Сярод нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, нямала выдатных савецкіх военачальнікаў. Гэта і Герой Савецкага Саюза генерал-лейтэнант Казлоў Пётр Міхайлавіч, і генерал-лейтэнант Карпеза Ігнацій Іванавіч, і генерал-маёр ветэрынарнай службы Мікалай Маркавіч Шпаер. Публікацыю матэрыялаў пра нашых землякоў, герояў-ардэнаносцаў Вялікай Айчыннай вайны, мы прапануем наведвальнікам нашага сайта.
Рагацень Канстанцін Ігнатавіч. У вёсцы Зарубчыкі Залескага с/с нарадзіўся герой-ардэнаносец.
У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у 124-м гвардзейскім стралковым палку 41-й гвардзейскай стралковай дывізіі, а затым у 660-м стралковым палку 406-й стралковай дывізіі. Тройчы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Першая ўзнагарода была ўручана палкоўніку Канстанціну Ігнатавічу яшчэ ў чэрвені 1942 года.
25 верасня 1943 года камандаванне 53-й арміі ўручыла камандзіру 41-га стралковага палка 84-й Харкаўскай стралковай дывізіі палкоўніку Рагаценю Канстанціну Ігнатавічу другі ордэн Чырвонага Сцяга. Ва ўзнагародным лісце подзвіг героя апісаны наступным чынам: «У баях з нямецкімі акупантамі праявіў мужнасць, адвагу, пагарду да смерці і бязмежную адданасць Маці-Радзіме. За непрацяглы перыяд часу полк пад яго камандаваннем, ведучы жорсткія баі з ворагам, дамогся вялікіх поспехаў. Палкоўнік Рагацень увесь час знаходзіўся на пярэднім краі, непасрэдна ў баявых парадках.
У баях за Буракасаўгас Каламакскага раёна Харкаўскай вобласці 13-15 верасня 1943 года ён асабіста, знаходзячыся ў баявых парадках, кіраваў боем і сваім прыкладам натхняў байцоў і камандзіраў на новыя подзвігі ў імя Радзімы. У баях за гэты ўмацаваны раён вораг страціў шмат жывой сілы, стралковай зброі і цяжкі танк.
19 верасня 1943 года полк у жорсткім баі пад камандаваннем падпалкоўніка нанёс вялікія страты ворагу, фарсіраваў р. Каламак і заняў г. Каламак. У баях у р-не с. Войнаўка Чуткоўскага раёна полк нанёс ворагу вялікія страты, адбіўшы контратаку шасці танкаў, заставіў ворага ўцякаць і захапіў адну аўтамашыну, склад паліва і двух палонных, тут жа быў знішчаны адзін танк.
У выніку жорсткіх двухдзённых баёў полк 22 верасня 1943 года фарсіраваў р. Верскла і ўварваўся ў траншэі ворага на ўскраіне г. Палтава. У працяглых баях полк прымусіў ворага да адыходу і, прайшоўшы праз цэнтр горада да 3.00 23.09.43 г., выйшаў на яго паўднёвую ўскраіну. Пад камандаваннем падпалкоўніка, полк за кароткі перыяд часу прынёс вызваленне некалькім гарадам і дзясяткам сёлаў».
Трэцім ордэнам Чырвонага Сцяга наш зямляк быў узнагароджаны ўжо пасля Перамогі, загадам камандавання ад 6 лістапада 1945 года.
Скакоўскі Леанід Карлавіч. У некалі буйным населеным пункце нашай Глыбоччыны - вёсцы Задарожжа ў канцы ХІХ стагоддзя пражывала звыш 200 жыхароў. Тут 21 лютага 1897 года нарадзіўся палкаводзец - Скакоўскі Леанід Карлавіч. У маі 1919 года ён быў прызваны ў армію.
З першых дзён вайны Леанід Карлавіч у дзейнай арміі ў складзе 303-га асобнага кулямётнага артылерыйскага батальёна. У лістападзе 1944 года палкоўніку Скакоўскаму Леаніду Карловічу ўручана баявая ўзнагарода - ордэн Чырвонага Сцяга. За баявыя заслугі ў лістападзе 1945 года герой Вялікай Айчыннай вайны атрымаў чарговую ўрадавую ўзнагароду - ордэн Леніна.
