Законапраект "Аб генацыдзе беларускага народа" быў унесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутатам Ліліяй Ананіч. Мэта дакумента - захаваць гістарычную памяць, умацаваць нацыянальную бяспеку, супрацьдзейнічаць фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны.
Прыняты Палатай прадстаўнікоў (Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2021 г. № 322-П7/VI) і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2021 г. № 246- СР7/VI) Закон Рэспублікі Беларусь "Аб генацыдзе беларускага народа" быў накіраваны на подпіс Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. 5 студзеня 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб генацыдзе беларускага народа". Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года), а таксама крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне масавага знішчэння беларусаў у названы перыяд. Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы перыяд.
7 студзеня 2022 года Канстытуцыйны суд прызнаў Закон "Аб генацыдзе беларускага народа" адпаведным Канстытуцыі. Канстытуцыйны суд зазначае, што прыняцце закона абумоўлена неабходнасцю захавання гістарычнай памяці, процідзеяння фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, умацавання нацыянальнай бяспекі. Суд таксама лічыць, што заканадаўчае прызнанне і асуджэнне факта генацыду беларускага народа замацуе ў гістарычнай памяці народа справядлівую ацэнку злачынстваў фашыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі, стане данінай памяці нашчадкаў мільёнам ахвяр фашызму, а таксама будзе мець важнае канстытуцыйна-прававое і палітычнае значэнне, паколькі паслужыць асновай для пастаноўкі пытання аб прызнанні генацыду беларускага народа на міжнародным узроўні. З тэкстам Закона "Аб генацыдзе беларускага народа" можна пазнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў знішчэння беларускага народа накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавы вываз грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства. Пазнаёміцца з матэрыяламі расследавання можна на сайце Генеральнай пракуратуры па наступнай спасылцы.
У канцы 2023 года выйшлі ў свет два навуковыя выданні, прысвечаныя вельмі важным вехам беларускай гісторыі. Кніга "Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі" падрыхтавана Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прадстаўлены новыя і раней невядомыя матэрыялы аб планаванні і правядзенні нацыстамі палітыкі генацыду беларускага народа, а таксама прыведзены дакументальныя доказы зверстваў фашыстаў у дачыненні да мірнага насельніцтва акупіраваных тэрыторый.
Кніга "Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938-1947)" прысвечана 85-годдзю стварэння Вярхоўнага Савета БССР. У ёй расказваецца пра гістарычны шлях нашага народа па стварэнні канстытуцыйных асноў беларускай дзяржаўнасці ў рамках узнікнення і дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР у мірны даваенны час, у гады Вялікай Айчыннай вайны і першыя пасляваенныя гады. Прыемна ўсведамляць, што ў гэтым выданні надрукаваны матэрыял, падрыхтаваны супрацоўнікам нашага музея.
Упэўненыя, што дадзеныя кнігі знойдуць свайго чытача, а матэрыялы, надрукаваныя ў гэтых выданнях, будуць выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы і правяддзенні мерапрыемстваў патрыятычнай скіраванасці.
У Актах Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых і прычыненага імі ўрону грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (далей Акты Надзвычайнай камісіі), складзеных раённай камісіяй у 1994 годзе, неаднаразова ўказвалася аб правядзенні масавых расстрэлаў мірных савецкіх грамадзян у раёне вёскі Галубічы:
«…составили настоящий акт на расстрелянных советских граждан немецко-фашистскими войсками в составе 30 чел. приехавших из военного городка «Кашары» расположенного близ ст. Подсвилье, окружив д. Мазнево арестовали жителей деревни в количестве 8 человек и под конвоем направлены в м-ко Голубичи, где и были расстреляны южнее м-ка Голубичи в 200 метрах на бывших раскопках балласта, где они и были зарыты. Могилу обнаружить не удалось ввиду обвала земли…» (ГА РФ. Ф. Р-7021. Оп. 92. Д.219. Л. 38.14 марта 1945 г.);
«…составили настоящий акт места расстрела и места захоронения советских граждан, расстрелянных немецко-фашистскими войсками в период оккупации м-ка Голубичи Плисского р-на Полоцкой области БССР. Место расстрела гр-н м-ка Голубичи происходило на бывшем польском полигоне в 200 метрах севернее м-ка Голубичи, где были расстреляно 32 человека… Место захоронения расстрелянных граждан м-ка Голубичи находится на расстоянии 800 метров севернее м-ка Голубичи на бывших раскопках балласта находятся 2 могилы размером 4х10 метров, которые были замаскированы вровень с землей, но в виду усаждения почвы могилы обнаружены» (ГА РФ. Ф. Р-7021. Оп. 92. Д.219. Л. 44.12 марта 1945 г.)
