«Віцебская акварэль»
16 лютага 2026 года ў выставачнай зале па вул. Маскоўскай, 2 пачынае працу выстава «Віцебская акварэль», прысвечаная творчасці віцебскіх мастакоў-акварэлістаў. Экспазіцыя знаёміць з работамі 15 майстроў, якія ўваходзяць у грамадскае аб'яднанне "Віцебская акварэль", плённая дзейнасць якога ўнесла значны ўклад у развіццё айчыннай акварэлі.
17 лютага ў 16.00 адбудзецца адкрыццё гэтага выставачнага праекта. Запрашаем усіх прыхільнікаў выяўленчага мастацтва падзяліць з намі радасць гэтай падзеі.




















