Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Касцёл Св. Ганны.

Уражанні ад знаходжання на Глыбоцкай зямлі будуць не поўнымі, калі вы не наведалі культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар – адно з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі. Населены пункт мае досыць багатую і цікаваю гісторыю.

Упершыню ў дакументах Мосар згадваецца пад 1514 годам. За гады існавання вёска змяніла шмат гаспадароў: Зяновічы, Пацы, Долмат-Ісакоўскія, Млечкі і нават стрыечны брат прэзідэнта Польшчы Юзэфа Пілсудскага Калікст. Але найбольшы след у гісторыі Мосаршчыны пакінуў графскі род Бжастоўскіх, у прыватнасці Ганна і Роберт Бжастоўскія. Менавіта яны ў канцы 18 ст. пабудавалі тут шыкоўны палац і касцёл. На вялікі жаль, палац, у якім гасцявалі нават каралі Рэчы Паспалітай, быў знішчаны падчас грамадзянскай вайны. Касцёл святой Ганны захаваўся да нашых дзён, і не проста захаваўся, а з'яўляецца дзеючым храмам, куды прыязджаюць вернікі з усіх куткоў Беларусі (як католікі, так і праваслаўныя), каб пакланіцца галоўнай святыні касцёла - мошчам святога Юстына, ці проста паглядзець на навакольную прыгажосць і адпачыць душой. Але так было не заўсёды. Не гледзячы на тое, што ў савецкі перыяд касцёл знаходзіўся ў запусценні, а тэрыторыя вакол храма нагадвала балота, ён заставаўся адчыненым для вернікаў.

Ксёндз Юозас БулькаЗ 1989 года пачынаецца, без перабольшвання, новая эра ў жыцці вёскі Мосар: сюды прыязджае ксёндз Юозас Булька, і пачынаецца працэс стварэння таго хараства, што з цягам часу атрымала назву культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар. Сёння сюды наведваюцца людзі не толькі з Беларусі, але і з-за яе межаў. А паглядзець тут ёсць на што: вялікая колькасць кветак (нават такіх экзатычных для нашай краіны, як лотасы), дрэвы і кустарнікі розных відаў, скульптурныя кампазіцыі рэлігійнага накірунку, штучныя вадаёмы... І над усёй гэтай прыгажосцю ўзвышаецца самы высокі ў Беларусі каталіцкі крыж, як бы сімвалізуючы прысутнасць Бога ў гэтым месцы.

Асаблівай цікавасцю ў наведвальнікаў комплексу карыстаюцца знакамітыя мосарскія крыніцы, вада ў якіх утрымлівае карысныя мінералы і лічыцца гаючай (нездарма вялікая колькасць людзей прыязджае за гэтай вадой). Дарога ж да крыніцы ўяўляе сабой "ружанцовую алею" – сцяжынку з капліцамі ўздоўж яе. У Мосары вы зможаце наведаць два музеі: адзіны ў сваім родзе антыалкагольны музей і філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея. Сваім існаваннем яны абавязаны ксяндзу Юозасу Бульку. Найбольш цікавым з'яўляецца апошні з абазначаных музеяў. Па сутнасці гэта збор старых рэчаў, якімі калісьці карысталіся мясцовыя жыхары (усе экспанаты знойдзены ў Мосары і суседніх вёсках). Агледзеўшы экспазіцыю музея, вы пазнаёміцеся з бытам простых людзей, пабачыце цікавыя і нават унікальныя экспанаты.

Арка Распавядаючы пра Мосар, нельга абмінуць увагай асобу ксяндза-пралата касцёла св. Ганны Юозаса Вінцэнтавіча Булькі. Ксёндз з'яўляўся актыўным змагаром за здаровы лад жыцця: сваімі словамі і ўласным прыкладам ён змог дабіцца таго, што сёння мосарская парафія з'яўляецца "зонай цвярозасці". Нават маладыя людзі маглі пазайздросціць невычэрпнай энергіі гэтага пажылога чалавека: праца па далейшаму ўладкаванню культурна-дэндралагічнага комплексу не спынялася нават зімой, Юозас Вінцэнтавіч сам сачыў за работамі, дапамагаў парадамі, служыў святую імшу ў касцёле, і ўсё ж такі знаходзіў вольную хвілінку, каб асабіста павітаць гасцей , пагутарыць з імі і благаславіць. За сваю дзейнасць гэты чалавек неаднаразова ўдастойваўся ўзнагарод як ад духоўных, так і ад свецкіх улад: апостальскае благаслаўленне Папы Рымскага, прэмія "За духоўнае адраджэнне", медаль Францыска Скарыны, грамата "За асабісты ўклад у развіццё турызму ў Рэспубліцы Беларусь". 9 студзеня 2010 года ксяндза Юозаса Булькі не стала, але справа яго жыве.