Далучайцеся да акцыі...

Кожную трэцюю сераду студзеня музеі ўсяго свету праводзяць Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Лічыцца, што акцыю...

За што мы любім Новы год?

Мабыць, за тое, што навагодняя пара акружае нас масай станоўчых эмоцый, дорыць адчуванне цуду, аб'ядноўвае сем'і за...

"Музей адкрыты для вас!"

14 студзеня 2025 года пройдзе дабрачынная акцыя "Музей адкрыты для вас!". У гэты дзень музей дае права бясплатнага...

IV партызанскія чытанні прайшлі ў Бягомлі

19 снежня 2024 года на базе Бягомльскага музея народнай славы адбыліся IV партызанскія чытанні, прысвечаныя 80-годдзю...

СПЯШАЙЦЕСЯ ПАБАЧЫЦЬ!!!

УВАГА! УВАГА! УВАГА!Упершыню ў нашым горадзе тэатральна-цыркавое шоу з фокусамі, трукамі, акрабатычнымі нумарамі,...

Без права на забыццё

13 снежня 2024 года ў музеі прайшла дыялогавая пляцоўка "Без права на забыццё", прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр...

Памяці ахвяр генацыду прысвячаецца...

Кожны год 9 снежня адзначаецца дзень прыняцця Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго -...

Пячора на беразе возера ГінькаваКарставыя пячоры - гэта дзіўныя тварэння прыроды. Прыгажосць многіх карставых пячор здзіўляе, і бывае цяжка паверыць, што ўсё гэта хараство стварыла звычайная вада, растварыўшы горныя пароды. Карст - так называюць прыродныя з'явы, звязаныя з растварэннем вадой горных парод. Гэтым жа словам пазначаюць і розныя формы рэльефу, якія ўтвараюцца толькі ў месцах распаўсюджвання растваральных парод: вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменнай солі ...

«Працуючы» над стварэннем карставай «архітэктуры», вада, перш за ўсё, пранікае ў вялікія і малыя расколіны на паверхні зямлі; затым, прабраўшыся туды, усё глыбей размывае пароду, растварае і выносіць дробныя яе часцінкі. Дапамагаюць і саюзнікі па разбуральнай працы - сонца і вецер. І вось - вонкава моцная зямная паверхня паступова пачынае змяняцца, у ёй ўзнікаюць правалы... Вада упэўнена адшуквае дарогу ўніз, у зямныя нетры. Можна толькі пазайздросціць настойлівасці, з якой дажджавыя і талыя снегавыя воды кропля за кропляй пранікаюць у драбнюткія шчылінкі, свідруючы з часам вертыкальныя каналы. Праходзяць гады, працякаюць стагоддзі, павольна праплываюць тысячагоддзя; пад нястомным націскам вады тоненькія каналы паступова паглыбляюцца, пашыраюцца, ператвараючыся ў натуральныя шахты і студні, куды, нарэшце, можа пракрасціся чалавек. Калі на шляху падземных патокаў сустракаюцца пласты слабарастваральных горных парод, вада таксама «не губляецца», - яна змяняе свой маршрут, імкнучыся адшукаць слабае месца ў горнай тоўшчы.

Кожная мясцовасць мае сваю адметнасць. Наша Глыбоччына можа пахваліцца старэйшымі помнікамі архітэктуры, знакамітымі таленавітымі людзьмі, а таксама музеем прыроды, створаным пры дапамозе майстэрства і фантазіі чалавечага розуму.

ДэндрасадДэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса ўваходзіць у лік помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння. Сёння мы можам гаварыць пра актыўнае развіццё турызму ў нашым рэгіёне -- сюды прыбываюць наведвальнікі з розных гарадоў Беларусі, прыязджаюць лесаводы нашай і іншых краін. Гэты куточак прыроды, любоўна створаны рукамі чалавека, выклікае захапленне і павагу.

Ідэя стварэння дэндралагічнага сада ("дэндра" з грэчаскай мовы перакладаецца як "дрэва") узнікла ў спецыялістаў лясгаса ў 50-х гадах мінулага стагоддзя – дырэктара І.А. Лознікава, галоўнага ляснічага А.М. Чульбы, ляснічага С.І. Ціханчыка і інжынера лясных культур Віктара Антонавіча Ламакі. Апошні па праву лічыцца бацькам Глыбоцкага дэндрарыя. Ён аддаў сэрца, розум, натхненне дрэўцам-чужынцам і рабіў усё, каб яны адчулі сябе на Глыбоччыне ўтульна.

Нарадзіўся Віктар Антонавіч Ламака 29 жніўня 1910 года ў в. Дубіцкая Слабада Мінскага раёна. Выхоўваўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Рана застаўся без бацькі. Калі Віктар вучыўся ў Магілёўскім землеўпарадкавальным тэхнікуме, ён вымушаны быў працаваць, бо трэба было дапамагаць маці. Пасля заканчэння тэхнікума ў 1930 годзе пачаў працоўную дзейнасць землеўпарадчыкам Камарынскага райземаддзела Палескай вобласці. Потым служыў у радах Чырвонай Арміі, але жаданне вучыцца надалей ніколі не пакідала Віктара Антонавіча. У 25 год ён паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С.М.Кірава. У 1940 годзе, атрымаўшы дыплом з адзнакай і рэкамендацыю для паступлення ў аспірантуру, ён абраў для сябе працоўны шлях, працаваў на пасадзе таксатара аднаго з леспрамгасаў колішняй Беластоцкай вобласці. У 1944 годзе быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. У лютым 1945 года прызваны ў Чырвоную армію. У складзе 1-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у баях за Берлін, атрымаў раненне і на гэтым вайна для Віктара Антонавіча скончылася.