Мясцовыя жыхары называюць стары закінуты кар'ер пры дарозе з Падсвілля ў Галубічы - Жвіроўня. У даваенны час тут здабывалі жвір, або як сцвярджаюць Акты Надзвычайнай камісіі - баласт. Магчыма здабытую тут пясчана-жвіровую сумесь (баласт) выкарыстоўвалі для падсыпкі чыгуначнага палатна - чыгунка праходзіла побач. Згодна з Актам Надзвычайнай камісіі, на гэтым месцы ў даваенны час знаходзіўся і палігон польскага гарнізона аховы мяжы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў казармах польскіх памежнікаў размясціўся нямецкі ахоўны гарнізон, а тэрыторыя былога палігона стала месцам расстрэлаў мірных жыхароў, западозраных акупантамі ў сувязі з партызанамі або тых, хто не выканаў распараджэнні новых улад. Расстрэлы на гэтым месцы праводзіліся ў перыяд з 1942 па 1944 год, пра што сведчаць спісы знішчаных фашыстамі мірных жыхароў Глыбоцкага раёна, надрукаваныя ў кнізе “Памяць. Глыбоцкі раён».
Летам 1942 года ва ўрочышчы Жвіроўня фашыстамі былі масава расстраляны яўрэі мястэчка Галубічы і суседніх населеных пунктаў.
У пачатку лістапада 1942 года фашысты арыштавалі групу мясцовых падпольшчыкаў, сярод якіх быў і паэт Алесь Дубровіч (Аляксей Рыгоравіч Рэдзька). Ён быў расстраляны разам з бацькам і двума братамі ў Жвіроўне, а іх трупы былі пахаваны сваякамі на грамадзянскіх могілках вёскі Каралевічы.
Усяго за гады акупацыі фашысты і іх памагатыя расстралялі ў Жвіроўне звыш ста савецкіх грамадзян, імёны 59 чалавек былі ўстаноўленыя і занесеныя на мемарыяльныя пліты.
У 1964 годзе на месцы гібелі быў пастаўлены абеліск з зоркай і надпісам: "Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне". Ніжэй размяшчалася таблічка з імёнамі загінуўшых. У 1998 годзе на магіле ўстаноўлены новы абеліск, на якім на мармуровай пліце былі высечаны імёны загінуўшых. Летам 2019 года пліта на брацкай магіле ва ўрочышчы Жвіроўня заменена на новую.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўсю сілу і моц нямецкай арміі жыхары Глыбоччыны адчулі на сабе. На акупаванай тэрыторыі ўстанаўліваўся так званы "новы парадак". Гэта загадзя распрацаваны, мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага ладу і яго духоўных каштоўнасцей, разрабаванне прыродных каштоўнасцей і прыродных рэсурсаў. Асноўным сродкам падтрымання "новага парадку" былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады), СД (служба бяспекі), гестапа (палітычная паліцыя).
Галоўным напрамкам ажыццяўлення плана "Ост" (вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыю насельніцтва і знішчэння народаў Усходняй Еўропы) з'яўлялася палітыка генацыду - планамернае знішчэнне цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў. Для рэалізацыі гэтага плана выкарыстоўвалася цэлая сістэма мер: аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі і інш.
І нават ва ўмовах вельмі жорсткага кантролю шматлікіх акупацыйных службаў, жыхары акупаваных тэрыторый працягвалі весці барацьбу з захопнікамі. Прыкладамі гэтай барацьбы стала мужнасць і адвага асобных патрыётаў, чые імёны доўгі час не былі вядомы. Сёння мы пачынаем публікацыю матэрыялаў аб такіх людзях.
