Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

16 мая ў музеі было шматлюдна. Глыбочане і госці горада сабраліся ў музейным дворыку, каб раздзяліць з намі прафесійнае свята!

Адкрылася вячэрняя праграма інтрыгуючым пралогам, прадстаўленым у выглядзе выпуску навін. «Спецыяльны карэспандэнт» у рэжыме прамога ўключэння правёў інтэрактыў з прысутнымі на пляцоўцы, «хэдлайнерам» стаў Лявон Якубовіч, у вобразе якога выступіў старшы навуковы супрацоўнік. Ну а якія ж навіны без рэкламнай паўзы і прагнозу надвор'я? Гэта таксама было!

 Пачатак музейнага святаНа музейнай пляцоўцыКапітал шоў "Музей цудаў"Капітал шоў "Музей цудаў"На музейнай пляцоўцыГульнёвы момант свята

Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў муз-кросе «Выпрабуй на сабе», дзе праявілі небывалы спрыт і кемлівасць. Весела было і на дзіцячай пляцоўцы. Скрыня адчуванняў, мема, шашкі, традыцыйныя беларускія забавы былі запатрабаваны нашымі маленькімі наведвальнікамі.

На гульнёвай пляцоўцы Гульнёвая зала музеяДзеці гуляюцьНа музейнай пляцоўцыУ час гульніВывучаем музейны экспанат

Спецыяльна да "Ночы музеяў" мы падрыхтавалі выставу "Лепшае з лепшых", найбольш цікавыя прадметы з фондаў былі прадстаўлены шырокай публіцы.

 Знаёмства з экспанатамі выставыУ музеіУ выставачным зале музея

Госці свята ўдзельнічалі ў гістарычным экспромце "Што было далей", і дружна складалі апавяданне аб прыгодах барона Мюнхгаўзена ў Глыбокім. Гульнятэка «Тайны экспанат» - гэта пляцоўка для эрудытаў, аматараў складаных пытанняў і мудрагелістых разважанняў.

 Патаемны экспанатУдзельнікі мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

У залах музея працавала творчая лабараторыя "Паштовы ліст 19 стагоддзя", дзе кожны жадаючы з дапамогай пяра і чарнілаў змог аформіць незвычайную візітоўку і зацвердзіць яе арыгінальнай пячаткай.

 Візітоўка з мінулагаУ творчай майстэрніМомант афармлення візітоўкі

Мабыць, самым незвычайным у гэтую музейную ноч стаў спірытычны сеанс "Шчасце ў жыцці прадкажа варажба". У арыгінальнай атмасферы варажбітка, у вобразе якой выступіла галоўны захавальнік фондаў, выклікала духаў продкаў, варажыла па руцэ, на картах і свечках. Шмат цікавага і незвычайнага даведаліся пра сваю будучыню нашы наведвальнікі!

 Музейнае гаданнеМомант спірытычнага сеансуФрагмент мерапрыемства

У музейным дворыку працавалі фуд-зоны, дзе госці свята змаглі крыху падсілкавацца, а таксама выпіць складзенай і прыгатаванай з розных лекавых траў гарбаты.

 Пагуляў - падсілкуйся!Гарбаты зашмат не бывае!!!Зробіў заказ - чакай!

У разгар музейнага вечара стартаваў займальны квэст "Застацца ў жывых". 10 каманд разгадвалі складаныя заданні, успаміналі гісторыю горада. Нягледзячы на ветранае надвор'е, накал страсцей панаваў на пляцоўцы ля сцен музея! З трыццаці ўдзельнікаў "у жывых" засталося толькі трое.

 Гульня на выжыванне ў самым разгарыІнтэлектуальны квэст у час святочнай ночыМамант гульні

На працягу ўсяго вечара працавала бяспройгрышная латарэя, а завяршылася свята павольнай экскурсіяй "Прагуляемся перад сном". У вечаровым прыцемку ішла ціхая размова пра славутасці нашага горада, яго загадкі і таямніцы.

 Бяспройгрышная латарэя Капітал шоў "Музей цудаў"Складанае пытанне ад Ігара

Ноч музеяў 2025 года завяршылася. Невялікай камандай музейных работнікаў мы пастараліся зрабіць гэты халаднаваты майскі вечар цёплым, вясёлым і цікавым.

