Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Баявы лістокУ гады Вялікай Айчыннай вайны баявыя лісткі і насценныя газеты былі даступнай і аператыўнай формай друкаванай агітацыі. Гэта ўнікальныя сведчанні гісторыі, своеасаблівая энцыклапедыя партызанскага жыцця. Кожная газета, баявы лісток выдаваліся ў адзіным экзэмпляры і расказвалі пра жыццё канкрэтнага фарміравання, пра баявыя аперацыі, пра мужнасць і баязлівасць асобных байцоў, пра ўнутраны распарадак жыцця ў атрадзе. Нататкі, вершы, анекдоты, малюнкі, шаржы, карыкатуры перадаюць думкі і пачуцці чалавека на вайне, дэманструюць баявы дух партызан і веру ў перамогу. У іх знайшлі адлюстраванне розныя бакі баявога жыцця і побыту партызан, аналізаваліся баявыя аперацыі, а таксама ўздымаліся тэмы, звязаныя з жыццём той ці іншай партызанскай брыгады.
Перасоўная выстава "Баявы лісток" была створана супрацоўнікамі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ў рамках святкавання юбілею, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння, напярэдадні Дня Перамогі, гэтая ўнікальная выстава працуе ў нашым музеі. З матэрыяламі выставы можа пазнаёміцца кожны жадаючы з 10 красавіка па 11 мая 2025 года.