Віртуальнае знаёмства з Мосарам

24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в....

У нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу "Райскі сад - 2019"

У дні "Вішнёвага фестывалю" у нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу “Райскі сад – 2019”,...

Падарункі музею

Кожны год на “Вішнёвы фестываль” прыязджаюць госці з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з далёкага і блізкага...

У нашым горадзе прайшоў гарадскі квэст "Тайны вішнёвай квецені"

...

Канферэнцыя па садоўніцтву - 2019

У чарговы раз у дні «Вішнёвы фестывалю» у нашым горадзе была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя...

СТВ. Раніца. Студыя добрага настрою.

«Яны запрасілі ведзьмака, які налажыў заклён». Пабываць на астравах, у пячоры і Версалі можна і ў Беларусі... ...

Гарады Беларусі. Глыбокае.

Зусім нядаўна на канале «Беларусь 24» выйшла чарговая тэлеперадача "Гарады Беларусі", якая запрашае ў займальнае...

30.06.1944. Корпус працягвае выконваць пастаўленую задачу па авалоданні г. Глыбокае і ўтрыманню Дзісны да прыходу стралковых частак.

89-я танкавая брыгада, выконваючы пастаўленую задачу па авалоданні м. Лужкі, да 10.00 размясцілася ў лесе 3 км на паўднёвы-ўсход ад м. Германавічы. На працягу ночы на 1.07.44 брыгада прыводзіла сябе ў парадак. У 16.45 брыгада атрымала загад наступаць па маршруце Лужкі - Лучайка - Залессе - Запруддзе - Беразвеч - Шуняўцы і ўдарамі з паўночнага захаду ва ўзаемадзеянні з 117-й танкавай брыгадай авалодаць м. Глыбокае.
Страты брыгады за дзень бою: 5 чалавек атрымалі раненні. Праціўнік страціў палонных 15 чалавек.
117-я танкавая брыгада працягвае выконваць пастаўленую задачу па авалоданні м. Глыбокае. Да 11.00 1.07.44 г. авалодала паўночна-заходняй ускраінай м. Пліса, далейшы рух спынены. У выніку ўзарванага моста праз р. Мнюта, брыгада шукае брод і абыход на Тушына-Сукліна. У выніку бою праціўнік панёс страты: знішчана 4 супрацьтанкавыя гарматы, 15 кулямётаў, 2 мінамёты, забіта да 220 салдат і афіцэраў. Узятыя трафеі: аўтаматаў - 5.
Вызвалена 180 чалавек мірнага насельніцтва, мабілізаванага на працу.
Страты брыгады: згарэла Т-34 – 5 шт., падбіты 2 танкі, забіта 9 чалавек, паранена 3 чалавекі. Авіяцыя праціўніка зрабіла налёт на тылы брыгады, у выніку чаго згарэла 2 аўтамашыны з боепрыпасамі, забіта 2 чалавекі, у тым ліку намеснік камандзіра брыгады па тылу - палкоўнік Бураў.
Баяздольных танкаў Т-34 - 44 шт.
46-я механізаваная брыгада, выконваючы задачу па авалоданні г. Глыбокае, да 16.40 падышла да в. Суклино. Брыгаду бамбіла да 60 самалётаў праціўніка. Боегатоўнасць танкаў: Т-34 - 7 танкаў, Т-70 - 8 танкаў, Т-60 - 3 танкі, СУ-76 - 2 танкі.

01.07.1944. Корпус у 20.00 выступіў для выканання пастаўленай задачы па захопе м. Дунілавічы - м. Глыбокае.

02. 07.1944. 89-я танкавая брыгада ў 5.00 падышла да в. Бурцы, дзе была сустрэтая арганізаваным агнём праціўніка з раёна: Глыбокае - Беразвечча - Забелле. У 11.00 абыходным манеўрам атакавала ў напрамку Плявокі - Віткі, вышыня 189.4.
Праціўнік адкрыў агонь з раёна Удзела-Віткі-гай на паўднёвы захад ад м. Беразвечча, усяго да 4 батарэй. У 13.30 самаходная ўстаноўка (СУ) тыпу «Фердынанд» і да батальёна пяхоты перайшлі ў контратаку на Плявокі, брыгада вядзе агнявы бой. Па няпоўных дадзеных брыгада знішчыла 3 гарматы, 4 самаходныя ўстаноўкі (СУ) тыпу «Фердынанд», знішчана і часткова рассеена да 2-х батальёнаў пяхоты.
44-я мотастралковая брыгада двума батальёнамі ў 12.00 дзейнічала ў кірунку Луцк, дзе была контратакавана 10-цю танкамі, 4-ма СУ праціўніка і двума батальёнамі пяхоты. З мэтай захавання за сабой дарогі з Глыбокага ў заходнім кірунку, праціўнік у 14.50 выставіў на рубеж Луцк-Казлоўскі - Удзела - Плявокі - Мамаі - Гваздова - Варанова і ў паўднёвым накірунку да палка пяхоты, да 8-мі артылерыйскіх батарэй, каля 25 танкаў і СУ. Контратака праціўніка была спынена, а брыгада знішчыла 10 аўтамашын і адну палявую гармату.
46-я механізаваная брыгада, выконваючы задачу па авалоданні г. Глыбокае, у 12.30 авалодала в. Забор'е. Далей прасоўвацца не змагла з-за моцнага супраціўлення праціўніка.
117-я танкавая брыгада на працягу дня будавала пераправу праз р. Мнюта. З 15.00 пачала пераправу, да 16.00 два танкавых батальёна пераправіліся праз раку.
Брыгада знішчыла: дзве СУ «Фердынанд», 8 аўтамашын і да 100 чалавек забітымі салдат і афіцэраў.
Баяздольных танкаў:
89-я танкавая брыгада - 36 танкаў Т-34
117 танкавая брыгада - 44 танкі Т-34
159 танкавая брыгада - 40 танкаў Т-34
46 танкавая брыгада - 7 танкаў Т-34, 8 танкаў Т-70, 3 танкі Т-60, 2 танкі СУ-76.

3.07.1944. 89-я танкавая брыгада, выконваючы пастаўленую задачу па авалоданні г. Глыбокае, у 5.00 сумесна з 46-й механізаванай брыгадай авалодала горадам Глыбокае.
За два дні баёў брыгада нанесла страты праціўніку: знішчана да 150 салдат і афіцэраў, 7 процітанкавых гармат, 8 аўтамашын, 3 мінамётаў, 3 кулямёты, падбіта СУ «Фердынанд».
Брыгада страціла: згарэла 2 танкі, падбіта 4 танкі, забіта 9 чалавек, паранена 7 чалавек.
Да 17.00 брыгада дасягнула г. дв. Канстанцінаў.
117-я танкавая брыгада, выконваючы задачу па авалоданні м. Дунілавічы, да 17.00 дасягнула в. Тумашы.
46-я механізаваная брыгада, выконваючы загад па авалоданні м. Дунілавічы з баямі да 17.00 выйшла на захад 1 км в. Жураўнёва. За дзень баёў брыгада мае страты: забіта і паранена 37 чалавек, падарвалася адна самаходная ўстаноўка (СУ 76 мм.)
Баяздольных танкаў: Т-34 - 6 шт., Т-70 - 4 шт., Т-60 - 4 шт.
Забяспечанасць: боепрыпасаў - 1,5 боекамплект, аўтабензіну - 0,1 запраўкі, дызельнага паліва - 1,5 запраўкі, харчавання - 5 сутак.
Дарогі цяжкай праходнасці.

 (матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 1-га танкавага корпуса”)