Віртуальнае знаёмства з Мосарам

24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в....

У нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу "Райскі сад - 2019"

У дні "Вішнёвага фестывалю" у нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу “Райскі сад – 2019”,...

Падарункі музею

Кожны год на “Вішнёвы фестываль” прыязджаюць госці з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з далёкага і блізкага...

У нашым горадзе прайшоў гарадскі квэст "Тайны вішнёвай квецені"

...

Канферэнцыя па садоўніцтву - 2019

У чарговы раз у дні «Вішнёвы фестывалю» у нашым горадзе была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя...

СТВ. Раніца. Студыя добрага настрою.

«Яны запрасілі ведзьмака, які налажыў заклён». Пабываць на астравах, у пячоры і Версалі можна і ў Беларусі... ...

Гарады Беларусі. Глыбокае.

Зусім нядаўна на канале «Беларусь 24» выйшла чарговая тэлеперадача "Гарады Беларусі", якая запрашае ў займальнае...

У канцы чэрвеня 1944 года войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, знішчыўшы віцебскую групоўку праціўніка, пачалі Полацкую наступальную аперацыю. 145-я стралковая дывізія 92-га стралковага корпуса 43-й арміі вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.

1 ліпеня 1944 года. Перад часткамі 145 стралковай дывізіі была пастаўлена задача: праследаваць адыходзячага праціўніка і да 22.00 авалодаць рубяжом Якубоўшчына- Каралёва, перарэзаўшы чыгунку Загацце - Маладзечна, пасля чаго авалодаць г. Глыбокае.

Савецкі танк на вуліцах ГлыбокагаУ раёне Шоша праз рэчку праціўнік разбурыў мост, дарогу ад Шоша да Перавоза замініраваў супрацьтанкавымі мінамі і фугасамі, па дарозе ў некаторых месцах стварыў лясныя завалы. Мост праз раку Шоша ў раёне Перавоза праціўнік таксама разбурыў і зладзіў засаду групай да 40 чалавек на заходнім беразе ў раёне Перавоза. Засаду падтрымлівалі дзве батарэі 75-мм гармат і адна мінамётная батарэя 61,4-мм мінамётаў. Спачатку вораг аказаў агнявое супраціўленне, але з 21.00 пачаў адыходзіць у напрамку г. Глыбокае.

Авіяцыя праціўніка адзінкавымі самалётамі і групамі па 2-6 самалётаў тыпу «ФВ-190" вяла разведку і абстрэльвала калоны частак дывізіі і транспарт, які рухаўся па дарогах.

145 Віцебская стралковая дывізія, у мэтах выканання загаду камандзіра 92 стралковага корпуса, праследавала адыходзячага праціўніка наступнымі часткамі: 39 танкавая брыгада, 403 стралковы полк, рота аўтаматчыкаў 599 стралковага палка, тры батарэі 277 артылерыйскага палка, батарэя 558 мінамётнага палка, батарэя 255 асобнай знішчальнай процітанкавай дывізіі. Наступленне вялося ў напрамку Шоша - Вострава - Перавоз - Передолы - Міхалі, да мяжы Шкатуліна - Галубічы.

Камандзірам галоўнага атрада прызначаны быў камандзір 599 стралковага палка падпалкоўнік Сярэбранікаў.

Парадак руху дывізіі меў адзін маршрут - за перадавым атрадам ішоў 729 стралковы полк, 403 стралковы полк і 599 стралковы полк. Сур'ёзных баёў з праціўнікам да Перавозу не было. У раёне Шоша 39 танкавая брыгада затрымалася з прычыны няспраўнага моста, прапусціўшы танкі «Т-34» ўброд і пабудаваўшы пераправу для танкаў «Вілентайн» (брытанскі лёгкі пяхотны танк Mk.III «Валентайн» (англ. Infantry Tank Mk.III «Valentine»). Пры руху танкаў ад Шошы да Перавоза на фугасах падарвалася 5 танкаў, толькі пасля чаго дарогу праверылі сапёры.

Камандны пункт з 14.00 знаходзіўся ў вёсцы Шоша.

Пры выхадзе да вёскі Перавоз перадавы атрад быў абстраляны праціўнікам з заходняга берага ракі Шоша, вымушаны быў разгарнуцца і завязаць бой. Пасля 2-х гадзін бою, зламаўшы ўпартае агнявое супраціўленне праціўніка і фарсіраваўшы раку, перадавы атрад пачаў праследаваць яго ў напрамку Глыбокага. Асноўныя часткі вымушаныя былі чакаць пакуль сапёры навядуць пераправу ў раёне вёскі Перавоз. Да раніцы наступнага дня мост быў цалкам адноўлены і часткі дывізіі пачалі перапраўляць тэхніку, абозы і аўтатранспарт.

Ноччу асабісты склад дывізіі адпачываў, нёс службу вартавой аховы і патрулявання, часткова быў прыцягнуты для навядзення пераправы. Да 24.00 камандны пункт быў перанесены ў лес ля вёскі Перавоз.

2 ліпеня. Перад дывізіяй пастаўлена задача: праследаваць адыходзячага праціўніка ў заходнім кірунку.