80 гадоў таму адбылася падзея, да якой народы СССР ішлі доўгія чатыры гады – пераможна завяршылася Вялікая Айчынная вайна.
Адным з сімвалаў таго часу сталі франтавыя лісты салдат, якія самааддана абаранялі Радзіму ў 1941-1945 гадах і ўнеслі свой неацэнны ўклад у Перамогу. Кожны з іх марыў аб адным: адолець ворага і хутчэй сустрэцца з роднымі і блізкімі. Многім з гэтых герояў не наканавана было вярнуцца дадому. Але памяць аб іх жывая да гэтага часу. Іх думкі, імкненні і перажыванні засталіся ў радках на пажоўклых ад часу лістах, паштоўках і салдацкіх трыкутніках, некалі адпраўленых імі сваім сем'ям палявой поштай.
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей (Рэспубліка Беларусь) і Дзмітрыеўскі краязнаўчы музей ім. А.Ф. Вангенгейма (Расійская Федэрацыя) падрыхтавалі сумесны праект «Ліст з 45-га», у аснову якога ляглі салдацкія лісты, якія беражліва захоўваюцца ў фондах нашых музеяў.
Як падобныя гэтыя лісты! Услухайцеся ў словы!
Кожны ліст сагрэты любоўю да сваіх блізкіх, верай у Перамогу і сваёй значнасцю ў агульнай вялікай справе. І ніводнага слова, каб прычыніць боль, хоць кожны ведаў, што гэты ліст можа апынуцца апошнім...
Мы пачынаем публікацыю імёнаў нашых землякоў, прадстаўнікоў яўрэйскага народа, хто ўдзельнічаў у вайне з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і быў узнагароджаны. Інфармацыя пра аднаго з іх - Шпайера Мікалая Маркавіча размешчана ў раздзеле пра нашых знакамітых землякоў. Працягнем расказ аб яўрэях-героях.
Фейгін Данііл Ільіч 07.01.1907 (25.12.1906). Нарадзіўся ў м. Глыбокае. У жніўні 1941 года быў прызваны ў дзеючую армію Варонежскім ГВК. Капітан адміністрацыйнай службы ў складзе 8-ай Гвардзейскай Арміі. У канцы 1942 года ўзнагароджаны медалём “За абарону Сталінграда”. 23 студзеня 1944 года ўзнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” за “выдатную і самаахвярную працу, якая забяспечыла выдатнае выкананне баявых заданняў камандавання ў справе забеспячэння частак арміі боепрыпасамі і ўзбраеннем”. Ва ўзнагародным лісце адзначана, што капітан Фейгін Данііл Ільіч у ходзе Сталінградскай аперацыі “сваёй сумленнай і самаадданай працай забяспечыў эвакуацыю боепрыпасаў і ўзбраення 62 Арміі на левы бераг Волгі”. 9 мая 1945 года капітан Фейгін Данііл Ільіч узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” Чарговую ўзнагароду - Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, Данііл Ільіч атрымаў пасля заканчэння вайны (27.06.1945). (чытаць далей)
«Лісты з фронту» - гэта не выдуманая гісторыя нашай краіны, расказаная лістамі нашых землякоў, салдат Вялікай Айчыннай. Многія напісаныя імі словы сталі апошнімі... Перад вамі Гісторыя ад першай асобы, і пісалі яе - Пераможцы.
Спехам напісаныя хімічнымі алоўкамі ці чарніламі, складзеныя ў акуратныя трыкутнікі салдацкія лісты неслі вестку родным і блізкім. Іх з нецярпеннем чакалі ў гарадах і мястэчках, іх зачытвалі на перадавой, над імі плакалі ад шчасця ў вызваленых ад акупацыі раёнах. Мы верым у тое, што прачытаныя вамі лісты - сапраўдныя гістарычныя дакументы эпохі - здольныя распавесці сучаснаму чалавеку пра Вялікую Айчынную вайну шмат цікавага. Азнаёміцца з лістамі, што захоўваюцца ў фондах музея можна на старонках нашага сайта.