 Прагноз надвор'я ад ДзмітрыяУдзельнікі гульні капітал шоў "Музей цудаў" з узнагародамі"НеслуЧАЙные встречи" на музейнай пляцоўцы

(19 мая 2025 года)

Праграма мерапрыемстваШтогод ва ўсім свеце 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень на музейных пляцоўках праходзяць розныя мерапрыемствы пазнавальна-забаўляльнага характару.
З 2013 года, а гэта значыць, трынаццаты раз, Глыбоцкі музей прымае ўдзел у гэтай акцыі. У гэтым годзе мы прапануем сустрэцца «На скрыжаваннях гісторыі» 16 мая ў 17.30. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах, якія будуць арганізаваны ў музейным дворыку і ў залах нашага музея. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць прадэгуставаць розныя віды травяной гарбаты, трапіўшы на "НеслуЧАЙные встречи", наведаць спірытычны сеанс вядомай варажбіткі, адправіць паштовы ліст, напісаны чарнільным пяром. Хэдлайнерам мерапрыемства выступіць адна знакамітая асоба, імя якой застанецца пакуль у сакрэце.
Мы, супрацоўнікі музея, будзем рады правесці прафесійнае свята разам з нашымі наведвальнікамі. Давайце сустрэнемся "на скрыжаваннях гісторыі" ў майскую музейную ноч!

Барон вітае гасцей святаШумна, весела і цікава прайшло музейнае свята ў нашым горадзе! 18 мая аматары і знаўцы гістарычнага мінулага прыйшлі ў музей, каб узяць удзел у падрыхтаваным для іх святочным мерапрыемстве. І, мусіць, у гэты дзень ніхто не застаўся ўбаку. Разнастайныя лакацыі, як кажуць на любы густ, знайшлі сваіх наведвальнікаў. Шматлікія музейныя пляцоўкі, конкурсы і віктарыны, гульні і забавы праходзілі не толькі ў памяшканні музея, але і ў музейным дворыку.

Пачаўся дзень з Міжнароднай анлайн-канферэнцыі «Ноч музеяў без межаў», у якой прынялі ўдзел музейшчыкі Беларусі і Расіі. Калегі з Ушачаў, Бягомля, Глыбокага (Беларусь), а таксама Дзмітрыева і Жалезнагорска (Расійская Федэрацыя) падзяліліся вопытам работы і абмеркавалі далейшыя перспектывы супрацоўніцтва.

Міжнародная анлайн-канферэнцыя «Ноч музеяў без межаў»Пачатак свята - расказ гісторыкаМіжнародная анлайн-канферэнцыя «Ноч музеяў без межаў»

Увечары музей працаваў у рэжыме нон-стоп. Пралогам сталі «Мелодыі для душы» ў выкананні скрыпачкі Святланы Шуран і уверцюра «Музейны перапалох», на якой гістарычныя персанажы розных эпох размаўлялі з гасцямі свята ва ўласцівай ім манеры.

Уверцюра «Музейны перапалох» - сустрэча з крывічанкайУверцюра «Музейны перапалох» - гутарка з манахамУверцюра «Музейны перапалох» - сустрэча з баронам Мюнхгаўзенам

Усіх аматараў экстрыму музейныя работнікі запрасілі на гарышча, дзе праводзіўся квэст "Музейнае закуліссе". Разгадваць складаныя галаваломкі спрабавалі, практычна, усе ўдзельнікі мерапрыемства. Праўда, поспех усміхнуўся не ўсім, і як у любым спаборніцтве былі вызначаны пераможцы. Імі стала каманда Глыбоцкага МКК.

Квэст на гарышчы "Музейнае закуліссе" Квест на гарышчы "Музейнае закуліссе" - пераможцы Рэтра-пряцоўка "Сінглы мінулых гадоў"

У музейным дворыку ў гэты вечар працавала рэтра-пляцоўка "Сінглы мінулых гадоў". На ёй наведвальнікі змаглі не толькі ўбачыць музейную калекцыю гукаўзнаўляльных прыбораў мінулага стагоддзя, але выбраць і паслухаць з дапамогай старажытнага патэфона ці радыёлы мелодыю, якая спадабалася. Магчымасцю адпачыць і падсілкавацца стравамі нацыянальнай кухні скарысталіся глыбачане падчас экспрэс-дэгустацыі.

