Трагедыя, якая аб'ядноўвае нашы народы

У адпаведнасці з рашэннем ААН, штогод 27 студзеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста -...

Глыбоцкаму раёну – 85 год

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума...

Дню беларускай навукі прысвячаецца...

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна зацверджаны ў 1993 годзе....

Моладзь Глыбоччыны шануе і любіць свой музей

17 студзеня 2025 года ў гарадскім доме культуры адбылася цырымонія ўручэння раённай маладзёжнай прэміі "Прызнанне". Сёлета...

Далучайцеся да акцыі...

Кожную трэцюю сераду студзеня музеі ўсяго свету праводзяць Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Лічыцца, што акцыю...

За што мы любім Новы год?

Мабыць, за тое, што навагодняя пара акружае нас масай станоўчых эмоцый, дорыць адчуванне цуду, аб'ядноўвае сем'і за...

"Музей адкрыты для вас!"

14 студзеня 2025 года пройдзе дабрачынная акцыя "Музей адкрыты для вас!". У гэты дзень музей дае права бясплатнага...

Алесь ДубровічСапраўднае імя - Аляксей Рыгоравіч Рэдзька. Пісьменнік, палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні. Пасля таго, як скончыў вясковую школу, займаўся самаадукацыяй. Рана пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе. У 1933 годзе быў удзельнікам I нелегальнага з'езду заходнебеларускіх пісьменнікаў, адзін з ініцыятараў стварэння літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі.

Друкавацца пачаў у 1928 годзе ў прагрэсіўнай газеце “Доля працы”. У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш “Беларусь”. У сваім вершы "Мы" малады паэт сцвярджаў: "Натхненне нашае ў змаганні за шчасце новага жыцця". У 1934 годзе працаваў у часопісе "Літаратурная старонка", які быў легальным камуністычным выданнем у Вільні і вакол яго гуртаваліся рэвалюцыйна настроеныя літаратары. У гэтым выданні надрукавана "Дэкларацыя трупы паэтаў да ўcix пісьменнікаў Заходняй Беларусі". У групу пісьменніка, якія падпісалі дэкларацыю, уваходзіў і Алексей Рэдзька, за што неўзабаве і быў арыштаваны польскай уладай i асуджаны. Два з паловай гады ён правёў у Віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе Дубровіч змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля судовага працэсу ў 1936 г. выйшаў на свабоду, фактычна адбыўшы пакаранне да суда. У 1936-39 г. друкуецца пад псеўданімам А.Дубровіч у заходнебеларускіх перыядычных выданнях "Беларускі летапіс" і "Калоссе". Яго вершы мелі выразную сацыяльную афарбоўку, клікалі да вызвалення роднага краю з-пад уціску. Максім Танк, які быў рэдактарам літаратурнага аддзела "Беларускага летапісу", вылучаў вершы А.Дубровіча як досыць яркія i арыгінальныя.

Ігнат БуйніцкіБеларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.

Нарадзіўся 10 жніўня (22 жніўня) 1861 года ў маёнтку Палевачы Празароцкай воласці ў сям’і дробнага шляхціца. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў у родных мясцінах каморнікам. У 1907 годзе ў сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.

У Вільні 12 лютага 1910 года тэатр Буйніцкага прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. З гэтага часу трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага». У 1910 - 1913 гг. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк), двойчы выступаў у Пецярбургу, а таксама ў Варшаве.

Юозас БулькаНарадзіўся 27 снежня 1925 года ў невялічкай  літоўскай вёсачцы Рыпайчай (літ. Ripaičiai) Уценскага раёна ў сялянскай сям’і. На другую палову дзяцінства Юозаса прыпала вайна. Яна пачалася, калі хлопчыку споўнілася 14 год. Пасля вайны, атрымаўшы школьны атэстат, ён паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум. Моцны атэістычны ўціск ў савецкай Літве перашкодзіў юнаку завершыць вучобу. Дыплом агранома ён не атрымаў: “Выкінулі мяне з тэхнікума за веру”. Але з гэтага часу ў душы засталася незвычайная любоў да роднай прыроды.

Савецкі партыйны дзеяч.

Барыс ВолінНарадзіўся 1 чэрвеня 1886 года ў г. Глыбокае Віцебскай губерні -- 16.2.1957, Масква), партыйны дзеяч.  

