Памятаць. Нельга забыцца.
Гісторыя чалавецтва захоўвае шмат трагічных дат і жахлівых дзён, многія з якіх прыйшліся на XX стагоддзе, якое перажыло адразу дзве сусветныя вайны. Адной з самых жахлівых старонак чалавечай гісторыі стала гісторыя фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў. Невыносныя ўмовы стваралі для людзей фашысты ў канцлагерах, але зламаць волю да перамогі не змаглі. 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. У гэты дзень у 1945 гадзе вязні канцлагера паўсталі і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.




















