяўленні асабістага прыёму для забеспячэння кваліфікаванага вырашэння пастаўленых пытанняў да іх разгляду могуць прыцягвацца супрацоўнікі ўстановы.
Асабісты прыём праводзіцца ў назначаны дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Падчас асабістага прыёму могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс), аб чым заяўнік павінен быць паведамлены да пачатку асабістага прыёму.
Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісы на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:
звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі ўстановы;
звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
калі заяўнік у ходзе асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў;
непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.
Адказы на разгледжаныя па сутнасці вусныя звароты падлягаюць аб'яве заяўнікам падчас асабістага прыёму. Вынік рашэння выкладзеных у вусным звароце пытанняў заносіцца ў журнал уліку асабістага прыёму грамадзян.
Рашэнне аб пакіданні вуснага звароту, выкладзенага ў ходзе асабістага прыёму, без разгляду па сутнасці аб'яўляецца заяўніку ў ходзе гэтага прыёму службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, з указаннем прычын прыняцця такога рашэння.
Калі для вырашэння пытання, выкладзенага ў вусным звароце і які адносіцца да кампетэнцыі ўстановы, патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот выкладаецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым для пісьмовых зваротаў. На такіх зваротах павінна прысутнічаць пазнака "Пададзена вусна" або "З асабістага прыёму".
Ход разгляду зваротаў заяўнікаў, вынік іх разгляду (разгляд звароту па сутнасці, пакіданне вусных зваротаў без разгляду па сутнасці, накіраванне зваротаў для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, спыненне перапіскі), адзнака аб выкананні і накіраванні звароту ў справу павінны быць дакладна і своечасова адлюстраваны ў журнале ўліку асабістага прыёму грамадзян.
Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы аб'яўлены заяўнікам падчас асабістага прыёму, на якім выкладзены вусныя звароты.
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Юрыдычны адрас: 220004, пр. Пераможцаў, 11
Тэл.: 8 (017) 203-75-74 (прыёмная і "гарачая лінія")
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Рэжым працы:
Пачатак працы: 9:00
Перапынак для адпачынку і харчавання: 13.00 да 14.00
Заканчэнне работы: 18:00 (напярэдадні дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і аб'яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі - 16.00)
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь - Маркаў Марат Сяргеевіч.
Усе звароты заяўнікаў павінны падавацца і разглядацца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел
УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Юрыдычны адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Тэл.: 8 (0212) 48 22 07 (прыёмная)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (для дзелавой перапіскі)
Рэжым працы:
Пачатак працы: 8.00
Перапынак для адпачынку і харчавання: 13.00 да 14.00
Заканчэнне работы: 17.00 (напярэдадні дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і аб'яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі - 16.00)
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Агееў Алег Аляксеевіч, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, тэл. 8 (0212) 48 22 06.
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца выконваючым абавязкі начальніка ўпраўлення культуры Агеевым Алегам Аляксеевічам (каб.110; рабочы тэл. 8 0212 48 22 06) па графіку, зацверджаным старшынёй аблвыканкама.
Папярэдні запіс на прыём да кіраўніцтва ўпраўлення культуры ажыццяўляецца ў працоўныя дні ў працоўны час па тэлефоне 8 (0212) 48 22 07 або ў каб.112. Тэлефон «гарачай лініі»: 8 (0212) 48 22 07 – па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю ўпраўлення культуры, у працоўны час. Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ва ўпраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па адрасе: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6.
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел).
СЕКТАР КУЛЬТУРЫ ГЛЫБОЦКАГА РАЙОННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Юрыдычны адрас: 211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэл.: 8 (02156) 2 58 97 (прыёмная)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (для дзелавой перапіскі)
Рэжым працы:
Пачатак працы: 8.00
Перапынак для адпачынку і харчавання: 13.00 да 14.00
Заканчэнне работы: 17.00 (напярэдадні дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і аб'яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі - 16.00)
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Мацюшонак Таццяна Валер'еўна, загадчык сектара культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, тэл. 8 (02156) 2 58 53.
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца загадчыкам сектара культуры Мацюшонак Таццянай Валер'еўнай (каб. 34) па серадах з 8.00 да 13.00. У выпадку адсутнасці – галоўным спецыялістам сектара культуры (намеснікам загадчыка) Сіманковіч Марынай Уладзіміраўнай (тэл. 8 (02156) 3 65 57). Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў сектар культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: 211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел).
ГЛЫБОЦКІ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ
Юрыдычны адрас: 211793, г. Глыбокае, вул. Энгельса, 24
Тэл.: 8 (02156) 3 61 79
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Рэжым працы:
Пачатак працы: 8.00
Заканчэнне работы: 18.00 (напярэдадні дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і аб'яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі - 17.00)
Мядзелец Алена Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы культуры "Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей", тэл. 8 (02156) 3 61 79.
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіць дырэктар Мядзелец Алена Мікалаеўна па серадах з 10.00 да 12.00. У выпадку адсутнасці – галоўны захавальнік фондаў (намеснік дырэктара) Бахір Вольга Аляксандраўна (тэл. 8 (02156) 5 02 39). Пісьмовыя звароты накіроўваюцца на адрас: 211793, г. Глыбокае, вул. Энгельса, 24.
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел).





