За сваю шматвяковую гісторыю наша краіна неаднаразова станавілася арэнай жорсткіх войнаў. Кожная з іх пакідала пасля сябе смерць і разбурэнне. Самай кровапралітнай стала Вялікая Айчынная вайна. Перамога ў ёй была дасягнута за кошт вялікіх страт. Беларуская зямля прыняла ў сябе мільёны людзей, што загінулі не толькі на полі брані, але і падчас ажыццяўлення гітлераўцамі акупацыйнага рэжыму. Адной з формаў генацыду стала знішчэнне вёсак, часта разам з насельніцтвам. На тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна ў гады акупацыі было часткова або поўнасцю знішчана больш за сорак населеных пунктаў. Факт знішчэння населеных пунктаў пацвярджаюць і матэрыялы судовага працэсу па справе аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларускай ССР, які праходзіў у Мінску 15-29 студзеня 1946 года.
З допыту Георга Вайсіга, падпалкоўніка паліцыі, былога камандзіра 26-га паліцэйскага палка:
Вайсиг: Операция в районе станции Зябки носила название «весенний праздник». Она проводилась под руководством командования генерала 3-й танковой армии генерала Рейнгарда.
Прокурор: В результате этой компании «весенний праздник», как видно из материалов предварительного следствия было сожжено 40 населенных пунктов?
Вайсиг: Да, это правильно.
Прокурор: Какие населенные пункты из 40 сожженных вам известны?
Вайсинг: Я помню, что в районе озера Шо было сожжено несколько деревень. Часть этих деревень была разрушена при бомбёжке нашей авиацией.
Прокурор: Я прошу суд удостоверить показания Вайсига от 27 декабря 1945 года. Я их зачитаю. В этих показаниях Вайсиг говорил следущее:
«За всё время операции убито 400-500. Об этом количестве мне командирами подразделений были представлены сводки. Расправы же и убийства, чинимые в соответствии с распоряжением Готберга, нигде не учитывались. По распоряжению Готберга и моему чинились расправы, это я видел лично, посещая ежедневно подразделения. В частности, в эту операцию было сожжено 40 населенных пунктов подчиненными мне войсками, задержано и передано в СД около 800 человек мирных граждан, заподозренных в связи с партизанами. Очень много населения угнано в Германию для работы. Из пройденного нами района угнан весь скот, забрано всё имущество, и этот район, после того как пришла подчиненная группа войск, был опустошен полностью».
Далей мы друкуем назвы гэтых населеных пунктаў, колькасць двароў у даваенны час і фрагменты архіўных дакументаў (па магчымасці захоўваючы аўтарскую арфаграфію, пунктуацыю і стыль падачы інфармацыі, выправіўшы толькі адкрытыя рукапісныя і машынапісныя памылкі ў тэксце).
У ходзе работы раённай Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых на тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі апытаны многія сведкі. Іх паказанні з'яўляюцца адным з найважнейшых доказаў здзейсненага нацыстамі злачынства супраць беларускага народа. Сёння мы пачынаем публікацыю паказанняў жывых сведак, якім давялося на сабе адчуць усе жахі фашызму (па магчымасці мы захавалі аўтарскую арфаграфію, пунктуацыю і стыль падачы інфармацыі, выправіўшы толькі адкрытыя рукапісныя і машынапісныя памылкі ў тэксце).
Протокол опроса свидетеля
Рудак Екатерина Владимировна, родилась 26 декабря 1924 года, проживает в городе Глубокое Полоцкой области по улице Первомайская, дом 11, работает секретарём-машинисткой в Глубокском райфо, беспартийная, образование 8 классов.
С первых дней прихода немецких оккупантов в г. Глубокое, они сразу же начали массовые аресты и расстрелы советских активистов и лиц еврейской национальности. В начале августа 1941 года в четыре часа утра к нам в квартиру ворвались полицейские Заблодский Иван и Кожан во главе с немецким офицером и арестовали моего отца Рудак Владимира Ивановича. Мой отец до прихода немцев работал в Глубоком заведующим детским домам и был избранным заседателем областного суда.
Одновременно в эту ночь были арестованы ещё девять человек. Среди них были милицейские работники Куроленок, Сивко Иосиф, бухгалтер Хахолко, врач Геллер, Будов, Винд и другие.
