Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

Брацкая магіла ахвяр фашызма. ГлыбокаеБюст Эліэзэру Бэн-Ягудзе ў ГлыбокімЗ канца XVII стагоддзя гісторыя Глыбокага была цесна звязана з гісторыяй яўрэйскага народа, прадстаўнікі якога, складаючы значны працэнт насельніцтва колішняга мястэчка, мірна суседнічалі з беларусамі. Мястэчкі, накшталт Глыбокага, былі асяродкам унікальнай культуры, назаўсёды страчанай у віхуры апошняй вайны. Экскурсія закранае самыя розныя старонкі з гісторыі мясцовай яўрэйскай абшчыны: вы пазнаёміцеся з архітэктурнай спадчынай глыбачан-яўрэяў, даведаецеся пра тое, што звязвае з Глыбокім “бацьку сучаснага іўрыта” Эліэзэра Бэн-Ягуду, убачыце на старых яўрэйскіх могілках адно з найбольш старажытных на Беларусі надмагілляў і наведаеце помнік ахвярам знішчанага глыбоцкага гета.

Запрашаем вас на прагулку!

 

Праграма музейнай экскурсіі:  

Касцёл вёскі Удзела“У гасцях у манахаў” (наведванне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштара ордэна францысканцаў):

агляд храма і тэрыторыі вакол кляштара манахаў францысканцаў;

наведванне музея св. Максіміліяну Колбе і яго помніка;

знаёмства з фотавыставай аб місіянерскай дзейнасці францысканцаў.

 

Тэрыторыя комплексу “Ландшафтны парк і касцёл вёскі Мосар” (наведванне культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар):

знаёмства з гісторыяй вёскі;

агляд помнікаў і скульптурных кампазіццый комплекса; 

прагулка па алеях і наведванне мосарскіх крыніц.

 

Царква ў Глыбокім“Жамчужына беларускай архітэктуры” (наведванне царквы Раства Багародзіцы на плошчы 17 верасня г. Глыбокае):

знаёмства з архітэктурай кафедральнага сабора Раства Багародзіцы і яго ўнутраным убранствам;

наведванне скляпенняў храма і кляштара;

пад'ём на адну з вежаў храма і агляд панарамы горада;

 

Касцёл у Глыбокім“Спадчына зямлі глыбоцкай” (наведванне касцёла Святой Тройцы г. Глыбокае):

знаёмства з гісторыяй касцёла і  агляд архітэктурных асаблівасцяў храма;

наведванне храма і знаёмства з яго унутраным убранствам.

 

 

Возера Доўгае - самае глыбокае возера БеларусіМузей прапануе новы экскурсійны маршрут “Па старому Альгердаваму тракту”. Альгердаў тракт, які вёў са сталіцы былога Вялікага княства Літоўскага на Полацк, Віцебск і Смаленск, быў у свой час адной з найважнейшых сухапутных артэрый краіны. Значная частка гэтага шляху праходзіла праз тэрыторыю сучаснага Глыбоцкага раёна. Многія ўнікальныя куточкі нашага краю знаходзяцца на гэтай старажытнай дарозе. Непаўторная прырода Глыбоччыны, цікавыя гістарычныя нарысы, велічныя храмы, а таксама мясціны, цесна звязаныя з лёсам знакамітых людзей – усё гэта змяшчае ў сабе новы маршрут: Глыбокае – Пліса – Прошкава – Празарокі - Чарневічы.