У канцы чэрвеня 1944 года войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, знішчыўшы віцебскую групоўку праціўніка, пачалі Полацкую наступальную аперацыю. 145-я стралковая дывізія 92-га стралковага корпуса 43-й арміі вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
1 ліпеня 1944 года. Перад часткамі 145 стралковай дывізіі была пастаўлена задача: праследаваць адыходзячага праціўніка і да 22.00 авалодаць рубяжом Якубоўшчына- Каралёва, перарэзаўшы чыгунку Загацце - Маладзечна, пасля чаго авалодаць г. Глыбокае.
У раёне Шоша праз рэчку праціўнік разбурыў мост, дарогу ад Шоша да Перавоза замініраваў супрацьтанкавымі мінамі і фугасамі, па дарозе ў некаторых месцах стварыў лясныя завалы. Мост праз раку Шоша ў раёне Перавоза праціўнік таксама разбурыў і зладзіў засаду групай да 40 чалавек на заходнім беразе ў раёне Перавоза. Засаду падтрымлівалі дзве батарэі 75-мм гармат і адна мінамётная батарэя 61,4-мм мінамётаў. Спачатку вораг аказаў агнявое супраціўленне, але з 21.00 пачаў адыходзіць у напрамку г. Глыбокае.
Авіяцыя праціўніка адзінкавымі самалётамі і групамі па 2-6 самалётаў тыпу «ФВ-190" вяла разведку і абстрэльвала калоны частак дывізіі і транспарт, які рухаўся па дарогах.
145 Віцебская стралковая дывізія, у мэтах выканання загаду камандзіра 92 стралковага корпуса, праследавала адыходзячага праціўніка наступнымі часткамі: 39 танкавая брыгада, 403 стралковы полк, рота аўтаматчыкаў 599 стралковага палка, тры батарэі 277 артылерыйскага палка, батарэя 558 мінамётнага палка, батарэя 255 асобнай знішчальнай процітанкавай дывізіі. Наступленне вялося ў напрамку Шоша - Вострава - Перавоз - Передолы - Міхалі, да мяжы Шкатуліна - Галубічы.
Камандзірам галоўнага атрада прызначаны быў камандзір 599 стралковага палка падпалкоўнік Сярэбранікаў.
30.06.1944. Брыгадзе, з прыданымі часткамі наступаць за 117-й танкавай брыгадай па маршруце: м. Ушачы - Загацце і ва ўзаемадзеянні з 11-й танкавай брыгадай да зыходу дня авалодаць м. Глыбокае, заняць рубеж Залессе - Запруддзе - Глыбокае і ўтрымліваць яго да прыходу пяхотных частак.
У 22.00 брыгада, перадаўшы раён 235-й стралковай дывізіі, паходным парадкам здзейсніла марш па маршруце Кублічы - Ідута - Ушачы - Мал. Матырына - Бабынічы - Загацце - Празарокі - Юркава і ў 18.00 1 ліпеня на рубяжы Сукліна - Пліса сустрэліся з праціўнікам.
Праціўнік падарваў масты праз р. Мнюта на рубяжы Сукліна - Пліса, аказаў сур'ёзнае супраціўленне і асабліва артылерыйскім агнём. У баі, нясучы значныя страты ад агню нашай артылерыі, праціўнік пакінуў невялікае прыкрыццё - да роты пяхоты з 3-4 самаходнымі гарматамі і адышоў на рубеж Станулі - Жабінка.
Мотастралковыя батальёны брыгады, на падручных сродках фарсіраваўшы р. Мнюта, знішчыўшы і часткова паланіўшы прыкрыццё праціўніка, пачалі праследаваць ворага ў напрамку м. Глыбокае.
1.07.1944. Дывізія ў ноч на 1-га ліпеня і днём працягвала праследаваць адыходзячага праціўніка і да 16.00 выйшла на мяжу Стуканы - Доўгае - Псуя, не сустракаючы супраціўленне праціўніка.
1122-гі стралковы полк праследаваў праціўніка ў кірунку м. Кублічы, воз. Шо, Псуя.
1124-ы стралковы полк - у кірунку Вял. Зарчэнічы, Чашкі.