Адукацыю атрымаў у Екацярынаслаўскім гарадскім вучылішчы (1901) і на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У 1904 уступіў у РСДРП, бальшавік. З 1905 член екацярынаслоўскага камітэта РСДРП. У 1906-07 вёў партыйную працу ў Бранску і на Урале, рэдактар падпольнай газеты "Уфімскі працоўны". У 1910 эмігрыраваў. Наведваў лекцыі на юрыдычным факультэце Парыжскага ўніверсітэта.
У 1913 вярнуўся ў Расію, дзе працягнуў партработу. У 1917 член Маскоўскага камітэта РСДРП(б), прадстаўнік яго муніцыпальнай камісіі, сакратар бальшавіцкай фракцыі Маскоўскай гарадской думы. З верасня 1917 прадстаўнік Калужскай управы ў Замаскварэцкім раёне, член Замаскварэцкага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. З 1918 член рэдкалегіі газеты "Праўда".

Тадэуш Даленга-МастовічПісьменнік, журналіст.

Нарадзіўся  10 жніўня 1898 года ў маёнтку Акунёва. 

Бацька Тадэвуша — Стэфан, арандаваў маёнтак, дзе вёў узорную гаспадарку, якая лічылася адной з лепшых у акрузе. Пазней сям'я перабралася ў Глыбокае. Глыбоцкі дом Мастовічаў быў на вуліцы Кракаўскай (цяпер дом № 2 па вул. Савецкай).

Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1915 годзе. У час вучобы ў гімназіі ўдзельнічаў у нелегальных патрыятычных арганізацыях. У час вучобы ў Кіеўскім універсітэце быў членам польскай ваеннай арганізацыі. У час Грамадзянскай вайны, у 1919 годзе Т. Даленга-Мастовіч дабраахвотнікам пайшоў у польскую армію, дзе служыў да 1922 года. З 1922 жыў у Варшаве, у 1922-1926 гг. супрацоўнік, а потым рэдактар газеты «Rzecz Pospolita», займаўся літаратурнай творчасцю. Ужо ў пачатку 1925 годзе на старонках гэтай газеты з'яўляюцца артыкулы і фельетоны, падпісаныя псеўданімам "Т.М." У тым жа 1925 годзе з'яўляюцца і першыя апавяданні. У 1926 годзе пісаў пад новым псеўданімам – Далэнга.

 Язэп ДраздовічБеларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу. 

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі ў сям’і збяднелага шляхціца – арандатара. У два гады застаўся без бацькі, яго і пяцёра братоў выхоўвала маці Юзэфа, неўзабаве сям’я засталася без зямлі і дома. Вучыўся ў прыватнай настаўніцы, пасля скончыў Віленскую школу малявання (1908). У 1910 – 1914 гг. служыў у арміі, дзе скончыў фельчарскія курсы, у 1-ю сусветную вайну – на Заходнім фронце. Пасля звальнення з арміі з-за стану здароўя жыў у сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы, пасылаў у «Нашу Ніву» артыкулы пра клопаты хлебаробаў-землякоў.

У 1919 годзе працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле пры Камісарыяце асветы БССР. У 1919 – 1920 гг. у Мінску: мастак-дэкаратар у «Беларускай хатцы», Беларускім дзяржаўным тэатры; у 1919 годзе арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адкрывала школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар.

Клаўдзій Дуж-ДушэўскіБеларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.

Нарадзіўся 27 сакавіка (згодна з іншымі звесткамі 26 красавіка) 1891 года ў мястэчку Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губерні ў сям'і збяднелых шляхцічаў. Бацька і дзед Клаўдзія Сцяпанавіча былі прафесійнымі будаўнікамі.
Пачатковую адукацыю ён атрымаў дома, а затым, пераехаўшы ў Вільню, паступіў у рэальнае вучылішча, дзе паглыблена вывучаў прыродазнаўчыя і фізіка-матэматычныя дысцыпліны. Пасля заканчэння вучылішча ў 1912 годзе Дуж-Душэўскі працягнуў навучанне ў Пецярбургскім горным інстытуце. У час вучобы ў сталіцы Расійскай Імперыі Клаўдзій Сцяпанавіч праявіў сябе як выдатны грамадскі і культурны дзеяч. Ён з'яўляўся членам Беларускага навукова-літаратурнага гуртка, вывучаў пытанні аховы гістарычных помнікаў, сумесна з членамі гуртка выдаваў часопіс "Раніца". Спрабаваў сябе і ў тэатральнай дзейнасці – у студэнцкай пастаноўцы купалаўскай “Паўлінкі” бліскуча выканаў ролю Сцяпана Крыніцкага.
Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Клаўдзій Дуж-Душэўскі актыўна займаецца палітыкай. Ён уступае ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), а з чэрвеня 1917 года ўваходзіць у яе прэзідыум. У 1918 годзе працуе загадчыкам аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята.

Іофе Сямён СамуілавічСавецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў мяшчанскай сям'і. Па іншых звестак нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Мосар.

Скончыў з залатым медалём Смаленскую класічную гімназію (1916), дзе ўдзельнічаў у працы падпольных рэвалюцыйных кружкоў. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце на медыцынскім факультэце, выбыў 2 кастрычніка 1917 года для паступлення ў войска. Член РСДРП(б) з красавіка 1916 года.

Павел КарузаБеларускі грамадска-палітычны дзеяч, кампазітар.

Нарадзіўся 12 лютага 1900 года ў ваколіцах Глыбокага, яго бацькі жылі ў в. Волкаўшчына. Па іншай версіі ён нарадзіўся ў м. Ваўкалата (Докшыцкі р-н, Віцебская вобл.), па трэцяй - в. Ваўкалатка (Вілейскі р-н, Мінская вобл.). У бацькі Язэпа і маці Магдалены было сямёра дзяцей: Баляслаў, Юльян, Ядвіга, Леанарда, Люцыя, Марыя і Павел.

Скончыў народную школу ў Браславе, затым гімназію (як мяркуецца, у Петраградзе). У пачатку 1920-х гг. прыехаў у Вільню, пражываў на вуліцы Шкаплернай у доме №25. Браў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Заходняй Беларусі, узначальваў ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД). Даравальны запіс Я.Драздовіча ў кнізе "Пабрацімы і вялікая шышка"Быў асабіста знаёмы з Язэпам Драздовічам, пра што сведчыць дароўны запіс мастака ў падоранай Паўлу Карузу кнізе "Пабрацімы і вялікая шышка". З 1924 па 1926 год - вольны студэнт факультэта сацыялогіі і эканомікі Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1928 годзе скончыў тэарэтычны факультэт Віленскай кансерваторыі па класе тэорыі і кампазіцыі. У гэты ж час наведваў заняткі ў Варшаўскай кансерваторыі.

Іосіф КорсакПаходзіў з лініі Корсакаў Глыбоцкіх, якая вядома з канца XV ст. была заснавана Багданам Астаф’евічам Карсаковічам. Быў сынам Льва і Марыянны Падпіпенты, дзедзічам Глыбокага, Перадолаў, Ластавічаў, Свілы і Беразвечча ў Полацкім ваяводстве. Ваяваў у 1610 годзе пад Смаленскам, удзельнічаў у паходзе Уладыслава IV на Маскву. Ва ўзнагароду атрымаў у 1623 годзе дзісненскае староства, у тым самым годзе набыў  каралеўскі консэнс на выкуп курылаўскага староства ад Сапегі, а ў 1623 годзе філіпаўскага староства ад Марштына. Гэтым староствам валодаў да 1631 года. У 1626 годзе за вайсковыя заслугі атрымаў маёнтак Антанова ў Мазырскім павеце. У 1633 годзе ў часе вайны за Смаленск арганізаваў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх дзісненскі замак. Уладыслаў IV дасылаў яму з абозу пад Смаленскам лісты і ўніверсалы пра дапамогу жаўнерамі, правіянтам і амуніцыяй. Каля 1632 года атрымаў староства радомльскае ў Мсціслаўскім ваяводстве, а каля 1634 года стаў старастам мсціслаўскім і першым ланд-войтам Мсціслава. На сейме 1638 года атрымаў зварот грошаў, выдадзеных на жаўнераў у абароне Дзісны. 2 ліпеня 1639 года атрымаў Мсціслаўскае ваяводства.