Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Падчас мерапрыемства30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, творчая інтэлігенцыя і праюцуючая моладзь.
Дадзены выставачны праект створаны па ініцыятыве фатографа Юрыя Жэрко, які на працягу 10 гадоў па сродках мастацкага фатаздымка і жывапісных работ папулярызуе прыродныя і гісторыка-культурныя адметнасці Браслаўшчыны. Галоўная задача праекта, якую ставіў перад сабой Юрый - паказаць жыццё Браслаўскага рэгіёна ва ўсёй яго красе і разнастайнасці прыроднай і культурнай спадчыны. З дадзенай выставай пазнаёміліся жыхары многіх гарадоў нашай краіны, яна была адзначана шэрагам узнагарод, сярод якіх - Дыплом Нацыянальнай турыстычнай прэміі "Пазнай Беларусь" у катэгорыі "Праект года па развіццю культурнага турызму".
Аўтар сам прэзентаваў глыбачанам прадстаўленыя ў экспазіцыі фатаграфічныя і жывапісныя работы, які здзівіў прысутных сваёй шчырасцю і захопленасцю гэтай справай. Дапоўніў расказ Юрыя мастак Валерый Леўша, пэндзлю якога належаць усе карціны вернісажу.
«Браслаўскія зоры» – гэта ўнікальная магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа па маляўнічым краі азёр і адкрыць для сябе непаўторнае хараство Віцебскага Паазер'я.

Фрагмент мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Удзельнікі мерапрыемстваПад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай калекцыі глыбачанкі Святланы Лось. 17 сакавіка ў выставачнай зале музея, што знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай, сабраліся прадстаўніцы прыгожай паловы жыхароў нашага горада на ўрачыстае адкрыццё гэтага выставачнага праекта. Новая выстава адкрылася ў самы "жаночы" месяц года, які аб'яўлены ў нашай краіне - Годам беларускай жанчыны.
Удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі ўбачыць гэтыя найпрыгажэйшыя аксесуары жаночага гардэроба, але і пачуць захапляючы расказ Святланы Аляксандраўны аб сваёй унікальнай калекцыі, здзейсніць віртуальную экскурсію па цэхах сучаснай паўлавапасадскай мануфактуры, праявіць сябе ў якасці эксперта па вызначэнні вырабу мануфактуры ў савецкім і сучасным кіно, задаць пытанні і атрымаць вычарпальны адказ аб унікальным прадмеце народнага мастацкага промыслу Расіі.
Выстава працягне працу да 19 красавіка 2026 года. А гэта значыць, што ў кожнага з вас ёсць магчымасць наведаць нашу выставу і акунуцца ў свет прыгажосці, рамантыкі, клопату і цёплых пачуццяў.

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваСвятлана Лось

Фрагмент мерапрыемства17 лютага 2026 года ў выставачнай зале музея адбылося адкрыццё выставы «Віцебская акварэль», якая знаёміць з творчасцю майстроў аднайменнага грамадскага аб'яднання, якое ўключае лепшых акварэлістаў нашай краіны.
На належны лад усіх удзельнікаў сустрэчы настроіў музычны эцюд у выкананні выкладчыка Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў Святланы Шуран, за якім адбылася грунтоўная размова, як пра акварэль у цэлым, так і пра творчасць віцебскіх мастакоў, якія праславілі гэты від выяўленчага мастацтва, у прыватнасці. Даніну павагі аддалі прысутныя ў зале такім знакавым майстрам акварэлі, як Іван Сталяроў, Фелікс Гумен, Міхась Ляўковіч і многім іншым.
Цікавым момантам адкрыцця выставы стаў майстар-клас па акварэлі ад Юрыя Каўбасіча, настаўніка Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча. Дзякуючы яго выкладчыцкаму таленту гэтая самабытная мастацкая тэхніка стала больш зразумелай першым наведвальнікам нашай новай выставы.
Запрашаем пазнаёміцца з ёю і Вас!

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Фрагмент выставкиВыстава электрычнай гукавой апаратуры і носьбітаў музычнай інфармацыі прапануе наведвальнікам убачыць, а галоўнае, пачуць гучанне старых мелодый з дапамогай патэфона, электрафона, магнітафона, радыёлы, магнітолы. Не меншы інтарэс выклікае ў наведвальнікаў калекцыя вінілавых пласцінак і іншых носьбітаў запісаў музыкальных твораў мінулых часоў. Для стварэння адпаведнай эмацыянальнай атмасферы падчас правядзення экскурсіі гучаць фанаграмы знакамітых хітоў савецкага часу, у тым ліку арыгінальнае гучанне праз прайграванне вінілавых дыскаў.
Выстава запрашае наведвальнікаў розных узроставых, як кажуць – ад мала да вяліка. Мы чакаем вас з 13 лютага па 3 сакавіка 2026 года.

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент выставки

Запрашаем на выставуНовы выставачны праект музея прысвечаны гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі нашай краіны. У экспазіцыі прадстаўлены толькі арыгінальныя манеты і банкноты, якія хадзілі на нашых землях на працягу дзвюх тысяч гадоў, з антычных часоў і да сучаснасці. Грошы - гэта люстэрка дзяржавы і таго, што ў ім адбываецца. Таму праз манеты і банкноты мы жадаем паказаць нашу гісторыю і той складаны шлях, які прайшоў наш народ у дасягнення ўласнай незалежнасці.

Фрагмент выставыФрагмент выставы
Гісторыя беларускага народа цесна ўзаемазвязана з лёсамі іншых народаў: літоўцаў, палякаў, татараў, яўрэяў, украінцаў, рускіх, латышоў і г.д. У розныя часы беларускія землі былі часткай Старажытнай Русі, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Савецкага Саюза. І толькі ў канцы XX стагоддзі здабылі ўласную незалежнасць. Праз нашу зямлю прайшлі шматлікія войны і заваёўнікі, яе трывожылі рэвалюцыі і паўстанні, эпідэміі і хваробы. Усе гэтыя падзеі можна прасачыць праз гісторыю грашовага абарачэння.

Не згубіце магчымасць убачыць старадаўнія (і не вельмі) грашовыя знакі. Наведайце новую выставу, якая будзе працаваць да 8 лютага 2026 года.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Выдавецтва Плакат. 1990. Мастак Жаліс

108 гадоў таму адбылася Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя — адна з ключавых падзей XX стагоддзя.

Дзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі 7 лістапада адзначаўся ў СССР аж да 1991 года і лічыўся адным з самых галоўных святаў. У гэты дзень у 1917 годзе ў Петраградзе адбылося паўстанне пралетарыяту. Узброенымі матросамі, салдатамі і рабочымі была захоплена пошта, тэлеграф, тэлефон, а таксама Зімовы палац. Часовы ўрад быў звергнуты і аб'яўлена Улада Саветаў, якая праіснавала ў краіне каля сямідзесяці гадоў. Наступныя гады дзень 7 лістапада з'яўляўся дзяржаўным святам, «чырвоным днём календара», які адзначаўся масавымі дэманстрацыямі і ваенным парадам на галоўнай плошчы Масквы.

Для савецкіх людзей гэтае свята з'яўлялася яшчэ і падставай для сямейных і сяброўскіх зносін. Паштоўкі былі традыцыйнай формай віншаванняў у тыя часы. Гэта былі неад'емныя элементы перадсвяточнай атмасферы, своеасаблівыя «наладчыкі» на свята. Савецкую паштоўку, прысвечаную рэвалюцыі падпісвалі сябры, сваякі або блізкія людзі і адпраўлялі па пошце. Іх акуратна збіралі, беражліва захоўвалі многія пакаленні. Пасля таго, як Савецкі Саюз распаўся, а камуністычная партыя перастала з'яўляцца уладай, свята было адменена ў многіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Ва ўсякім выпадку, савецкая эпоха незваротна адышла ў мінулае. Сярод шматлікіх прадметаў таго часу нам засталіся ў спадчыну і паштоўкі, якія вельмі дакладна перадаюць атмасферу савецкіх святаў.

Паштоўкі і плакаты СССР дапамогуць нам захаваць гэтыя часы ў памяці. Рускія мастакі-ілюстратары добра пастараліся і стварылі па-сапраўднаму прыгожыя творы, на якія прыемна любавацца, што б яны сабой не сімвалізавалі. 

З 13 кастрычніка па 2 лістапада 2025 года ў музеі прайшла выстава-дэкарацыя "Матулін куфэрак", прысвечаная Дню маці. Кожны прадмет дадзенай выставы — маленькая гісторыя пра цеплыню мацярынскай любові і ўтульнасць роднага дому. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыіруюцца з вобразам мамы. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці.

Экспанаты выставы - гэта звычайныя бытавыя рэчы, якія да нядаўняга часу выкарыстоўваліся ў паўсядзённым жыцці глыбачан. Наведвальнікі змаглі ўбачыць ручнікі з вышытымі птушкамі, дываны з кветкавымі ўзорамі, самаробнае адзенне і іншыя цікавыя прадметы. Амаль усе яны - ручной работы, што падкрэслівае ролю жанчыны як стваральніцы ўтылітарных, але, пры гэтым, і прыгожых рэчаў. У кожнага, хто завітаў на выставу, “Матулін куфэрак” выклікаў шчырыя эмоцыі, напоўніў сэрцы ўспамінамі і адчуваннем матчынай пяшчоты.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Удзельнікі мерапрыемстваПасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтавала жыхарам і гасцям нашага горада падарунак - выставу "Традыцыі і культура Японіі", якая знаёміць з рознымі аспектамі традыцыйнай японскай культуры.
Выстаўка прадстаўлена экспанатамі, якія былі выраблены ў Японіі і наглядна дэманструюць светапогляд і лад жыцця японцаў: макеты архітэктурных помнікаў, узоры страў японскай кухні, японскія лялькі, кімано, макеты традыцыйнага хатняга начыння і многае іншае.