Праціўнік, працягваючы адыходзіць у заходнім кірунку і прыкрываючыся невялікім атрадам, замацаваўся на рубяжы Варанава - Лялюшы - Мацясы 2-я. У ходзе дня здолеў замацавацца, адкрыць ячэйкі і адкрытыя кулямётныя пляцоўкі, на некаторых участках выкарыстаў старыя драцяныя загароды. Дарогі на подступах да Глыбокага замініраваў.

Старонка журнала баявых дзеянняў дывізііУ першай палове дня часткі дывізіі, праследуючы праціўніка, вялі баі з дробнымі групамі прыкрыцця. У другой палове дня з мяжы Стрынадкі - Леднікі - Кавалі дывізія ўступіла ў бой з галоўнымі сіламі праціўніка. Да гэтага часу артылерыя з баявымі парадкамі пяхоты сканцэнтравалася: 255 асобны знішчальны супрацьтанкавы батальён у раёне Стрынадкі - Агурні; 277 артылерыйскі полк у раёне Несцеравічы - Шарагі; 34 гв. мінамётны полк ля вёскі Каралевічы; 558 мінамётны полк - Галубічы.

Камандны пункт дывізіі перамясціўся ў Каралевічы.

Навязаўшы праціўніку бой, часткі дывізіі да 18.00 здолелі зламаць упартае агнявое супраціўленне і пачалі рухацца наперад. Пад ударамі нашых частак праціўнік вымушаны быў адыходзіць на Глыбокае, часам пераходзячы нязначнымі групамі пяхоты і танкаў пры падтрымцы масіраванага артылерыйска-мінамётнага агню ў контратакі, якія паспяхова адбіваліся арганізаваным агнём нашай пяхоты і артылерыі.

Праціўнік адступіў на рубеж Станулі - заходні ўзлесак каля вёскі Лаўрынаўка - азёры з паўночнага і паўднёвага боку вёскі Чачалі – Харашкі і спрабаваў затрымаць наступленне нашых частак. Гэты рубеж абароны быў загадзя падрыхтаваны праціўнікам. У распараджэнні праціўніка налічвалася да шасці артылерыйска-мінамётных батарэй, а ў раёне Глыбокага размяшчалася два дывізіёна 105-мм гармат і дзве батарэі 75-мм гармат, да дзесяці танкаў і самаходных установак.

Усходняя ўскраіна горада была падрыхтавана да абароны і мела драцяную загароду, каменныя дамы былі падрыхтаваны як кулямётныя гнёзды і ДЗОТы.

Дасягнуўшы названага рубяжу, праціўнік пераходзіў у частыя контратакі сілаю ад роты да ўзмоцненага батальёна пры падтрымцы танкаў, самаходных гармат і агню артылерыі і мінамётаў.

3 ліпеня. Баявая задача: авалодаць горадам Глыбокае.

Утрымліваючы горад, праціўнік вёў інтэнсіўны агонь па баявых парадках частак дывізіі. Камандзірам дывізіі быў прыняты план авалодання горадам: 729 стралковы полк наносіць удар уздоўж шашы Жабінка - Глыбокае па паўночна-ўсходняй частцы горада; 403 стралковы полк наступае ў напрамку Ластавічы - паўднёва-ўсходняя частка горада; 599 стралковы полк наступае за 729 стралковым палком. 403 стралковы полк абыходным манеўрам праз Харашкі наносіць удар па заходняй ускраіне горада.

Часткі дывізіі, правёўшы частковую перагрупіроўку ў 1.00, пасля кароткага артылерыйскага абстрэлу завязалі смяротны бой за авалоданне горадам. Узломваючы супраціўленне праціўніка, дывізія павольна рухалася наперад. Праціўнік пачаў паліць усходнюю частку горада. Да 2.30 часткі дывізіі, выйшаўшы на паўночна-ўсходнюю і паўднёва-ўсходнюю ўскраіну горада завязалі баі за горад. Да гэтага часу 403 стралковы полк, збіваючы дробныя групы прыкрыцця, імкліва ўварваўся на заходнюю ўскраіну горада і завязаў вулічны бой. Не чакаючы наступлення з заходняй ускраіны, праціўнік быў ашаломлены з'яўленнем савецкіх войскаў з тылу. Немцы ў паніцы замітусіліся па вуліцах горада, кідаючы зброю і тэхніку. Да 5.00 горад быў цалкам ачышчаны ад праціўніка.

4 ліпеня. Пасля вызвалення Глыбокага перад дывізіяй пастаўлена наступная задача: праследаваць адыходзячага праціўніка ў заходнім кірунку.

Пасля авалодання горадам Глыбокае часткі дывізіі прывялі ў парадак асабісты склад і баявую тэхніку. Далей дывізія рушыла па маршруце Шарабаі - Новае Сокалава - Верхняе - Забор'е. Не развёртываючы баявых парадкаў часткі дывізіі праследавалі адыходзячага праціўніка, сустракаючы часам супраціўленне дробных груп праціўніка. У 9.00 завязаўся бой за мястэчка Дунілавічы. 5 ліпеня дывізія выйшла ў раён горада Паставы.

(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 145 стралковай дывізіі”)