Баявыя дзеянні 729 стралковага палка на тэрыторыі Глыбоцкага раёна
2 ліпеня 1944 года. 729 стралковы полк 145 стралковай дывізіі атрымаў загад на праследванне адыходзячага праціўніка.
Праціўнік, прыкрываючыся невялікімі ар'ергардамі, адступаў у кірунку Глыбокага. У 21.00 полк выступіў з раёна сканцэнтравання і здзейсніў марш на 30 км у раён в. Міхалі і з маршу ўступіў у бой з ар'ергардам праціўніка ў раёне Нядведкі - Жукі. Рашучым наступленнем праціўнік быў выбіты з населеных пунктаў і бязладна адступаў. Замацаваўся праціўнік у раёне Станулі - Жабінка. Пры гэтым праціўнік страціў да 60 салдат і афіцэраў. У 16.00 батальёны занялі зыходнае становішча для наступлення ў раёне в. Латушкі. У 21.00 праціўнік быў выбіты з раёна Станулі - Жабінка. Полк абыходным манеўрам абышоў мястэчка Глыбокае справа і выйшаў у 7.00 да фальварка Шарабаі 3 ліпеня 1944 года.
(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 145 стралковай дывізіі”)




















