Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Працягваецца супрацоўніцтва нашага музея з ініцыятывай VEHA, якая займаецца захаваннем архіўных фотаздымкаў Беларусі. Зусім нядаўна свет пабачылі дзве кнігі «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак», прысвечаныя найважнейшым тэмам у беларускай паўсядзённай фатаграфіі ХХ стагоддзя – вяселлю і пахаванню. Дзякуючы з’яўленню і даступнасці звычайных фотаздымкаў, амаль кожная беларуская сям'я мае і захоўвае іх як напамін пра жыццё сваіх продкаў, іх абрады і рытуалы.

У зборнік “Дзявочы вечар” увайшлі два фотаздымкі з фондаў нашага музея.

Глыбоцкае вяселле (фота 1930-35 гг.)Маладыя з вёскі Абруб-Беразвецкі (фота 1926 г.)

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы гісторыі перадаюцца ў музей. За апошнія гады такім чынам у нашым музеі з'явіліся ўнікальныя фотаздымкі і дакументы, прадметы этнаграфіі і побыту, старадаўнія паштоўкі і многае іншае. Якім жа было здзіўленне супрацоўнікаў музея, калі на днях нам былі перададзеныя арыгіналы тых фотаздымкаў, копіі якіх ужо шмат гадоў захоўваюцца ў музейных фондах. Бо кожны музейшчык ведае, што значыць для гісторыі наяўнасць арыгінальнага гістарычнага прадмета, а не яго, няхай і вельмі добрай, копіі. Старадаўнія фатаграфіі захавалі ўнікальныя архітэктурныя аб'екты нашага горада, твары людзей, значныя грамадска-культурныя падзеі. Прапануем і вам пазнаёміцца з гэтымі экспанатамі.
Мы выказваем словы шчырай падзякі ўсім тым, хто дапамог музею набыць гэтыя фатаграфіі.

Беразвечча. Фота 1936 года.Алтар храма ў Беразвеччы. Фота 1938 года.Партрэтны фотаздымак. Пачатак ХХ стагоддзя.Групавы фотаздымак слухачоў гарбарных курсаў у Глыбокім. Фота 1938 года.Беразвечча. Фота 1930-х гг.Від Глыбокага з вежы праваслаўнага храма. Фота 1930-х гг.Глыбокае. Від на храмы. Фота 1950-60-х гг.

Фонды нашага музея папоўніліся новым каштоўным экспанатам. Гэта фатаздымак, зроблены невядомым фатографам у 1920-30-я гады і надрукаваны на спецыяльнай фотапаперы, якая дазваляла адправіць яго па пошце. Здымак зафіксаваў парад польскіх вайскоўцаў па Замкавай вуліцы нашага горада. Жыхары Глыбокага вітаюць ваенных ля будынка банка. Прыемна ўсведамляць, што гэты будынак захавалася ў нашым горадзе і з'яўляецца аб'ектам, уключаным у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Дзякуючы неабыякавым да гісторыі свайго краю людзям, наведвальнікі сайта маюць магчымасць пазнаёміцца з гэтым унікальным фрагментам мінулага нашага горада.

Парад польскіх ваенных у Глыбокім. 1920-30-я гг.Забудова вуліцы Леніна. Фота 2019 года.

Глыбокае. Фотаздымак 1920-х гг.Прадметы трапляюць у музейныя фонды па-рознаму. Каштоўныя для гісторыі рэчы можна знайсці падчас навукова-пошукавых экспедыцый, у архівах, у бібліятэках. Часта прыносяць цікавыя прадметы ў музей і самі глыбачане.
У апошні час фонды нашай установы папоўнілі фотаздымкі і паштоўкі, набытыя на інтэрнэт-аўкцыёнах. У лютым 2019 года чарговы каштоўны экспанат падарылі музею неабыякавыя да гісторыі свайго рэгіёна людзі. Гэта фотаздымак з выглядам рынку Касцюшкі ў Глыбокім. Датуецца ён 1920-мі гадамі. Фотаздымак змяшчае ўнікальны гістарычны матэрыял, дазваляе ўбачыць ўзоры местачковай забудовы … і нават адчуць дух таго часу!

Калектыў музея выказвае падзяку мясцовым краязнаўцам і ўсім прадстаўнікам грамадскасці, хто ўнёс свой уклад у захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна.