Узнагароджаны лепшыя

У гарадскім доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню работніка культуры. Падчас мерапрыемства...

Успамінаючы дзядьку Язэпа

Сёння ў выставачнай зале нашага музея супрацоўнікі правялі тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае 137-годдзю з дня...

Новая выстава

З 13 кастрычніка па 2 лістапада запрашаем наведаць выставу-дэкарацыю "Матулін куфэрак", прысвечаную міжнароднаму святу -...

Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Лекцыя ў школеЛекцыя распавядае пра гістарычныя прадпасылкі Рыжскай мірнай дамовы, умовы яе заключэння і вынікі. Лекцыйны матэрыял разглядае перадумовы падпісання Рыжскай дамовы: распад Расійскай імперыі і атрыманне Польшчай незалежнасці, прыход да ўлады ўрада Пілсудскага, падзеі савецка-польскай вайны. Пад час лекцыі, яе наведвальнікі даведаюцца пра вынікі ўвахода тэрыторыі Глыбоччыны ў склад Польскай Рэспублікі, прамысловае і сельскагаспадарчае развіццё рэгіёна ў міжваенны час. Лекцыя суправаджаецца мультымедыйным паказам і дэманстрацыяй музейных прадметаў указанага часу з фондаў музея. Мерапрыемства арыентавана на розную ўзроставую катэгорыю наведвальнікаў.

Лекцыя ў школеПадчас музейнай лекцыі наведвальнікі, праз знаёмства з біяграфіямі знакамітых асоб глыбоцкай зямлі, вывучаюць найважнейшыя старонкі гісторыі свайго краю, сваёй краіны. Музейныя прадметы з фондаў музея, якія дэманструюцца падчас правядзення лекцыі, дазволяць падрабязней даведацца пра выдатных асоб у гісторыі, а элементы інтэрактыву зробяць лекцыю больш цікавай і інфарматыўнай.

Лекцыя ў музеіЛекцыйны матэрыял, падрыхтаваны супрацоўнікамі музея на падставе тэматычных дакументаў з музейных фондаў. У рамках мерапрыемства разглядаецца тэма масавага знішчэння мірных жыхароў Глыбоцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікамі мерапрыемства абмяркоўваюцца надзённыя пытанні захавання памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, важнасці недапушчэння скажэння гісторыі, данясення і перадачы праўды наступным пакаленням. Лекцыйны матэрыял распрацаваны з улікам асаблівасцей аўдыторыі і разлічаны на рознаўзроставую катэгорыю наведвальнікаў.

Лекцыя ў музеіЛекцыйны матэрыял, распрацаваны супрацоўнікамі нашага музея, знаёміць з асаблівасцямі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі здзяйсняюць віртуальнае падарожжа па культавых аб'ектах архітэктурнай спадчыны рэгіёна, выкарыстоўваючы пры гэтым акуляры віртуальнай рэальнасці.

Лекцыя ў школеМузейнае мерапрыемства дазваляе здзейсніць віртуальную экскурсію па раённым цэнтры і ўбачыць, як на працягу апошніх 80-ці гадоў мяняўся горад і яго жыхары. Падарожнічаць па Глыбокім дапамогуць старыя архіўныя фотаздымкі, што захоўваюцца ў музейных фондах. Дапоўненыя сучаснымі выявамі з відамі гарадскіх вуліц, будынкаў і плошчаў, яны абавязкова зацікавяць наведвальнікаў мерапрыемства.

Мы памятаемЛекцыя распавядае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне. У ходзе правядзення мерапрыемства дэманструецца відэафільм, падрыхтаваны супрацоўнікамі музея на падставе ўспамінаў відавочцаў ваенных падзей, а таксама ўключае звесткі аб існаванні лагера смерці і яўрэйскага гета, аб барацьбе падпольнай арганізацыі і вызваленні горада. У фільме выкарыстаны кадры ваеннай хронікі, фота і відэа архіў музея.

Музейная лекцыя знаёміць з гісторыяй яўрэйскай абшчыны горада Глыбокае, яе традыцыямі і абрадамі. Падчас падачы лекцыйнага матэрыялу выкарыстоўваюцца музейныя экспанаты: стос, таліт, таліт-катан, тфілін, мезуза, шабатныя свечкі, ханукальны падсвечнік і інш. Музейнае мерапрыемства падзелена на два тэматычныя блокі. Першы расказвае пра гісторыю яўрэйскай абшчыны горада, другі – пра яўрэйскія традыцыі. У ходзе лекцыі закранаюцца пытанні архітэктурнай спадчыны горада, сацыяльна-культурнага жыцця мясцовай яўрэйскай абшчыны, дзейнасці яўрэйскіх школ, маладзёжных арганізацый, дабрачынных таварыстваў, драматычных гурткоў, музычных калектываў, спартыўных яўрэйскіх таварыстваў. Частка лекцыйнага матэрыялу расказвае аб масавым знішчэнні яўрэйскага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вашай увазе прапануем мультымедыйную лекцыю, якую падрыхтавалі навуковыя супрацоўнікі нашага музея. Яна дазволіць акунуцца ў гісторыю, успомніць мінулае, найбольш поўна раскажа пра архітэктурную спадчыну Глыбокага пачатку ХХ стагоддзя. У час лекцыі дэманструюцца найбольш цікавыя паштовыя карткі з фондаў нашага музея, а таксама прыватных збораў калекцыянераў. Страчаныя будынкі і зніклыя вуліцы паўстаюць на іх у сваёй першароднай прыгажосці, дазваляюць пагрузіцца ў сапраўдную атмасферу невялікага беларускага мястэчка пачатку ХХ стагоддзі. Падчас лекцыі, яе слухачы змогуць здзейсніць вандраванне па вуліцах і плошчах старога горада, параўноўваючы яго з сучасным горадам і аналізуючы змены за апошнія сто гадоў.
Лекцыя будзе цікавая знаўцам гісторыі роднага горада, усім, хто цікавіцца яго мінулым, а таксама філатэлістам і філакартыстам.

Паштоўка. 1930-я гг.Від на касцёл праз возера Глыбокае. фота 2011 года.