Фрагмент адкрыцця выставы18 ліпеня, у першы дзень Вішнёвага фестывалю адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, дзе супрацоўнікі музея расказалі аб культуры і традыцыях Японіі. Мерапрыемства прыцягнула мноства наведвальнікаў, якія пажадалі дакрануцца да загадкавага свету Краіны ўзыходзячага сонца.
Завяршылася адкрыццё выставы майстар-класам па каліграфіі і арыгамі. Наведвальнікі з цікавасцю вывучалі складаныя іерогліфы і спрабавалі стварыць папяровага жураўліка.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня. Не прапусціце магчымасць пазнаёміцца з гэтым займальным праектам.

Фрагмент адкрыцця выставыФрагмент адкрыцця выставыФрагмент адкрыцця выставы

"Мы з гарбатай не сумуем"На выставу старажытных самавараў і прадметаў чаявання мы запрашаем жыхароў і гасцей нашага горада. Наведаўшы выставу ў гэтыя па-зімоваму марозныя дні, Вы не толькі ўбачыце яго вялікасць - САМАВАР, але і пазнаёміцеся з тымі прадметамі побыту нашых продкаў, якія суправаджалі чайную цырымонію. Гэта і разнастайныя чайныя сервізы, і прывабныя чайныя прыналежнасці, і прасцейшыя прыстасаванні для прыгатавання сагравальных напояў мінулых гадоў.
Фрагмент выставыА галоўнае, наведаўшы гэтую выставу вы пазнаеце асаблівасці культуры чаявання розных пластоў грамадства мінулых стагоддзяў. Прычым, даведаецеся не толькі аб айчынных традыцыях, але і аб традыцыях чаявання ў арабскім свеце, у Японіі і нават у старажытным Егіпце.
Спадзяёмся, што пасля знаёмства з нашай выставай, вы захаваеце, а можа нават прымножыце, традыцыі чаявання і будзеце з велізарнай асалодай бавіць доўгія зімовыя вечары за кубачкам духмянага чаю.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставыВыстава самавараўЭкспанат выставы

Паштоўка-віншаванне з Днём Савецкай арміі і Ваенна-марскога флота стала ў СССР традыцыйным знакам увагі для вайскоўцаў толькі ў другой палове XX стагоддзя. Паштоўкі-віншаванні з 23 лютага не былі такія папулярныя, як, напрыклад, паштоўкі "З Новым годам!" або "З 8 сакавіка!", таму што ў тыя часы не было звычаю віншаваць усіх мужчын. Свята мела больш афіцыйны характар, і ў гэты дзень віншавалі менавіта прафесійных вайскоўцаў.
"Класічная" віншавальная паштоўка з 23 лютымПазней сталі віншаваць і тых, хто прайшоў службу ў арміі, а ў 1980-я гады – віншавалі ўжо ўсіх мужчын як сапраўдных ці патэнцыяльных абаронцаў. І ніхто не сумняваўся ў тым, што ў выпадку чаго мужчыны ўстануць на абарону Радзімы, сваіх сясцёр, жонак і матуль. На паштоўках таго часу абавязкова адлюстроўваліся суровыя воіны і маракі, сцягі СССР і рэспублік, зоркі, а галоўнае, выявы самых перадавых узбраенняў, якімі была ўзброена савецкая армія.
Паштоўка мастака Уладзіміра ЗарубінаАпрача традыцыйна прынятых выяў, у СССР вялікую папулярнасць набылі віншавальныя паштоўкі з дзіцячым сюжэтам. Напрыклад, знакаміты сваімі навагоднімі паштоўкамі мастак Уладзімір Зарубін аформіў паштоўку да 23 лютага, на якой намаляваў хлопчыка, які надзеў вялікую яму бесказырку і стаіць на фоне партрэта матроса-рэвалюцыянера – дзеда ці прадзеда. Такім чынам падкрэслівалася пераемнасць пакаленняў у справе абароны Радзімы. Трэба прызнаць, што падобных паштовак у СССР было выпушчана значна менш, чым з традыцыйным сюжэтам. Але яны былі, і, па шчаслівым збегу акалічнасцяў, некалькі такіх асобнікаў захоўваюцца ў фондах нашага музея.

Прапануем і вам пазнаёміцца з імі.

 Паштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССРПаштоўка часоў СССР