Глыбокае на старым фотаздымку

Фонды нашага музея папоўніліся новым каштоўным экспанатам. Гэта фатаздымак, зроблены невядомым фатографам у 1920-30-я гады...

Дарогамі вайны. Глыбоцкі раён

Нарысава-публіцыстычная праграма, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уключае...

Рэха вайны

4 лістапада 2019 года падчас рамонтных работ будынка штаба вайсковай часткі ВК-13 былі знойдзеныя фрагменты надмагільных...

Мосар натхняе!

7 лістапада 2019 года культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар наведала група турыстаў з Мінску. У суправаджэнні...

На тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар закладзены сквер сям'і

У рамках рэспубліканскага праекта па азеляненні гарадоў Беларусі 6 лістапада 2019 года ў культурна-дэндралагічным...

«Камсамол – мой лёс»

29 кастрычніка 2019 года ў сценах нашай установы прайшла музейная сустрэча «Камсамол – мой лёс», прымеркаваная да 101-й...

Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

30.06.1944. У 9.30 брыгада атрымала задачу да зыходу дня авалодаць мястэчкам Лужкі. У 12.00 3-ці механізаваны стралковы батальён (МСБ) у складзе перадавога атрада, 1-ы і 2-гі механізаваны стралковы батальён (МСБ) у складзе галоўных сіл выступіў па маршруце м. Ветрына - Загацце - Блошнікі - Чарневічы - м. Лужкі, маючы ў галаве ўзмоцненую разведку. Да 17.00 заняла м. Лужкі, пасля чаго часткі брыгады занялі абарону.
1-ы МСБ - на рубяжы м. Лужкі - Лучайка, маючы ў м. Германавічы заслон - 1-я стралковая рота;
3-ці МСБ - на рубяжы Лучайка - Залессе, маючы заслон - 1-я стралковая рота;
2-гі МСБ - усходняя ўскраіна м. Лужкі ў рэзерве.
Разведрота вяла разведку ў накірунку: Дзінёва, Жукі - Дальня, Мікуліна - Запруддзе.
Страты брыгады за дзень: 1 чал. забіты мінай.
Знішчана парадку да 40 салдат і афіцэраў, узята ў палон 17 салдат і афіцэраў, захоплена 5 складоў з харчаваннем.

1.07.1944. Праціўнік, пасля бою на рубяжы ўскрайку лесу на захад ад м. Германавічы, часткамі разбітага латышскага палка і аднаго нямецкага батальёна з раніцы пачаў адыходзіць у напрамку м. Шаркаўшчына, у 14.00 сіламі да батальёна аказаў супраціўленне на рубяжы фальварка Шмель. У 15.00 аказаў агнявое супраціўленне на рубяжы м. Шаркаўшчына і быў выбіты з м. Шаркаўшчына. Авіяцыя праціўніка ў колькасці 28 самалётаў Ю-87 у 19.30 бамбіла баявыя парадкі 1-га і 2-га МСБ, у выніку агню зенітчыкаў збіта 4 самалёта праціўніка і ўзята ў палон 2 лётчыкі. Страты праціўніка: забітымі і параненымі 68 салдат і афіцэраў, захоплена ў палон 15 салдат праціўніка. Захоплена: 3 станковыя кулямёты, 1 гармата, 40 вінтовак, 1 склад з мукой. Часткі брыгады з раніцы пачалі наступленне з мяжы м. Германавічы. 2-гі МСБ у 11.00 выбіў да роты праціўніка з мяжы на ўскрайку лесу на паўночны захад ад м. Германавічы, у 14.00 праціўнік быў выбіты з мяжы фальварка Шмель і, працягваючы пераследваць праціўніка, увайшоў на плячах адыходзячага праціўніка ў м. Шаркаўшчына і ў 15.00 выйшаў на заходнюю і паўднёва-заходнюю ўскраіну м. Шаркаўшчына, дзе і замацаваўся да падыходу пяхотных частак. 1-ы і 2-гі батальёны ў 20.00 выступілі па маршруце Гаспараўшчызна - Кругаўшчызна - Дунілавічы - Паставы. Страты брыгады за 1.07.44: забіта - 3, паранена - 24, пабіта аўтамашын - 4. Згарэла на аўтамашынах: супрацьгазаў - 450, накідак - 500.

2.07.1944. Праціўнік у ноч на 2-е пачаў адыходзіць у заходнім і паўднёва-заходнім напрамках, прыкрываючыся ўзмоцненымі ар'ергардамі сілай да батальёна з танкамі і самаходнымі ўстаноўкамі.
У 10.00 на рубяжы Мосар - Аўсяннікі - Навасёлкі праціўнік сілаю да роты, прыкрываючы адыход сваіх частак па дарозе Глыбокае - Мазурына - Селішча, аказваў моцнае агнявое супраціўленне кулямётна-аўтаматным агнём і гарматамі «Фердынанд».
Да 12.00 праціўнік сілаю да батальёна, адышоўшы на рубеж Шоткі - Мужы - Ракаўца - Бервякі, аказваў моцнае агнявое супраціўленне.
Сілаю да ўзвода з танкамі, праціўнік спрабаваў перайсці ў контратаку ў напрамку Залеськія - Варанцы. Некалькі дробных груп аўтаматчыкаў спрабавалі выйсці на вышыню 173.0 (на ўсход ад Мосара) з мэтай перарэзаць дарогу ў раёне Мосара.
Да 12.00 кулямётна-аўтаматным агнём праціўнік быў рассеяны і вымушаны быў адысці на рубеж Забор'е - Верхняе.
У 13. 00 праціўнік распачаў моцную контратаку сілаю да батальёна, пры падтрымцы танкаў «Фердынанд» у накірунку Мужы - Казімершчызна - Ракаўцы - Запаснікі, адціснуўшы нашы часткі, і выйшаў на рубеж Мазурына - Ракаўцы, дзе і замацаваўся.
За 2.07.44 праціўнік страціў да 150 салдат і афіцэраў, падбіта і спалена 50 аўтамашын, гружаных ваеннай маёмасцю.
3-ці МСБ у 10.00 завязаў бой з прыкрываючай групай праціўніка сілаю да роты на рубяжы Мосар - Аўсяннікі - Навасёлкі. Пасля агнявога ўздзеяння і рашучага націску падраздзяленняў, праціўнік быў выбіты з раёна Мазурына - Ярыжыно - Асінгарадок. Пасля кароткага бою 3-ці МСБ, нанёсшы значныя страты праціўніку, у 13.00 быў контратакаваны праўзыходзячымі сіламі праціўніка і адступіў на рубеж воз. Пліса - Запаснікі, дзе, замацаваўшыся, вёў агнявы бой з праціўнікам.
Страты брыгады: 4 аўтамашыны спалены, разбітыя 3 гарматы 57 мм і 3 гарматы 76 мм.

4.07.1944. Згодна загаду, часткі брыгады, спыніўшы наступленне, у 3.00 выйшлі з бою і, здзейсніўшы марш Мужы - Мосар - Шаркаўшчына, да 12.00 сканцэнтраваліся 1 км на поўдзень ад м. Шаркаўшчына.

(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 44-й механізаванай стралковай брыгады”)