Мой отец и арестованные вместе с ним девять человек в этот же день в 11 часов утра были зверски расстреляны на городском кладбище, которое находится в центре города. Расстрел производился на виду жителей города. Я лично сама видела, как немецкие изверги беспричинно убили моего отца и его девять товарищей, так как наша квартира находилась рядом – несколько сот метров от места их расстрела. Перед расстрелом моего папу и остальных лиц немцы подвергали зверскому избиению. Как рассказывали видевшие жители, что мой папа от избиения не мог стоять на ногах, и не мог самостоятельно сесть на машину, на которой их везли к месту расстрела. Нашей семье не разрешили самостоятельно похоронить отца, и только через три месяца нам удалось тайком выкопать труп своего отца и похоронить.
Позднее, с приездом в город Глубокое немецких территориальных карательных органов, расстрелы арестованных советских активистов и лиц еврейской национальности производились в «бору» за озером, около Березвечи.
У архіве нашага музея захоўваюцца копіі дакументаў, перададзеныя Цэнтральным дзяржаўным архівам Кастрычніцкай рэвалюцыі СССР (ЦДАКР СССР). Сёння гэтыя дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ДА РФ). Яны змяшчаюць унікальную гістарычную інфармацыю, звязаную з перыядам акупацыі тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі, расказваюць аб генацыдзе беларускага народа.
Яшчэ ў лістападзе 1942 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Надзвычайная дзяржаўная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненай імі шкоды грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам. Указам прадугледжвалася, што ў яе задачу ўваходзіць «поўны ўлік злачынстваў нацыстаў і прычыненай імі шкоды савецкім грамадзянам і сацыялістычнай дзяржаве, устанаўленне асоб нямецка-фашысцкіх злачынцаў з мэтай аддання іх суду і суроваму пакаранню; аб'яднанне і ўзгадненне ўжо праведзенай савецкімі дзяржаўнымі органамі працы ў гэтай галіне». Камісіяй было сабрана больш за 250 тысяч пасведчанняў аб злачынствах акупантаў, складзена 56 тысяч актаў аб учыненых імі злачынствах на тэрыторыі СССР. Па дадзеных гэтых дакументаў, толькі на тэрыторыі Савецкага Саюза захопнікі забілі і закатавалі падчас акупацыі мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных. Акты і паведамленні ЧДК сталі адным з найважнейшых доказаў абвінавачання на Нюрнбергскім працэсе супраць нацысцкіх злачынцаў.
Згодна з раённымі актамі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых на тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінула ад рук нацысцкіх злачынцаў 11 809 мірных грамадзян і вывезена на катаржныя работы ў Германію 2 216 чалавек. Падрабязную інфармацыю можна чытать тут.
У Беразвецкім канцэнтрацыйным лагеры за гады акупацыі было знішчана 27 000 савецкіх ваеннапалонных (ЦДАКР СССР Ф. Р-7021 оп. 92 д. 212а л.57-59)
Да 75-годдзя Перамогі ў Расіі распрацаваны і пачаў рэалізоўвацца праект "Без тэрміна даўнасці", прысвечаны збору матэрыялаў аб злачынствах на акупіраваных тэрыторыях. Шматтомнае выданне расійскіх гісторыкаў расказвае пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраваных землях і змяшчае шматлікія архіўныя дакументы.
Расійскія калегі з Фонду гістарычнай памяці і асацыяцыі гісторыкаў Саюзнай дзяржавы звярнуліся да Нацыянальнага архіва Беларусі з прапановай зрабіць такую навукова-даследчую работу па кожнай з беларускіх абласцей. Была праведзена каласальная работа, да збору дакументаў далучыліся Нацыянальны, абласныя і рэгіянальныя архівы. Цяжка пераацаніць значнасць гэтага шматтомнага праекту. Перш за ўсё гэта напамін сучаснікам, асабліва моладзі, аб бедах і пакутах, якія прыносіць вайна, аб важнасці захавання і падтрымання ў грамадстве міру і згоды. Унікальныя архіўныя дакументы, большасць з якіх прадстаўлены ўпершыню, — гэта выдатны дапаможнік для вучоных, гісторыкаў, архівістаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў навучальных устаноў.
У зборнік дакументаў «Без тэрміна даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Віцебская вобласць», які быў выдадзены ў 2020 годзе, уключаны і некаторыя дакументы, якія тычацца палітыкі генацыду ў адносінах да грамадзянскага насельніцтва цяперашняга Глыбоцкага раёна.