Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

Захапляючы свет музеяШто можа быць больш захапляючым, чым знаёмства з музейнай экспазіцыяй? І здзіўляцца такому пытанню зусім не трэба, асабліва, калі ўлічыць, што гэтае знаёмства можна правесці як спаборніцтва. Мы з задавальненнем прапануем нашым наведвальнікам паспрабаваць свае сілы ў квэсце “Захапляючы свет музея”, які дапаможа вам па іншаму зірнуць на многія, здавалася б, звыклыя музейныя экспанаты.
За дзесяццю пытаннямі квэста таіцца адпаведная колькасць экспанатаў, “схаваных” ва ўсіх на відавоку. Гэта гульня праверыць не столькі вашу эрудыцыю, колькі ўважлівасць і кемлівасць. Ну і, канешне ж, значна цікавей прыняць у ёй удзел не ў адзіночку, а з парай-тройкай сяброў, дадаўшы элемент здаровага суперніцтва. Наведванне музея можа стаць па-сапраўднаму захапляючым – засталося толькі ўпэўніцца ў гэтым!

Вішнёвая дзявяткаГлыбокае – па-свойму незвычайны і непаўторны горад, які беражліва захоўвае мноства тайн і дзіўных гісторый, пра якія можна даведацца падчас экскурсіі. Аднак не менш цікавым, і ўжо куды больш захапляльным знаёмствам з “вішнёвай сталіцай” Беларусі, стане ўдзел у адным з інтэлектуальных гарадскіх квэстаў – “Вішнёвай дзявятцы”.
Кожнае з дзевяці яго заданняў утрымлівае не звыклыя тэкставыя пытанні, а некалькі карцінак, што наводзяць на патрэбны аб’ект або славутасць. Для паспяховага рашэння гэтых галаваломак, вам неабходна скласці з убачаных на картцы вобразаў своеасаблівы сэнсавы пазл, які і выведзе вас да зашыфраванага месца. Справа за малым – завітаць у музей за заданнямі квэста і не забыць пры гэтым галаву – яна безумоўна спатрэбіцца!

У пошуках чароўнага ключыкаЛюбіце прыгоды і казкі? Яны чакаюць вас у музеі! Спецыяльна для аматараў актыўнага інтэлектуальнага адпачынку распрацаваны сюжэтны квэст "Шукальнікі музейных таямніц", які праводзіцца па музейных залах. Квэст будзе цікавы для ўсёй сям'і: дзеці пазнаюць шмат новага і цікавага пра жыццё продкаў, а дарослыя змогуць ненадоўга вярнуцца ў сваё дзяцінства.
Экскурсавод, разам са сваім памагатым дамавічком, накіруюцца з наведвальнікамі на пошукі чароўнага ключыка. А знайсці яго можна толькі выканаўшы ўсе заданні віктарыны, звязаныя з музейнымі экспанатамі. Наш квэст - гэта гульня, якая падорыць вам толькі станоўчыя эмоцыі!

Удзельнікі гарадскога квэстаЯк весела і з розумам правесці час, ды яшчэ і пазнаць любімы горад? Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у гарадскім квэсце "Наперад у мінулае". Першакласныя, займальныя заданні, пастаянная дынаміка, мора драйву і пазітыву! Збірайце каманду з 2-5 чалавек і рэгіструйцеся на гульню.
Заданні квэста звязаныя са славутасцямі і гісторыяй Глыбокага, а адказы на іх могуць размяшчацца ў любой кропцы горада. Так што ўдзел у гульні - гэта добрая размінка не толькі для мозгу, але і для цела. Вулачкі нашага старажытнага горада поўныя загадак. Прайдзіце квэст "Наперад у мінулае" і Глыбокае адкрые вам свае таямніцы!