1126-ы стралковы полк - у кірунку 1122-га і 1124-га стралковых палкоў (у другім эшалоне).
Праціўнік працягвае адыход у заходнім напрамку, не аказваючы супраціўленне часткам дывізіі.
2.07.1944. Дывізія з ротай танкаў 105-га танкавага палка на працягу сутак працягвала праследаванне адыходзячага праціўніка ў кірунку Задарожжа - Ханякова - Навасёлкі - Бартылёўка - Антаполле - Капачова. Да 17.00 выйшлі на рубеж Залессе - Кісарэўшчына.
1122-гі стралковы полк праследаваў праціўніка ў кірунку Задарожжа - Капачова. 1124-ы стралковы полк - у кірунку Тушына - Сукліна - Шчарбы - фальварак Кісарэўшчына. 1126-ы стралковы полк ішоў у другім эшалоне.
Праціўнік працягвае адыходзіць у заходнім кірунку. Пры адыходзе праціўнік моцна мініруе дарогі і ўзрывае масты. У напрамку адыходу праціўніка былі бачныя вялікія пажары.
(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 60 стралковага корпуса”)
1.07.1944. Праціўнік разрозненымі групамі і асобнымі калонамі паспешліва адыходзіць у заходнім кірунку, пакідаючы заслоны з дробных груп пяхоты для прыкрыцця сваіх галоўных сіл.
Артылерыя дывізіі з 11.00 здзяйсняе марш у прадбачанні сустрэчнага бою па маршруце з задачай да 24.00 сканцэнтравацца ў раёне в. Каралевічы, лес 2,5 км на паўднёвы захад ад засценка Старое Запалоў’е, Іванаўшчына, Пузыры.
Артылерыя 530-га стралковага палка, выступіўшы па маршруце, сканцэнтравалася ў раёне в. Слабада.
Артылерыя 361-га стралковага палка сканцэнтравалася ў раёне в. Майсеёнкі.
Артылерыя 417-га стралковага палка сканцэнтравалася ў раёне в. Лантухово.
260 асобны знішчальны супрацьтанкавы дывізіён, уваходзячы ў перадавы атрад дывізіі, рухаючыся па маршруце дывізіі, у 19.00 дасягнуў ракі, што на ўсход ад в. Міхалі, сустрэў супраціўленне праціўніка сілаю роты, ўзброенай стралковай зброяй і 81,4 мм мінамётамі, не падтрымліваючы перадавы атрад, завязаў бой. Пасля 2-х гадзіннага бою, зламаўшы супраціўленне праціўніка, прымусілі яго адысці ў заходнім кірунку, пакінуўшы на полі бою да 20 трупаў салдат праціўніка.
30.06.1944. У 9.30 брыгада атрымала задачу да зыходу дня авалодаць мястэчкам Лужкі. У 12.00 3-ці механізаваны стралковы батальён (МСБ) у складзе перадавога атрада, 1-ы і 2-гі механізаваны стралковы батальён (МСБ) у складзе галоўных сіл выступіў па маршруце м. Ветрына - Загацце - Блошнікі - Чарневічы - м. Лужкі, маючы ў галаве ўзмоцненую разведку. Да 17.00 заняла м. Лужкі, пасля чаго часткі брыгады занялі абарону.
1-ы МСБ - на рубяжы м. Лужкі - Лучайка, маючы ў м. Германавічы заслон - 1-я стралковая рота;
3-ці МСБ - на рубяжы Лучайка - Залессе, маючы заслон - 1-я стралковая рота;
2-гі МСБ - усходняя ўскраіна м. Лужкі ў рэзерве.
Разведрота вяла разведку ў накірунку: Дзінёва, Жукі - Дальня, Мікуліна - Запруддзе.
Страты брыгады за дзень: 1 чал. забіты мінай.
Знішчана парадку да 40 салдат і афіцэраў, узята ў палон 17 салдат і афіцэраў, захоплена 5 складоў з харчаваннем.












































