 Зкспрэс-дэгустацыя нацыянальных страў «Глыбоцкія прысмакі»Дзелавая гульня "Музейны экспромт"Выстава пад парасонам "Горад, якога няма"

У залах музея ў гэты вечар працавала рэтра фота-атэлье "Вы ў кадры", у якім можна было прымераць на сабе вобраз вішнёвай каралевы або манаха-кармеліта, барона Мюнхгаўзена або жанчыны з племя крывічоў. А вось здымак на памяць у касцюме ўпадабанага героя можна было зрабіць у любой з музейных залаў. Маладзёжную аўдыторыю захапіла арт-гульня "Музейны экспромт", дзе акрамя кемлівасці і эрудыцыі трэба было выкарыстоўваць свой талент акцёра. Маленькія наведвальнікі добра правялі час у зале настольных гульняў "Музейныя забавы". Шашкі, мазаікі, бізнес-гульні, кубікі і шарады - гэта захапляла дзетвару на працягу ўсяго свята! У падвальным памяшканні быў арганізаваны прагляд дыяфільмаў.

Настольныя гульні мінулых гадоўПрагляд дыяфільмаў "Толькі ў музеі, толькі ў нас""Музейныя забавы" і не толькі...

Завяршылася «Ноч музеяў 2024» начной экскурсіяй з ліхтарыкамі «Музей навобмацак».

У гэты вечар ля сцен музея па-сапраўднаму многа людзей

18 мая ў нашым музеі было шматлюдна. Жыхары і госці горада выдатна ведаюць - у гэты асаблівы дзень праходзіць акцыя "Ноч музеяў", а музейшчыкі абавязкова падрыхтуюць мноства сюрпрызаў.
З самай раніцы стартавала прома-акцыя «Працуеце? Тады мы ідзём да вас!». Супрацоўнікі музея выехалі ва ўстановы і прадпрыемствы горада, дзе ў тэатралізаванай і жартаўлівай форме пазнаёмілі работнікаў з найбольш цікавымі экспанатамі музея.

 

Асноўнае дзейства ў рамках акцыі "Ноч музеяў - 2023" разгарнулася ўвечары ў сценах музея і на адкрытых пляцоўках побач з ім. У ходзе анімацыйнай праграмы "Падарожжа па старонках нашай гісторыі" наведвальнікі музея разам з манахам кармелітам вывучылі старажытныя рэцэпты лекавых сродкаў, пазнаёміліся з каларытнай сямейнай парай, якая вельмі любіць прадметы даўніны, але дрэнна ў іх разбіраецца, паслухалі глыбоцкія байкі ад яўрэя-гандляра, а з вуснаў мясцовага юрыста пачулі сапраўдную гісторыю будынка, у якім сёння размяшчаецца наш музей.

 Манастырскі шакалад пераможцу віктарыны"Дзед з бабай" у гасцях у музейшчыкаўБайкі глыбоцкага "яўрэя"

Затым наведвальнікам былі прапанаваны забавы на любы густ. Знаўцы гісторыі змаглі праверыць свае веды ў інтэлектуальным квэсце "Займальны свет музея". Пытанні гэтай гульні былі няпростыя, але ўважлівы ўдзельнік мог знайсці адказы на іх проста ў экспазіцыі музея. Для самых азартных музейшчыкі падрыхтавалі гульню-стратэгію "Крочым у мінулае", удзельнікі якой змаглі акунуцца ў мінулае, прагуляцца па старым горадзе і набыць як мага больш аб'ектаў на гульнявым полі, выкарыстоўваючы для дасягнення гэтай мэты віртуальныя грашовыя сродкі або ўласны інтэлект. Ну, і поспех адыгрываў тут не апошнюю ролю!

 Фота на доўгую памяцьЗ бацькамі ў музей!Музейны пачастунак ад гасцінных гаспадынь

Юныя наведвальнікі музея змаглі ў гэты дзень прыняць удзел у археалагічных раскопках, выкарыстоўваючы пры гэтым звыклыя інструменты археолага (лапатка, скрабок, пэндзлік), а таксама сучасны металашукальнік. Усе рарытэты, схаваныя загадзя музейшчыкамі на імправізаванай пляцоўцы, былі паспяхова знойдзены юнымі даследчыкамі даўніны.

 Гісторыя ад глыбоцкга "юрыста"Бяспройгрышная латарэя «Справа выпадку»Займальная археалогія

Жадаючыя змаглі бясплатна адправіць у гэты вечар рарытэтную паштовую паштоўку з відамі Глыбокага ў любую кропку нашай краіны, або проста пайсці са свята з памятным сувенірам, выйграўшы яго ў бяспройгрышнай латарэі "Справа выпадку".
А тыя, хто прагаладаўся, падарожнічаючы па старонках гісторыі, змаглі падсілкавацца ў нашай лаўнж-зоне «Музейная прызба», дзе дзве ветлівыя гаспадыні частавалі простымі, але вельмі смачнымі беларускімі стравамі.

 Паштоўка са святаУ музейным дворыкуЗа гульнявым полем

Ноч музеяў 2022

Раніцай 18 мая 2022 года на вуліцы горада выйшаў музейны патруль. Супрацоўнікі музея, апранутыя ў ваенную рэтра-форму, спынялі прахожых і правяралі ў іх… (не дакументы), а веданне гісторыі роднага краю, праводзілі міні-экскурсіі, дарылі невялікія сувеніры.

Патруль на дзяжурствеПраверка ведаў па гістарычным мінулым горадаПраверка ведаў па гістарычным мінулым горада

У сценах музея адбылася прэзентацыя выставы-загадкі «Экспанат па вашым патрабаванні», на якой прадстаўлены найбольш цікавыя экспанаты з фондавых калекцый нашай установы.

Наведвальнікі выставыПад-час адкрыцця выставыУнікальны экспанат

Музейны ваяжА ў адной з залаў музея, дзе праходзіла мерапрыемства пад назвай «Музейны ваяж», разгарэлася сапраўдная баталія. Дзве каманды ў гульнёвай форме віртуальна наведалі многія музеі Беларусі, спаборнічалі ў веданні гісторыі нашай краіны. Інтэлектуальная бітва атрымалася гарачай і скончылася баявой нічыёй! А, таму, памятныя сувеніры і каштоўныя падарункі атрымалі ўсе ўдзельнікі віртуальнага падарожжа.

Завяршыла мерапрыемства гарадская гульня-пошук «Дастаў дэпешу». Шасці камандам, якія прадстаўлялі розныя ўстановы і прадпрыемствы горада, трэба было на некаторы час стаць паштальёнамі і разнесці карэспандэнцыю па канкрэтных адрасах Глыбокага. Было не проста, бо адрасы ўказваліся не сучасныя, а гістарычныя! Усе ўдзельнікі справіліся з заданнямі бліскуча, а пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Дэпеша дастаўлена (адрас: вул. Замкавая,16)Дэпеша дастаўлена (адрас: пл. Кармеліцкая)Дэпеша дастаўлена (адрас: вул. Замкавая,76)"Срэбра" гульні ў каманды ДУ "Глыбоцкі РЦГЭ"Першае месца за камандай "Без розніцы""Бронза" спаборніцтва ў каманды "Трыумфатары МКК"

"Музейная ўверцюра"Вечарам 21 мая 2021 года ў музейным дворыку было шматлюдна. Жыхары і госці нашага горада прыходзілі да музея, каб прыняць удзел у шматлікіх конкурсах, гульнях і віктарынах, якія падрыхтавалі для іх супрацоўнікі музея.

Пачалася святочная праграма з музейнай уверцюры, на якой удзельнікі квіз-марафону атрымалі памятныя прызы і падарункі. Затым усіх прысутных чакала займальна-пазнавальная гульня «Гі100рыі пра музей». Адказы на пытанні вядучага пра музеі і музейную справу паспрабавалі знайсці ўдзельнікі двух каманд «Трыумфатары МКК» і «Вішнёвы горад».

Напярэдадні музейнай ночы мы звярнуліся да жыхароў Глыбокага з простымі пытаннямі пра музей. І вось што яны адказалі:

Маленькія наведвальнікі мерапрыемства весела праводзілі час на дзіцячай пляцоўцы «Музейныя забавы». Муз-крос, мудрагелістыя галаваломкі, жартоўная варажба «цукерка з прадказаннем», рухомыя забавы і многае-многае іншае падрыхтавалі музейшчыкі для дзетак.

Гульня "Гі100рыі пра музей"Увесь вечар ля сцен музея працаваў «Шынок на Ломжынскай», дзе кожны жадаючы змог пазнаёміцца ​​з асаблівасцямі традыцыйнай культуры і паспытаць народныя стравы.

На адкрытай пляцоўцы музея размясцілася рэтра-інсталяцыя «Фота на памяць».

Музейныя залы таксама не пуставалі ў гэтую ноч. Акрамя начнога знаёмства з экспазіцыяй, можна было пагуляць у камандную псіхалагічную ролевую гульню «Мафія вяртаецца», паспрабаваць адшукаць сапраўдны скарб, згуляць у бяспройгрышную латарэю або здзейсніць віртуальнае падарожжа ў VR-шлемах.

Роўна ў 20 гадзін і 21 хвіліну (20.21) адбыўся розыгрыш памятнага прыза сярод лепшых удзельнікаў «Музейнай ночы 2021».

На дзіцячай пляцоўцы «Музейныя забавы»Гаспадыні святаРэтра-інсталяцыя «Фота на памяць»Удзельнікі квіз-марафону з дыпломамі і падарункаміЮныя гледачыУ пошуках глыбоцкіх скарбаўКамандная псіхалагічная гульня "Мафія вяртаецца"Віртуальнае падарожжа па ГлыбоччынеШынок на Ломжынскай

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя "Ноч музеяў", у якой шмат гадоў запар прымае ўдзел і Глыбоцкі музей. У гэтым годзе наш музей прыме ўдзел у акцыі ў фармаце онлайн: на віртуальнай пляцоўцы сайта і на афіцыйных старонках установы ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники».

Ноч музеяў - 2020

У гэты дзень наведвальнікам музейнага сайта будзе прадстаўлены рэтраспектыўны відэаагляд «Ноч музеяў у Глыбокім... Як гэта было». Мы падрыхтуем самыя яркія, цікавыя, запамінальныя моманты музейных святаў мінулых гадоў. 20-хвілінны ролік дазволіць вярнуцца назад і ўспомніць падзеі музейнай ночы мінулых гадоў. Мы запрашаем не толькі на прагляд, але і спадзяемся на актыўнае абмеркаванне гэтага відэароліка. Аўтары трох найбольш арыгінальных каментарыяў стануць уладальнікамі музейных прэміум-сертыфікатаў.

У гэты дзень на віртуальнай пляцоўцы пройдзе інтэлектуальная бліц-гульня «Пазл музейных падзей». Мы прапануем вам некалькі пытанняў з гісторыі Глыбоцкага музея з магчымымі варыянтамі адказаў:

На музейнай пляцоўцы. Адкрыццё свята«Ноч музеяў - 2019» прайшла пад лозунгам «Усе ўзросты і пакаленні - у музей!». Усіх, хто прыйшоў да нас у гэты вечар чакалі прыгоды і забавы на любы густ. Удзел у падрыхтаваных намі мерапрыемствах дазволіў гасцям свята правесці час з карысцю для розуму, і ў той жа час адпачыць і развеяцца.

Медыя-азбука "Году малой радзімы прысвячаецца..."Пачалося свята з музейнай гасцёўні «Са святам, музей!», дзе наведвальнікаў чакаў рэтра-канцэрт, выступленні юных музыкантаў, сустрэча з цікавым чалавекам і многае іншае. Затым нашы госці бліснулі сваімі ведамі аб славутасцях, вядомых асобах і гістарычных асаблівасцях нашага рэгіёну з дапамогай медыя-азбукі «Году малой радзімы прысвячаецца...». У гэтай гульні правільныя адказы на складаныя пытанні сталі сапраўднай «асалодай» - за правільны адказ удзельнікі атрымлівалі салодкі прыз.

Майстар-клас ад майстра Дома рамёстваўЮныя ўдзельнікі конкурсу«Фішкай» нашай музейнай ночы стаў фінал раённага конкурсу касплей-кіно «Сinéma па-глыбоцку». Удзельнікі гэтага конкурсу паказалі сябе сапраўднымі акцёрамі, рэжысёрамі і аператарамі, ну а гледачы змаглі ў поўнай меры атрымаць асалоду ад іх талента.Пасля падвядзення вынікаў конкурсу, пераможцам былі ўручаны прызы і памятныя падарункі. Першае месца ў конкурсе з відэаролікам «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка (рэмейк)» занялі навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае", другое - навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае", трэцяе - каманда Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся камандзе Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Прапануем і вам пазнаёміцца з конкурснымі працамі.

"Мафія ў Глыбокім"Упершыню ў рамках музейнага свята з велізарным поспехам прайшла псіхалагічная ролевая гульня «Мафія ў Глыбокім». Кульмінацыяй свята стаў гістарычны кінатэатр, які разгарнуўся ў музейным дворыку. Гледачы не толькі паглядзелі двухсерыйную мастацкую стужку польскага рэжысёра Ежы Гофмана «Знахар», але і даведаліся шмат цікавага пра аўтара твора, нашага земляка Тадэвуша Даленга-Мастовіча.

Выстава рарытэтнай тэхнікіСапраўдным упрыгожаннем свята стала выстава рарытэтнай мотатэхнікі, якую, з вялікай цікавасцю, разглядалі як тыя, каму ў свой час давялося быць уладальнікам папулярнага савецкага транспарту, так і тыя, для каго гэта проста старажытны прадмет з мінулага. Прычым, усе жадаючыя змаглі не толькі агледзець рарытэтную мота-тэхніку, але і паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага байкера.

 

Выступленне ўдзельнікаў гуртка "ДушаГрэйка"Флэш-моб "Пара ў музей"Узнагароджанне пераможцаў конкурсу "Cinema па-глыбоцку"Музычнае прывітанне гасцей святаСалодкі прыз за веданне гісторыіЮны байкерПрысвячэнне музею

Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў.  Для супрацоўнікаў музеяў гэты дзень з’яўляецца не толькі святам, але яшчэ і днём напружанай работы. Стала ўжо добрай традыцыяй ў гэты дзень адчыняць дзверы музеяў для ўсіх жадаючых і прадстаўляць новыя выставы і ўнікальныя музейныя экспанаты. З кожным годам набірае папулярнасць правядзенне “ночы музеяў”.

На музейнай аляцоўцы. 18 мая 2011Глыбоцкі музей вось ўжо шмат год запар прапануе сваім наведвальнікам у гэты дзень незвычайнае мерапрыемства --  інтэрактыўную праграму "Забавы ў стылі рэтра" з дэманстрацыяй прадметаў традыцыйнага побыту беларусаў. Мерапрыемства праводзіцца пад адкрытым небам на пляцоўцы пры музеі. У гэты дзень многія музейныя прадметы з навукова-дапаможнага фонду музея пакідаюць свае паліцы ў фондасховішчы і пераносяцца на прымузейную пляцоўку, дзе, па задумцы супрацоўнікаў, яны “ажываюць”. Задача такога “ажыўлення” музейных прадметаў – паказаць  функцыянальнае прызначэнне іх і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці нашых дзядоў і прадзедаў. Не кожны музейны супрацоўнік, не кажучы пра радавога наведвальніка музея, ведае і можа правільна распаліць самавар або намалоць мукі з дапамогай жорнаў. А хто з нашай моладзі умее трымаць у руках сталярны інструмент або прасаваць бялізну з дапамогай валака і качалкі? Расказаць і, галоўнае, паказаць  наведвальнікам, як гэта рабілі раней – вось галоўная мэта праводзімага мерапрыемства. 

У Міжнародны дзень музеяў была арганізавана і праведзена акцыя «Ноч музеяў - 2016». У гэтым годзе тэматыка акцыі была вызначана як «Гульнявая ноч у музеі». Для ўсіх жадаючых былі падрыхтаваныя гульнявыя пляцоўкі, дзе з дапамогай музейнага прадмета і сучасных гульнявых тэхналогій любы мог акунуцца ў свет дзяцінства. 

На адкрытай пляцоўцы каля сцен музея праводзіліся гульні і забавы, у якія гулялі нашы бабулі і дзядулі. Незвычайны спрыт прадэманстравалі ўдзельнікі народнай гульні, у якой трэба было перанесці кацялок з печы на стол з дапамогай старадаўніх вілак. І гэта ў поўнай цемры - вочы удзельніка гульні былі завязаныя ручніком. Шпаркасць і кемлівасць дэманстравалі ўдзельнікі каманднай гульні «Ручнікі», у якой трэба было як мага хутчэй накруціць доўгі ручнік на качалку. А затым гэты ручнік неабходна было разгладзіць так, як гэта рабілі нашы бабулі. Не меншую цікавасць выклікала ў гэты вечар і народная гульня «Госць на парозе". Згодна з правіламі гульні некалькі ўдзельнікаў павінны былі разаслаць перад «госцем» палавік, добранька прытаптаў (патанцаваць на ім ) і згарнуць назад. Усе пераможцы атрымлівалі салодкія цукеркі.

Вось з чым гулялі мае мама і татаНастольная бітваІ як яны з гэтым гулялі?